Традыцыйная народная песня: каляндарная, сямейна-абрадавая, лірычная

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Июня 2014 в 03:48, реферат

Краткое описание

Беларускi народ па праву можа ганарыцца сваёй багатай спадчынай ,дзе ярка адлюстравалiся яго высакародныя iдэалы,прага да плённай працы,маральная чысцiня душы,здольнасць да глыбоких пачуццяу,практычная i фiласофская мудрасць ,любоу да свайго роднага краю i усё тое лепшае,чым i для чаго жыве чалавек.Асаблiва гэта тычыцца народнай песнi. Нездарма кажуць,што "песня-душа народа".I гэта сапрауды так.Вясёлыя i сумныя,лiрычныя i жартоуныя,абрадавыя i пазаабрадавыя,заусёды мiлагучныя,прыгожыя,поуныя вялiкага хараства i шчырасци,беларускiя песнi-гэта вялiзарная найкаштоунейшая энцыклапедыя жыцця нашага народа.Багатыя векавечныя традыцыi и высокаэтычная вартасць беларускай народнай песниi забяспечылi ей неумiручасць.

Вложенные файлы: 1 файл

Belaruskaya_muzyka.docx

— 23.31 Кб (Скачать файл)

Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Мастацтваў

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат на тэму:

“Традыцыйная народная песня: каляндарная, сямейна-абрадавая, лірычная.”

 

 

Выканаў студэнт 2 курса

ФЭМ, гукарэжысура з/а

Белакурскі П. Г.

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2013 
Традыцыйная народная песня: каляндарная,сямейна-абрадавая,лiрычная.

 

Беларуская музыка, якая мае багатую гісторыю, у розныя перыяды ўплывала на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў. Шмат якія кампазітары беларускага паходжання набылі агульнаеўрапейскае прызнанне — Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Мечыслаў Карловіч, Ганна Мейчык, Чэслаў Немэн…

 

Беларускi народ па праву можа ганарыцца сваёй багатай спадчынай ,дзе ярка адлюстравалiся яго высакародныя iдэалы,прага да плённай працы,маральная чысцiня душы,здольнасць да глыбоких пачуццяу,практычная i фiласофская мудрасць ,любоу да свайго роднага краю i усё тое лепшае,чым i для чаго жыве чалавек.Асаблiва гэта тычыцца народнай песнi. Нездарма кажуць,што "песня-душа народа".I гэта сапрауды так.Вясёлыя i сумныя,лiрычныя i жартоуныя,абрадавыя i пазаабрадавыя,заусёды мiлагучныя,прыгожыя,поуныя вялiкага хараства i шчырасци,беларускiя песнi-гэта вялiзарная найкаштоунейшая энцыклапедыя жыцця нашага народа.Багатыя векавечныя традыцыi и высокаэтычная вартасць беларускай народнай песниi забяспечылi ей неумiручасць.

 

Беларуская вусна-паэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набытам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасці. Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з’яўлення немагчыма, бо ў адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь самой мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай народнай творчасці.

 

Каляндарна-абрадавая паэзія.

 

