Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў
Шпаргалка, 03 Ноября 2013, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Абрад - традыцыйныя дзеянні, якія маюць сакральны характар і суправаджаюць важныя моманты жыцця чалавечага калектыву; абрады, звязаныя з нараджэннем, вяселлем, смерцю, называюцца сямейнымі; сельскагаспадарчыя і іншыя абрады - каляндарнымі.
Абрадавая паэзія - творы вуснай народнай творчасці, звязаныя з каляндарнымі або сямейнымі абрадамі.
Абраднасць казачная - своеасаблівы мастацкі этыкет казкі, галоўным чынам чарадзейнай, які дасягаецца сродкамі формульнай і неформульнай стэрэатыпізацыі (зачыны, канцоўкі, пазасюжэтныя прыказкі, трохразовыя паўторы, песенныя ўстаўкі, антытэзы і г. д.).