Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Знешнепалітычная дзейнасць БССР у гэты час ажыццяўлялася па наступных напрамках:

дзейнасць Б. ў ААН і яе спецыялізаваных арганізацыях;

удзел у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г.;

заключэнне дагавораў, пагадненняў, канвенцый на двух і шматбаковай аснове і інш.

Ва ўмовах дыктатарскага сталінскага рэжыму адсутнічала рэальная самастойнасць савецкіх рэспублік — БССР, УССР — у міжнародных справах. У выніку рэспубліка страціла 17 раёнаў Беластоцкай вобласці з Беластокам і тры раёны Брэсцкай вобласці і атрымала ўзамен з польскага боку 15 вёсак, якія былі населены пераважна беларусамі. Такім чынам, савецка-польская граніца ў адпаведнасці з рашэннем Крымскай канферэнцыі прайшла з адхіленнямі на карысць Польшчы да 30 км.

З другой паловы 50-х г. ХХст. складваюцца больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці БССР.

Выхад БССР на міжнародную арэну абумовіў некаторую актывізацыю яе знешнепалітычнай дзейнасці. Удзел Б. ў рабоце ААН аб’ектыўна меў станоўчае значэнне. Ён садзейнічаў росту цікавасці ў свеце да гісторыі і культуры бел. народа, ўстанаўленню і развіццю кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнага вопыту. Разам з тым, ва ўмовах адсутнасці рэальнага суверэнітэту рэспубліка не мела самастойнай пазіцыі ў міжнародных зносінах. Яе роля ў гэтай сферы зводзілася цэнтральным партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам СССР да падтрымання саюзных ініцыятыў.

 

50. Народная гаспадарка  БССР у перўшае пасляваеннае  дваццацігоддзе (1945- сярэдзіна 1960-х  гг.)

Для беларусаў былі цяжкія гады. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала вялікага напружання сіл. У забеспячэнні аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі фінансавымі крэдытнымі рэсурсамі рашаючую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды.

Шырокае ўкараненне новай, больш дасканалай тэхнікі, механізацыя працаёмкіх і цяжкіх работ, рост кваліфікацыі творчай ініцыятывы працоўных забяспечылі значнае павелічэнне прадукцыйнасці працы.

Галоўным напрамкам прамысловага развіцця пасляваеннай Б. з'явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. У машынабудаванні адраджаюцца старыя галіны і ствараецца шэраг новых: аўтамабільная, трактарная, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Б.

Вялікія поспехі мелі месца ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі былі адноўлены і пабудаваны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і іншых гарадах.

У 1946-1950 гг. непасрэдна у вытворчасці шляхам індывідуальнага, брыгаднага навучання атрымалі масавыя прафесіі 47 тыс. і павысліі кваліфікацыю у вытворчасці, школах і на курсах 42,5 тыс. чалавек.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны у БССР, па сутнасці, нанава сфарміраваўся рабочы клас. Ён складаўся і рос у працэсе аднаўлення прамысловасці і транспарту. Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці хутка наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання: абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты па вырабу ў рэспубліцы тонкасуконных і шарсцяных тканін, дыванова-плюшавай прадукцыі.

Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленні харчовых, мяса-малочных і іншых прадпрыемстваў. Была створана нанава цукровая, макаронная, кансервавая прамысловасць.

Да канца пяцігодкі на аўтамабільным, трактарным, станка-будаўнічым і іншых заводах БССР былі арганізаваны паточныя лініі, абсталяваныя высокапрадукцыйнымі агрэгатамі і спецыяльнымі станкамі.

Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Пры гэтым ён ішоў адначасова з новым будаўніцтвам — узводзіліся карпусы аўтамабільнага, трактарнага, мотавеласіпеднага, інструментальнага, падшыпнікавага, гіпсавага і іншых заводаў. Усяго за пяцігодку было адноўлена, пабудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Далейшае развіццё народнай гаспадаркі выклікала неабходнасць удасканалення сістэмы кіравання эканомнай рэспублікі. У 1946 г. Савет Народных Камісараў СССР быў пераўтвораны ў Савет Міністраў СССР, адпаведна Саўнаркомы саюзных і аўтаномных рэспублік пераўтвораны ў Саветы Міністраў, наркаматы - у адпаведныя міністэрствы. Аднак у пасляваенныя гады ў асноўных рысах захоўвалася сістэма кіравання народнай гаспадаркай, якая склалася у 30-я гады. Значна абмяжоўвалася кампетэнцыя саюзных рэспублік у гэтай сферы. Празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіццё таварна-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі рэспублікі.

 

51. Грамадска-палітычнае  жыцце БССР у 1945-1965гг.

