Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці (Аблвыканкамзах) не прызнаваў існаванне беларускай нацыі. Узначальвалі камітэт А. Мяснікоў і В. Кнорын. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву. Самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы бар'ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі. Аднак надзеі на пралетарскую рэвалюцыю ў Польшчы і Германіі не збываліся. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне ў Літве, на Беларусі, ва Украіне. Гэта прымусіла бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні БССР.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Вырашалася пытанне аб утварэнні БССР і КПБ. Было прынята рашэнне аб стварэнні самастойнай сацыялістычнай рэспублікі, перайменаваць Паўночна-Заходнюю арганізацыю РКП(б) у КП(б)Б. ЦК КП(б)Б узначалілі А. Мяснікоў, В. Кнорын, якія не былі беларусамі і яшчэ напярэдадні выступалі супраць беларускай дзяржаўнасці. Урад БССР узначаліў беларус З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест урада Беларусі, які абвясціў утварэнне БССР. Уся ўлада аб'яўлялася толькі за Саветамі. Сталіцай БССР стаў Мінск, куды са Смаленска пераехаў ўрад. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў. (Паколькі ні I З'езд КП(б)Б, ні ЦК КПБ(б) не мелі права абвяшчаць дзяржаву і ствараць уладныя органы, каб надаць дэмакратычнасць гэтым актам, склікаўся з'езд Саветаў.) У перыяд падрыхтоўкі з'езда адбыліся наступныя змены: ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў і аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР. Гэта рабілася дзеля таго, каб адмежаваць РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю і для барацьбы супраць БНР і Літоўскай рэспублікі за ўсталяванне сваёй улады. На з'ездзе Саветаў было прынята рашэнне аб'яднаць БССР (шэсць паветаў Мінскай губерні) з Літоўскай ССР. Такім чынам суверэнітэт БССР прыносіўся бальшавікамі ў ахвяру ідэі сусветнай рэвалюцыі.

27 лютага 1919 г. адбылося аб'яднанне Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР са сталіцай у Вільні. Старшынёй Цэнтральнага выканаўчага камітэта стаў К. Цыхоўскі, Савета народных камісараў - В. Міцкявічус-Капсукас. З наступленнем палякаў ЛітБел так сама хутка памёрла, як і нарадзілася.

У сакавіку 1919 г. пачынаецца наступленне палякаў (у лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава, якую ўзначаліў Ю. Пілсудскі. Ён аб'явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.). Пад націскам перавышаючых сіл праціўніка савецкія войскі вымушаны былі адступіць. 8 жніўня 1919 г. праціўнік уварваўся ў Мінск. Акупанты рухаліся на ўсход, фронт стабілізаваўся толькі на лініі ракі Бярэзіна. На захопленай тэрыторыі польскія улады ўсталявалі жорсткі рэжым. Але народ не пакарыўся акупантам. У тыле ворага разгортвалася ўзброеная барацьба супраць іх. Актыўна дзейнічаў партызанскі атрад пад камандаваннем матроса Балтыйскага флоту А. Блажко ў мястэчку Дукора. Партызаны рыхтавалі паўстанне да моманту прыходу часцей Чырвонай Арміі. Аднак месцазнаходжанне штаба атрада стала вядома палякам і яны нечакана атакавалі яго. У палон трапілі 11 партызан, якія на досвітку 17 мая былі расстраляны. У раёне Петрыкава на Палессі дзейнічаў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам селяніна Талаша. Яго партызаны рабілі смелыя налёты на гарнізоны ворага. У Рудабельскай воласці Бабруйскага павета ў перыяд нямецкай і польскай акупацыі (1918 - 1920 гг.) захоўвалася Савецкая ўлада. Гэта была партызанская зона - Рудабельская рэспубліка. Кіраўнікамі яе былі Салавей, Адзінцоў, Ус.

Поспехам інтэрвентаў садзейнічалі выступленні супраць бальшавікоў унутры краіны. Стракапытаўскі мяцеж - антысавецкае выступленне двух палкоў у Гомелі ў сакавіку 1919 г. пад кіраўніцтвам генерала Стракапытава. Мяцежнікі захапілі Гомель, Рэчыцу. Аднак у канцы сакавіка часці Чырвонай Арміі перамаглі стракапытаўцаў, невялікая група на чале з Стракапытавым перайшла за лінію фронту.

Неабходна таксама сказаць аб выступленні С. Булак-Балаховіча восенню 1920 г., Слуцкім паўстанні ў снежні 1920 г.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і Польшчай.

 

38. Беларусь падчас савецка-польскай  вайны. Рыжскі мір і яго наступствы  для БССР.

У ходзе савецка-польскай вайны, пасля вызвалення Мінскай губерні ад польскіх акупантаў 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя аб незалежнасці БССР. На вызваленай тэрыторыі аднаўлялася Савецкая ўлада.

