Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Беларусізацыя была спынена, пачалася "контрбеларусізацыя". Пастановай СНК БССР быў зменены беларускі правапіс, адбылося набліжэнне беларускай мовы да рускай.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў перыяд "контрбеларусізацыі".

Скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, чытальняў.

Змяншэнне выдання беларускіх кніг, газет.

Перавод справаводства розных устаноў на рускую мову.

Змена кіраўнікоў беларускага паходжання ў партыйна-дзяржаўным апараце.

Але і ў гэтых умовах культура працягвала развівацца. У рэспубліцы былі прыняты меры па ліквідацыі непісьменнасці. У выніку на пачатак 1939 г. доля пісьменных на Беларусі склала 80,8 %. У 30-я гг. было ўведзена ўсеагульнае абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. У гэты час функцыяніравала 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, з якіх 26 - вышэйшыя. Пашыралася дзейнасць АН БССР, яна стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі, хоць і была абмежавана жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі.

У 1928 Г. адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў "Савецкая Беларусь" у Ленінградзе (уласная кінематаграфічная база адсутнічала), у 1932 г. - Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. - Беларускі тэатр оперы і балета, у 1937 г. - Беларуская дзяржаўная філармонія.

 

46. Пачатак Вялікай Айчыннай  вайны. Акупацыя Беларусі.

22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі  ўварваліся ў межы Савецкага  Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі  з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Удар групы армій "Цэнтр" прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. А. Кіжаватаў загінуў як герой. Сем атак, адна за другой, адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым. Лейтэнанта пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем. Лейтэнант В. Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штаб абароны ўзначаліў капітан I. Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці. Абаронай Усходняга форту кіраваў маёр П. Гаўрылаў.

Толькі нямногім абаронцам удалося вырвацца з крэпасці і прадоўжыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх пазней падверглася сталінскім рэпрэсіям.

Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Але гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі прарвалі абарону, уварваліся ў Мінск. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 баяздольных злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камандзір - капітан I. Флёраў). Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск. 23 дні савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад.

У канцы жніўня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Адказнасць за гэта нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план "маланкавай вайны".

Прычыны няўдач у пачатковы перыяд вайны:

Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, артылерыі, разведвальнай інфармацыі.

На Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе была перавага ў матэрыяльных сродках вядзення вайны.

Нямецкая армія была добра падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная і аснашчаная навейшай тэхнікай, мела вопыт сучаснай вайны.

Сталін ігнараваў верагоднасць нападу фашысцкай Германіі на СССР. У данясеннях савецкіх разведчыкаў, што паступалі ў Маскву, называлі тэрміны ўварвання, аднак Сталін не прымаў іх пад увагу і разглядаў як правакацыйныя. Ён верыў свайму партнёру па дагаворы аб дружбе і граніцы.

Савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.

Савецкія войскі былі расцягнуты ўздоўж фронта і ў глыбіню, і нямецкія, зжатыя ў тры ўдарныя кулакі, значна пераважалі на галоўных напрамках.

Узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Чырвоная Армія страціла каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75 % камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш года.

 

47. Народная барацьба  супраць фашысцкіх захопнікаў. Партызанскі і падпольны рух у Беларусі.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі "новы парадак" - дзяржаўную сістэму мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Беларусь была падзелена на часткі. Намеснікам Гітлера на Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі - фон Готберг. Пры фарміраванні акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў немцы дазвалялі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху ўжываць нацыянальную сімволіку, ствараць беларускія школы, асветніцкія ўстановы, выдаваць газеты. Пазней акупанты пайшлі нават на арганізацыю органаў кіравання, у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады, Беларускай краёвай абароны. Ва ўмовах акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялікая колькасць жыхароў рэспублікі перайшла да супрацоўніцтва з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі.

Эканоміка на акупіраванай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Быў створаны спецыяльны эканамічны апарат з атрадамі для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны, дзейнічала 60 прадпрыемстваў.

Гітлераўцы гвалтоўна вывозілі людзей на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі, расстрэльвалі. Было вывезена 380 тыс.чалавек, вярнулася дамоў каля 120 тыс. У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, больш 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў і утрымлівалі іх за калючым дротам. За гады акупацыі разам з жыхарамі было спалена 628 беларускіх вёсак. Усяго за гады вайны ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы - Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч і інш. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў.

Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мінаем (М. Шмыровым) уступіла ў непасрэднае ўзаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны у маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Гэта прыдавала барацьбе арганізаваны характар.

Цэнтральным штабам партызанскага руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войскаў пад Курскам і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і гарнізоны.

 

48. Вызваленне Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай "Баграціён".

Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ. Гэты выступ атрымаў назву "Беларускі балкон". Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк - Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана - былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў.

Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два рады па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка  была прарвана. На трэці дзень  баёў савецкія войскі акружылі  віцебскую групоўку і вызвалілі  Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую  групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

 

49.  Беларусь на міжнароднай  арэне ў другой палове 1940-х — першай палове 1980-х гг.

БССР выходзіць на міжнародную арэну ў якасці самастойнага суб’екта міжнародных зносін.

У сакавіку 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў БССР. У структуры Вярхоўнага Савета БССР з’явілася пастаянная камісія па замежных справах. Першым міністрам замежных спраў Беларусі стаў К.В. Кісялёў.

СССР адмаўляецца ад членства 16 рэспублік і прапануе 2—3 рэспублікі, сярод якіх БССР і УССР. Прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-міністр Велікабрытаніі У. Чэрчыль далі згоду на ўключэнне ў склад заснавальніц ААН дзвюх савецкіх рэспублік — Беларусі і Украіны.

27 красавіка 1945 г. БССР і УССР разам з СССР увайшлі ў лік краін-заснавальніц ААН.

6 мая 1945 г. урадавыя дэлегацыі Беларусі і Украіны прыбылі ў Сан-Францыска і ўключыліся ў працу канферэнцыі. У склад дэлегацыі БССР уваходзілі : К. В. Кісялёў. Беларусь заняла годнае месца сярод краін — заснавальніц ААН.

Членства БССР у ААН мела вялікае гістарычнае значэнне і цалкам адпавядала інтарэсам бел. народа. Рэспубліка атрымала права мець прадстаўніцтва ў кіруючых органах ААН, даводзіць сваю пазіцыю да міжнароднай супольнасці, уносіць на яе разгляд свае прапановы і заўвагі.

У жніўні 1945 г. Беларусь пачала атрымліваць дапамогу з боку ААН у рамках праграмы дапамогі краінам, якія пацярпелі ад акупацыі.

Знешнепалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі БССР у 1944—1985 гг. развіваліся ў рэчышчы скаардынаванай знешняй палітыкі СССР. У межах гэтага перыяду можна выдзеліць 2 этапы:

1) 1944—1953 гг. — выхад БССР на міжнародную арэну як суб’екта міжнароднага права, уваход у склад краін-заснавальніц ААН. Фарміраванне асноўных кіраўнікоў дыпламатынай актыўнасці, станаўленне дыпламатычнай школы савецкай Беларусі.

2) 1953—1985 гг. — пашырэнне ўдзелу  Беларусі ў знешнепалітычнай, знешнеэканамічнай дзейнасці, гуманітарным супрацоўніцтве ў рэчышчы агульнадзяржаўнай палітыкі СССР, галоўным чынам па лініі ААН.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"