Белорусская литература
Биография, 12 Сентября 2013, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Агульная характарыстыка гістарычных падзей. Першая сусветная вайна нанесла Беларусі велізарныя матэрыяльныя і маральныя страты. Пульс нацыянальнага і духоўна-культурнага жыцця ў краі ледзь праслухоўваўся. З 1915 па 1918 год не чутно было голасу Я. Купалы: у гэты час ён не пісаў вершаў і мала друкаваўся. Toe самае можна сказаць і пра Я. Коласа, які, праўда, у гэты перыяд працаваў над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка», але ў друку яго імя рэдка з’яўлялася. Да таго ж, саміх газет і часопісаў засталося вельмі мала, і тыя выходзілі ў свет нерэгулярна. На абшарах Беларусі бушавала вайна, працяглы час краіну дзяліў на часткі руска-нямецкі фронт. Не было яснасці ў галоўным пытанні, сфармуляваным у назве публіцыстычнага артыкула Ц. Гартнага, надрукаванага ўвосень 1917 года: «Як жа з Беларуссю?» Палітычныя шляхі да дзяржаўнай незалежнасці па-рознаму ўяўляліся беларускім пісьменнікам, але ў галоўным, у тым, што беларускі народ мае права на дзяржаўнасць, яны сыходзіліся. Гэты агульны клопат аб лёсе Беларусі выявіўся ў бурным ажыўленні творчай дзейнасці многіх з іх пасля рэвалюцыйных падзёй 1917 года.
Вложенные файлы: 1 файл
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XX СТАГОДДЗЯ.doc
— 77.00 Кб (Скачать файл)- З урокаў гісторыі ўспомніце, якія гістарычныя падзеі адбываліся ў першай трэці XX стагоддзя. Як яны ўплывалі на грамадскае жыццё ў Беларусі?
- Што ўяўляў сабой працэс «беларусізацыі», які адбываўся на Беларусі ў 1920-я гады?
- Якія пытанні нацыянальнага жыцця былі ў цэнтры ўвагі беларускіх пісьменнікаў?
- Ахарактарызуйце дзейнасць літаратурных аб’яднанняў.