Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

У 70-я гг. пашырылася выкарыстанне станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, станкоў-аўтаматаў. Прынцыпова новым напрамкам у аўтаматызацыі вытворчасці з'явілася робататэхніка. У сярэдзіне 80-х гг. прамысловыя робаты выкарыстоўваліся на Мінскім трактарным заводзе, заводзе "Тэрмапласт" і інш.

Галоўным вынікам развіцця прамысловасці з'явілася стварэнне ў Беларусі буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім у 1985 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў. Індустрыяльны воблік рэспублікі пачалі вызначаць магутная энергетыка, машына- і прыборабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў, сінтэтычных валокнаў. Паказчыкам эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу быў рост прадукцыйнасці працы. Ён нарастаў аж да сярэдзіны 70-х гг., аднак у наступныя гады тэмпы яго затармазіліся, якасць вырабаў перастала адпавядаць сусветным стандартам.

Прычынамі гэтага з'яўляюцца:

абвастрэнне супярэчнасцей паміж патрабаваннем свабоднага развіцця эканомікі на базе рыначных адносін і панаваннем дзяржаўнага цэнтралізаванага кіраўніцтва ёю;

апераджальныя тэмпы развіцця групы "А" (сродкі вытворчасці) у параўнанні з групай "Б” (прадметы спажывання), у сувязі з чым першая расла даволі хуткімі тэмпамі, а патрабаванні ў спажывецкіх таварах задавальняліся ўсё горш;

прамысловае будаўніцтва ў рэспубліцы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з планамі, якія распрацоўваліся ў Маскве. У іх не ўлічваліся патрэбнасці фарміравання рэгіянальнага прамысловага комплексу ў рамках асобных рэспублік. Таму, калі Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не сваю самастойную прамысловасць, а механічна адрэзаны кусок саюзнай.

 

54. Грамадска-палітычнае  жыцце БССР у сярэдзіне 1960-х  — першай палове 1980-х гг.

Ва ўмовах захавання ў краіне таталітарнага рэжыму грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы вызначалася гэтым рэжымам. Пасля XX з'езда партыі (1956), які асудзіў культ асобы Сталіна, наступіла хрушчоўская "адліга", спыніліся арышты, людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі. Але далей некаторага паслаблення кантролю "зверху" справа не пайшла. Таталітарная сутнасць заставалася непахіснай.

Пасля 1964 г., калі да ўлады прыйшоў Л. Брэжнеў, "адліга" скончылася. Узмацніліся ганенні па палітычных матывах. Партыя імкнулася захаваць ўладу, атрыманую з рук Сталіна, і ўступаць яе нікому не збіралася.

Адбывалася трансфармацыя партыі ў напрамку яе поўнага пераўтварэння ў дзяржаўную арганізацыю. Галіновыя аддзелы партыі непасрэдна займаліся пытаннямі народнай гаспадаркі. Хоць афіцыйна гаварылася аб узмацненні ролі партыйных арганізацый, на справе ішло ўзмацненне пазіцый партапаратнай улады, якая рабіла спробы пераходу да прамога кіраўніцтва эканомікай і іншымі сферамі жыцця грамадства. Адбор на ўсе кіруючыя пасады ажыццяўляўся вузкім колам асоб па прынцыпе "зверху ўніз". Існавалі і выбары, але яны праводзіліся такім чынам, што толькі фіксавалі тое, што прадвызначалася зверху, аб альтэрнатыўнасці выбараў не магло быць і размовы. Існаваў строгі прынцып рэгулявання саставу Саветаў па полу, партыйнасці, узросту, сацыяльнай прыналежнасці. Выбаршчыкі не мелі ніякага дачынення да рэальнага выбару дэпутатаў, а толькі механічна апускалі выбарчыя бюлетэні ў скрыню для галасавання. Саветы, прафсаюзы, камсамол толькі на словах абаранялі інтарэсы народа. Для кожнага ўзроўню, ад райкама да ЦК, існаваў свой пералік (наменклатура) кіруючых пасад, якія праходзілі зацвярджэнне на гэтым узроўні. Сюды ўключалася ўсё кіраўніцтва дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі, культурай, навукай. Наменклатура - гэта сацыяльная праслойка, якая была сфарміравана партыйнымі органамі і пастаўлена па сутнасці над грамадствам. Наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў існаваў і раней, але зараз ён атрымаў усеагульны характар і стаў нормай жыцця (у пачатку 80-х гг. у маштабах краіны наменклатурная эліта дасягнула 18 млн чалавек). У гэтым і заключалася асаблівасць савецкага таталітарызму пасляваеннага часу, які рэалізоўваўся не праз дыктатуру асабістай улады, а праз адзяржаўленую партыю, што пашырала сацыяльную базу таталітарызму.