16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі  ў наступленне і занялі значную частку тэрыторыі Беларусі. Савецкі ўрад быў вымушаны пайсці на перагаворы аб міры, бо асцерагаўся далейшага развіцця гэтага наступлення. 12 кастрычніка 1920 г. былі заключаны папярэднія ўмовы міру, а 18 сакавіка 1921 г. Рыжскі мірны дагавор замацаваў падзел Беларусі паміж РСФСР і Польшчай. Польшчы адыходзіла значная частка тэрыторыі з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленшчыны знаходзіліся ў складзе РСФСР.

Рыжскі мірны дагавор выклікаў незадавальненне ў беларускага насельніцтва. Ён стаў адной з прычын паўстанцкага руху на Беларусі. Гэта былі выступленні супраць улады бальшавікоў. Восенню 1920 г. адбылося выступленне С. Булак-Балаховіча. Узброеныя фарміраванні "беларускага войска" генерала С. Булак-Балаховіча з войскаў Юдзеніча паспрабавалі скінуць Савецкую ўладу ў Беларусі. Яны падтрымлівалі Раду БНР і хацелі стварыць беларускі ўрад. Атрады Булак-Балаховіча захапілі Мазыр, Пінск і іншыя населеныя пункты. Але хутка атрады былі разгромлены чырвонаармейскімі часцямі, астатнія вымушаны былі адступіць на акупіраваную палякамі тэрыторыю, дзе былі раззброены.

 

39. Становішча Беларусі  пасля завяршэння грамадзянскай  вайны і замежнай інтэрвенцыі (1919 — 1921гг)

Найбольш моцнае ўзброенае выступленне, накіраванае супраць Савецкай улады, - Слуцкае паўстанне. У 1919- 1920 гг. на Случчыне існаваў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) Случчыны. Ён абапіраўся на выбраныя камітэты самакіравання, якія дзейнічалі як органы ўлады. У ліпені 1920 г. БНК Случчыны быў распушчаны бальшавікамі, але пры адступленні Чырвонай Арміі ён выйшаў з падполля. Была сфарміравана Слуцкая паўстанцкая дывізія, якая налічвала 10 тыс. чалавек. Цэлы месяц - снежань 1920 г. - паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях.

Прычыны паўстання:

вялікія для сялян памеры харчразвёрсткі;

барацьба за аднаўленне ўлады БНР.

Войскі Чырвонай Арміі вымусілі паўстанцаў перайсці польска-савецкую лінію, пасля чаго яны былі раззброены.

Грамадзянская вайна - гэта трагедыя для народа. Хто ж вінаваты ў яе развязванні? Абодва бакі падкідвалі дровы ў агонь братазабойства, пры гэтым кожны лічыў сябе абсалютна правым. Белыя прэтэндавалі на ролю прадстаўнікоў агульна-нацыянальнай справы, ваявалі і паміралі за Вялікую Расію і яе інтарэсы як яны іх разумелі. Бальшавікі былі перакананы, што з'яўляюцца выразнікамі і заступнікамі інтарэсаў усіх працоўных, барацьбітамі супраць прыгнёту і эксплуатацыі, за хуткае сацыяльнае вызваленне не толькі свайго народа, але і ўсяго свету. Сіла белагвардзейскіх рэжымаў асноўвалася на дыктатуры ўлады, а ў пачатку вайны - на перавазе ваеннай арганізацыі і падтрымцы замежных інтэрвентаў. Іх слабасцю была вузкасць сацыяльнай базы і неадольныя супярэчнасці ўнутры ўласнага лагера. Белым так і не ўдалося аб'яднаць усіх праціўнікаў Савецкай улады.

Бальшавікі таксама не кіраваліся прынцыпамі міласэрнасці і гуманізму. Іх удары былі нярэдка празмернымі і бесчалавечнымі. Стаўка на рэвалюцыйнае насілле як метад далучэння мільёнаў людзей да новага ладу давала адваротны вынік. Бальшавікамі былі дапушчаны вялікія памылкі, якія паслужылі адной з асноўных прычын зацягвання грамадзянскай вайны. А галоўнай яе ахвярай стаў расколаты на два варожыя лагеры народ.

Пераход ад вайны да міру быў вельмі цяжкі для Беларусі. Яе тэрыторыя на працягу больш чым шасці гадоў з'яўлялася арэнай ваенных дзеянняў. Прамысловая вытворчасць у параўнанні з даваеннай скарацілася ў сем разоў. Панавала транспартная разруха. Рабочы клас быў ахоплены беспрацоўем. Ад голаду і холаду гараджане ўцякалі ў навакольныя вёскі, дзе былі згодны ствараць сельскагаспадарчыя камуны ці наймацца на працу, каб толькі выжыць у той цяжкі час.

 

40. НЭП у рэспубліцы: перадумовы, сутнасць, вынікі.

Асноўным прынцыпам новай эканамічнай палітыкі (НЭП) Савецкай дзяржавы ў 1921 - 1928 гг. з'яўляецца выкарыстанне таварна-грашовых адносін. X З'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) стаў паваротным у палітыцы Савецкай дзяржавы. НЭП, па задумцы яе творцаў, павінен быў забяспечыць хуткі ўздым эканомікі.