У 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін. У 1945 г. яна стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій. У 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю. На працягу 1960 - 1970 гг. усе беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

У 1964 г. Першы сакратар ЦК Кампартыі М. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л. Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П. Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай. Замест створанай у 1957 г. тэрытарыяльнай сістэмы кіравання была зноў уведзена галіновая пад кіраўніцтвам асобных міністэрстваў. Былі пашыраны правы прадпрыемстваў па распараджэнні прыбыткамі (прадпрыемствы атрымалі магчымасць будаваць жыллё, дзіцячыя садкі, санаторыі для сваіх супрацоўнікаў, што павялічвала стымуляванне працы), былі прыняты меры па барацьбе з безгаспадарчасцю, па лепшым выкарыстанні рэсурсаў. З калгасаў і саўгасаў спісваліся даўгі, павялічваліся закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, узрасла тэхнічная ўзброенасць вытворчасці. Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў - як і ўсе іншыя грамадзяне краіны, яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі.

 

52. Культурнае жыцце ў  Беларусі ў другой палове 1940 — 1960-х гг.

Адраджэнне культурнага жыцця на Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны адбывалася ў надзвычай складаных умовах. Па-першае, за гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры. У школах вучыліся чытаць па старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі ў якасці сшыткаў, крэйдай з'яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраблялася з сажы.

На аднаўленне ўстаноў адукацыі кіраўніцтва Савецкага Саюза і БССР выдзяляла вялікія сродкі. Міністэрства асветы РСФСР даслала беларускім школам каля 10 млн падручнікаў, сшыткі, абсталяванне. З дапамогай ВНУ Масквы ля станцыі Сходня з восені 1943 г. аднавіў сваю дзейнасць БДУ. У 1944-1945 гг. вышэйшыя навучальныя ўстановы вяртаюцца на радзіму. Аднаўлялася матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры, выпуск газет, часопісаў.

Разам з тым у другой палове 40-х - пачатку 50-х гг. развіццё навукі і культуры сутыкнулася з жорсткім ідэалагічным прэссам. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т. Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў А. Жэбрак.

Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў ўтвораны аддзел культуры. Літаратура таксама існавала пад пэўным ідэалагічным уціскам, маглі выходзіць толькі творы, якія не пярэчылі склаўшайся камандна-бюракратычнай таталітарнай сістэме. У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў ўдастоены А. Куляшоў за паэму "Сцяг брыгады". У выяўленчым мастацтве асноўным жанрам быў героіка-патрыятычны (напрыклад, карціны Я.Зайцава "Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску", "Канстанцін Заслонаў").

Такім чынам, разбурэнні, нанесеныя вайной, ідэалагічны дыктат абмяжоўвалі магчымасці развіцця беларускай культуры, але спыніць гэты працэс не маглі.

Пасля смерці ў сакавіку 1953 г. I. Сталіна, а затым асуджэння ў 1956 г. XX з'ездам КПСС яго культу краіна паступова стала вызваляцца ад ідалапаклонства і страху. Пачалася рэабілітацыя нявінных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Болыпасць гулагаўцаў, якія засталіся яшчэ ў жывых, была вызвалена і рэабілітавана. Гэты час у жыцці грамадства СССР, а значыць і БССР, атрымаў назву хрушчоўскай "адлігі".

У 50-я гг. распрацоўваліся новыя падыходы да сферы адукацыі. У 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб дальнейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР". Рэформа прадугледжвала ажыццяўленне політэхнічнага і працоўнага навучання. Сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, сярэднія - у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем. Але ў большасці школ вытворчае навучанне было пастаўлена дрэнна. Адчуваліся цяжкасці і ў падборы выкладчыцкіх кадраў, адсутнічалі навучальныя праграмы. Буйным дасягненнем было ўвядзенне ў 1959 г. абавязковай 8-гадовай адукацыі.

Аднак ў рабоце школы былі і недахопы. На нізкім узроўні вялося навучанне па грамадскіх дысцыплінах, замоўчваліся многія падзеі, тармазілася краязнаўства, фальсіфікавалася і замоўчвалася гісторыя Беларусі. Звужалася сфера ўжывання беларускай мовы.

У гэты час атрымала росквіт творчая дзейнасць такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як П. Броўка, М. Танк, А. Куляшоў, П. Панчанка, I. Мележ, I. Шамякін, В. Быкаў, Я. Брыль, I. Навуменка, А. Макаёнак, А. Адамовіч і інш.