У 1965 - 1980 гг. Кампартыю Беларусі узначальваў П. М. Машэраў. Ён нямала зрабіў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры рэспублікі. Высокія маральныя якасці, працавітасць, дэмакратычнасць Пятра Машэрава здабылі яму аўтарытэт і павагу ў народзе. Але і на яго аказвалі ўплыў абставіны, у якіх ён працаваў. Негатыўныя з'явы нарасталі у дзейнасці партыйна-дзяржаўных структур Беларусі.

Існаваў таталітарны кантроль за сродкамі інфармацыі, друкам, культурным жыццём. Але людзі знаходзілі іншыя шляхі для абмену думкамі і ідэямі. Напрыклад, выпуск самавыдавецкай літаратуры, распаўсюджванне інфармацыйных лістоў, асабістыя кантакты, сустрэчы. Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) разам з партыйнымі арганізацыямі рабіў усё, каб выкарчаваць з грамадска-палітычнага жыцця "іншадумнасць".

 

55. Культура Беларусі ў другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг.

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Б., звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я. Цанавы.. Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады.

Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 - 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё бел. літ-ры ішло ў вельмі складаных умовах. Многія літ-ныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу. Галоўная тэма - мінулая вайна (І. Мележ, М. Лынькоў, І. Шамякін…).

Тэатральнае мастацтва адчувала ідэалагічы ўціск партыйнага кіраўніцтва. У 1950 г. іх засталося толькі 8 тэатраў.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны. Ярка праявіўся талент скульптара З. Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З. Азгурам, А. Бембелем, А. Глебавым, С. Селіханавым.

Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання бел. мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй і вышэйшай навучальнай установы з бел. мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння бел. мовы ў школе. Дапускалася нават выкладанне бел. мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19 % дзіцячых садкоў і 23 % школ працавалі на бел. мове.

У якасці вядучага жанру прозы ўсталёўваецца раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай вайны, але зараз мастакі слова большую ўвагу надаюць раскрыццю ўнутранага свету чалавека ў такіх экстрэмальных умовах (раманы А. Адамовіча, В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, дакументалістыка С. Алексіевіч і інш.).

З 60-х гг. бел. тэатры захапляюцца маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п’есы беларускіх драматургаў (А. Дударава, А. Макаёнка, М. Матукоўскага), рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. К сярэдзіне 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў, але толькі тры з іх былі беларускамоўныя.

Культура БССР сярэдзіны 50 - 80 гг. была цесна звязана з культурамі саюзных рэспублік і краін сацыялістычнага лагера.

Неад’емнай часткай агульнай бел.культуры з’яўляецца культура бел. замежжа.

Такім чынам, бел. культура перыяду 40 - 80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмерную ідэалагізацыю, партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.

 

56. Перабудова ў СССР. Сацыяльна-эканамічны крызіс другой паловы 1980-х — пачатку 1990-х гг. І яго ўплыў на БССР.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Пачала распрацоўвацца праграма комплексных зменаў па вывадзе краіны з доўгага эканамічнага крызісу. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Б. мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквідацыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна. Узнікалі апазіцыйныя арганізацыі - “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і г. д. 24 - 25 чэрвеня 1989 г. ў Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” (БНФ). На канферэнцыі БНФ 30 чэрвеня - 1 ліпеня 1990 г. ўжо адкрыта абвяшчалася аб немагчымасці дасягнення суверэнітэту і дэмакратыі ў складзе СССР.