На вёсцы НЭП выяўляўся ў:

замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, які быў у два разы меншы;

свабодзе выбару формаў землекарыстання, заахвочванні розных формаў кааперацыі;

праве сялян свабодна распараджацца лішкамі сваёй працы;

замене натуральнага падатка грашовым;

дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

У горадзе НЭП характарызаваўся наступнымі рысамі:

дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю (мелкія і сярэднія прадпрыемствы аддаваліся ў арэнду);

у прамысловасці дапускалася прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці, за дзяржавай захоўваліся камандныя вышыні ў эканоміцы (буйныя прадпрыемствы, банкі);

былі дазволены прадпрымальніцтва і прыватны гандаль (знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй);

работа дзяржаўных прадпрыемстваў перабудоўвалася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і пераводзіліся на гаспадарчы разлік;

бясплатныя паслугі, ураўнілаўка ў аплаце працы, картачная сістэма адмяняліся;

матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы;

фінансавая стабілізацыя (у 1922 - 1924 гг. Праведзена грашовая рэформа, у выніку якой у абарот быў уведзены савецкі чырвонец - грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашыма і раўнялася 5 доларам і 14,5 цэнта ЗША).

Асаблівасці НЭПа ў Беларусі.

У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся у дзяржаўныя трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі (ВСНГ). На Беларусі пераважала дробная прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду.

У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР на пачатку 20-х гг. меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы апарат, які за папярэдні перыяд выявіў здольнасці да выжывання ў неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіццё.

Беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім па СССР, неспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць, лясістасць, нізкая якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыстання - 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак не магла забяспечыць нават саміх сябе. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922 гг., набіралі сілу кааператыўныя аб"яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 % насельніцтва вёскі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны узровень развіцця.

НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З усталяваннем асабістай улады I. Сталіна НЭП быў згорнуты.

 

41. Палітыка беларусізацыі  і яе вынікі. Развіцце культуры БССР 1920-1930гг.

Беларусізацыя - нацыянальна-культурная палітыка ў БССР у 20-я гг. У снежні 1920 г. на II Ўсебеларускім з'ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі жыцця грамадства, дзяржавы на роднай мове. У 1923 г адбылася партканферэнцыя КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыянальнага пытання. Так былі зроблены першыя палітычныя крокі да беларусізацыі, якія не падабаліся асобным партыйным кіраўнікам верхніх эшалонаў улады. Рабіліся і практычныя крокі ў напрамку абуджэння самасвядомасці беларусаў: у 1920 г. пачаў дзейнічаць беларускі вандроўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спектаклі "Паўлінка", "Машэка", "Кастусь Каліноўскі". У 1921 г. была створана першая ў БССР вышэйшая навучальная ўстанова - Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), першым рэктарам якога быў гісторык У. Пічэта, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая ўстанова) і Інстытут сельскай гаспадаркі. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў. У 1921 г. было ўтворана выдавецтва "Савецкая Беларусь", сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня 1924 г. быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі (як бачым, і да 1924 г. было зроблена нямала). Магутны імпульс палітыцы беларусізацыі прыдало "ўзбуйненне" рэспублікі ў 1924 і 1926 гг.

Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё беларускай культуры, вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзяржаўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі пераводзіліся на беларускую мову. Беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы былі прызнаны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся ў школах на роднай мове з абавязковым вывучэннем дзяржаўнай мовы - беларускай. К 1928 г. у рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыянальны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску.

Была дадзена амністыя ўсім удзельнікам нацыянальных фарміраванняў і арганізацый перыяду грамадзянскай вайны. Вярнуліся ў рэспубліку В. Ластоўскі, Я. Лёсік і іншыя дзеячы вызваленчага руху. Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў характар карэнізацыі - вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. З павагай ставіліся да беларускай мовы апаратчыкі іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, А.Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924 - 1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мовай, чытаў на ёй даклады.

Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Полымя", "Узвышша". Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. У 1928 г быў створаны першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль", рэжысёр - Ю. Тарыч. У 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук, прэзідэнтам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі.

Дасягненні беларусізацыі: да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, у цэнтральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925 г. - 20 %, у 1927 г. - 80 %. Усё гэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Але нацыянальна-культурнае будаўніцтва ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. З аднаго боку, былі спробы прыпыніць, а з другога - фарсіраваць беларусізацыю. Росквіт беларусазнаўства быў нядоўгі. У канцы 20-х гг. была згорнута палітыка беларусізацыі. Дзеячы, якія яе праводзілі, былі абвешчаны нацдэмамі, абвінавачаны ў жаданні рэстаўрацыі капіталізму ў БССР. Менавіта тады па нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі быў нанесены ўдар такой сілы, што вынікі яго адчуваюцца і сёння.

 

42. Індустрыялізацыя ў БССР.

Індустрыялізацыя - працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. СССР неабходна было правесці індустрыяльныя пераўтварэнні, таму што краіна адставала ў тэхніка-эканамічных адносінах ад развітых індустрыяльных дзяржаў. Падняць узровень эканомікі без індустрыялізацыі было немагчыма. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця, звязаная з працягам НЭПа, але, дабіўшыся перамогі ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай, Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію фарсіраванага развіцця.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"