Нягледзячы на некаторую лібералізацыю палітычнага жыцця, ўмяшанне ў творчы працэс з боку партыйна-дзяржаўных структур заставалася вельмі моцным. Яны патрабавалі ад пісьменнікаў і паэтаў прытрымлівацца "сацыялістычнага рэалізму". Рэзкаму асуджэнню была падвергнута аповесць А. Кулакоўскага "Дабрасельцы" (1958). Аўтара абвінавацілі ў скажэнні жыцця калгаснай вёскі. Кулакоўскі быў вызвалены ад пасады галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць".

У гэты час убачылі свет такія творы, як раманы "Людзі на балоце", "Подых навальніцы" I. Мележа, "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча. Па-новаму паставіўся да тэмы вайны і лёсаў людзей на вайне В. Быкаў. Аб гэтым расказваюць яго аповесць "Жураўліны крык", апавяданні "Здрада", "Альпійская балада" і інш.

Развіваўся ў гэты час і тэатр. Гэта быў перыяд паслядоўнага асваення беларускім оперна-пастаноўчым мастацтвам усё больш буйных і складаных формаў і жанраў. Доўгі час на сцэне ішла "Калючая ружа" Ю. Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера А. Туранкова "Яснае світанне" аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г., "Брэсцкая крэпасць" К. Малчанава.

Плённа працавалі мастакі і скульптары Беларусі. Шырокую вядомасць набылі творы М. Савіцкага - былога вязня фашысцкага канцлагера. Яго карціны "Партызаны", "Віцебскія вароты", серыя "Лічбы на сэрцы" і інш. з'явіліся значным укладам у развіццё мастацтва. Дасягненнем скульптуры гэтых гадоў з'явіліся работы З.Азгура, С. Селіханава, А. Глебава. Найболын вядомыя з іх - гарэльефы для манумента Перамогі (Мінск).

 

53. Народная гаспадарка  БССР у сярэдзіне 1960-х — першай  палове 1980-х гг.

Цэнтралізаваная планавая эканоміка скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці, параджала масавае ўтрыманства. У сувязі з гэтым была зроблена адна з самых рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г.

Задачы рэформы: ліквідаваць недахопы сацыялістычнай эканомікі, уключыць у дзеянне гаспадарча-разліковыя і таварна-грашовыя механізмы, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў.

Сутнасць рэформы заключалася ў наступным:

скарачэнне планавых паказчыкаў, што даводзіліся да прадпрыемства;

стварэнне на прадпрыемствах фондаў матэрыяльнага стымулявання;

увядзенне трывалай платы за выкарыстоўваемыя прадпрыемствамі вытворчыя фонды;

фінансаванне прамысловага будаўніцтва праз крэдыт, а не шляхам выдачы незваротных датацый;

абавязковае ўзгадненне з прадпрыемствамі змяненняў у планах і г.д.

Распрацоўка і правядзенне ў жыццё рэформы ажыццяўлялася зверху, таму ніякіх мясцовых асаблівасцей яна не прадугледжвала.

Прычыны няўдачы рэформы:

захаванне камандна-адміністрацыйнага метада кіраўніцтва;

звужэнне працэсаў дэмакратызацыі ў палітычнай сферы;

у ходзе ажыццяўлення рэформы пачалася яе карэкціроўка, выпраўленні, дапаўненні, у выніку якіх у 70-я гг. яе сутнасць настолькі была зменена, што яна фактычна перастала дзейнічаць.

Вынікі рэформы:

Уздым прамысловай вытворчасці ў другой палове 60-х - пачатку 70-х гг.

Будаўніцтва 140 буйных прадпрыемстваў (Гродзенскі і Гомельскі хімкамбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і інш.).

Выпуск новых прамысловых вырабаў: электронна-вылічальных машын, асабліва дакладных станкоў, прыбораў.

Нягледзячы на высокія паказчыкі колькаснага росту прамысловай вытворчасці, паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы, якія сведчылі, што эканамічная рэформа 1965 г. не дала жаданых вынікаў. Працягвалася адставанне тэмпаў навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта стрымлівала пераход прамысловасці на шлях інтэнсіўнага развіцця. Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню многіх вырабаў, павялічвалася іх адставанне ад сусветных стандартаў, трацілася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку. Рабіліся спробы дабіцца павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, аднак ужо не ў рамках эканамічнай рэформы, а на аснове ўзмацнення адміністрацыйна-партыйнага ўздзеяння на эканоміку. Як і раней, упор рабіўся на забеспячэнне росту вытворчасці за кошт увядзення ў строй новых прадпрыемстваў, тады як праблемы тэхнічнай рэканструкцыі дзеючых вырашаліся ў вельмі абмежаваных маштабах. З 1965 па 1985 г. у рэспубліцы было пабудавана і ўведзена ў дзеянне 240 буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"