У сакавіку - красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. 10 лютага 1990 г. быў створаны Беларускі дэмакратычны блок. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з’явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і “Дэмакратычны клуб”. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М. Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчатковы лёс Савецкага Саюза вырашыў дзяржаўны пераварот у жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў.

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі - Мінск.

 

57. Грамадска-палітычнае  жыцце Беларусі ў другой палове 1980-х — 1990-я гг.

На стыку 80-х - 90-х гг. ў СССР назіраўся выбух нацыянальных рухаў. У кола шматлікіх спрэчак, дыскусій, палітычных рэформаў папалі праблемы забеспячэння сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Аднак у разуменне суверэнітэту ў розных рэспубліках укладваўся розны сэнс. Усё залежала ад таго, якія сілы атрымалі большасць на выбарах і прыйшлі да ўлады. Народныя рухі ў Прыбалтыцы выступалі пад лозунгам поўнага дзяржаўнага самавызначэння, абвяшчэння незалежнасці, выхаду са складу СССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР  прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязей паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. Неабходнасць захавання сувязей была пацверджана ў ходзе рэферэндуму аб лёсе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва.

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР  прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці  Беларусі.

19 верасня 1991г. на сесіі Вярхоўнага  Савета Беларусі былі зацверджаны назва "Рэспубліка Беларусь", герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы ўлады зыходзілі з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі. Герб "Пагоня" - сімвал усеагульнай барацьбы з іншаземнымі захопнікамі, за выгнанне іх са сваёй зямлі. Бела-чырвона-белы сцяг з'яўляўся вайсковым сцягам беларускіх воінаў у сярэднявеччы. Вясной 1995 г. быў праведзены рэферэндум, на якім большасць насельніцтва прагаласавала за другую сімволіку. Адной з прычын называлася тое, што ў час вайны нацыяналісты скампраметавалі нацыянальную сімволіку супрацоўніцтвам з немцамі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў гэта пагадненне і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г.

15 сакавіка 1994 г. быў прыняты новы, пяты па ліку, Асноўны Закон. (Канстытуцыі  ў Беларусі прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гг.). Новая Канстытуцыя карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдніх. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава.

Характэрнымі рысамі новага Асноўнага Закона Беларусі з' яўляюцца:

дэідэалагізаваны характар (без апоры на ідэалогію);

замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайных формаў уласнасці;

устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, іх узаемных абавязкаў;

гарантыі правоў і свабод;

падзел і ўзаемадзеянне ўлад;

прамы характар дзеяння нормаў Канстытуцыі.

У гэтым дакуменце чалавек абвешчаны вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Дэмакратыя ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў. Ідэалогія палітычных партый, рэлігій або іншых грамадскіх аб'яднанняў не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.

Канстытуцыя замацоўвае асноўныя прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Дзяржава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Падзел улад на самастойныя галіны, якія дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі, стрымліваючы і ўраўнаважваючы адна другую, - неабходная ўмова дэмакратычнай прававой дзяржавы. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам быў выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Склад Палаты прадстаўнікоў - 110 дэпутатаў. Іх выбранне ажыццяўляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.

Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе ўрад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання. Судовая ўлада ў рэспубліцы належыць судам.

24 лістапада 1996 г. адбыўся рэспубліканскі  рэферэндум. Большасць людзей прагаласавала  за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам; за перанос Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне; супраць свабоднага, без абмежавання продажу зямлі і адмены смяротнага пакарання.

19 - 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску  адбыўся першы Усебеларускі народны  сход, які зацвердзіў "Асноўныя  напрамкі сацыяльна-эканамічнага  развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 - 2000 гады". Галоўная мэта, якая вызначаецца ў гэтым дакуменце, - пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"