Каляндарна-абрадавая паэзiя, або паэзiя земляробчага календара, належыць да самых старажытных пластоў народна-паэтычнай культуры. Вытокi каляндарна-абрадавай паэзii ў родавым грамадстве. Наглядаючы змены пор года, бiялагiчныя цыклы ў развiццi раслiн i жывёл, старажытны чалавек, моцна залежны ад прыроды, iмкнуўся ўплываць на яе: запабегнуць злым сiлам, выклiкаць урадлiвасць нiвы, спор i прыплод у гаспадарцы. Жаданага спадзяваўся дасягнуць праз абрадавыя дзеяннi i словы, у магiчную, цудадзейную моц якiх шчыра верыў. I хоць вера ў магчымасць словам i адпаведнымi абрадамi ўздзейнiчаць на навакольны свет складае значны момант народна-паэтычных уяўленняў, не яна вызначае змест i сэнс аднаго з найбольшых, прынамсi ў беларусаў, раздзелаў народна-паэтычнай творчасцi. Практычная гаспадарчая дзейнасць земляроба на працягу працоўнага года, грамадскi быт ляжаць у аснове песень гадавога круга. Гэта паэзiя зямлi ў самым непасрэдным сэнсе слова. Назiраннi над кругаваротам у прыродзе i земляробчай працай, залежнай ад пор года, склалiся ў цэлую сiстэму поглядаў, своеасаблiвы гаспадарчы каляндар. Ён ўключыў у сябе рад святкаванняў аграрнага характеру, уласцiвыя iм абрады, багатае песеннае суправаджэнне, прыкметы i iнш. Пазней хрысцiянства ў барацьбе з язычнiцтвам iмкнулася прыстасавань свае святкаваннi да старажытнага земляробчага календара. Народна-паэтычная стыхiя толькi часткова, вонкава, успрыняла некаторыя элементы хрысцiянскай мiфалогii, перапрацаваўшы iх адпаведна спрадвечным стыхiйна-матэрыялiстычным (у аснове сваей) земляробчым уяўленням i свайму паэтычнаму бачанню свету. Юр'я, Мiкола, Пятро, Iлля з песень гадавога круга — гэта тыя ж сяляне-земляробы, ратаi i сейбiты. I клопат iх пра жыта каранiстае ды каласiстае, пра юр'еўскую расу першага выгану скацiны ў поле, пра пагодлiвы сенакос i добры ўжон збожжа, пра раi семянiстыя i табуны коней — чыста сялянскi клопат. Неаднолькавыя метэаралагiчныя ўмовы вясны, лета восенi i зiмы, разнастайны характар гаспадарчай дзейнасцi ў кожным каляндарна-вытворчым сезоне абумовiлi функцыянальныя асаблiвасцi паэзii гадавога круга, яе цыклiзацыю. Сучасныя фалькларысты i этнографы (У. Чычараў, I. Проп, А. Астахава, С. Токараў, К. Чыстоў) з увагi на працоўную аснову i наяўны рускi песенны матэрыял дзеляць каляндарныя абрады i паэзiю на тры цыклы. Развiтасць у паэзii беларускага земляробчага календара песенных вiдаў усiх чатырох аграрнавытворчых сезонаў, акрэсленая працоўная аснова восеньскага цыклу (уборка яравых, грэчкi, апрацоўка лену, канапель, збор грыбоў, копка бульбы i iнш.) i, нарэшце, адметная музычная прырода восеньскiх песень даюць падставу гаварыць пра чатыры цыклы беларускай каляндарна-абрадавай паэзii: зiмовы, веснавы, летнi i асеннi.

Сярод зiмовых святкаванняў багаццем i каларытнасцю абрадаў вызначалiся каляды, бедная i багатая куцця, звязанае з iмi калядаванне i шчадраванне, аграрная i любоўная варажба, культ продкаў у абрадах куццi.

Зiмовы цыкл каляндарнай паэзii ўключаў песнi пiлiпаўскiя, якiя спявалiся пры кудзелi. Аднак спецыфiку яго, асноўнае ядро складалi калядкi i шчадроўкi. Калядныя песнi выконвалiся пераважна ў час старажытнага земляробчага свята каляд. Яны выказвалi запаветныя думкi селянiна пра будучы ўраджай, дабрабыт i мелi на мэце садзейнiчаць захаванню рунi, статка. пчол. У змесце калядак шмат наiўнай iдэалiзацыi: сялянскi двор з iх паўстае раскошным, багатым, не раўнуючы як княжаскi палац або панскi маёнтак. Шчадроўкi выконвалiся звычайна на так званую багатую куццю, у ноч напярэдаднi Новага года. Зместам яны вельмi блiзкiя да калядак i адрознiвалiся болып прыпевам i iншымi дэталямi паэтыкi, напрыклад вершаваным памерам. Калядка звычайна складаецца з зачына, усхвалеппя гаспадароў, праслаўлення iх хаты, хараства, багацця.

Менш захавалiся ў беларусаў масленiчныя песнi, або масленкi. Яны стаяць на мяжы зiмовага i веснавога цыклу. Адлюстроўваюць абрадавыя забавы i гульнi, сацыяльныя i грамадскiя адносiны, услаўляюць свята i вясёлае застолле.

 

Сямейна-абрадавая паэзія.

 

Cямейна-абрадавая паэзiя была непасрэдна звязана з важнейшымi падзеямi ў жыццi чалавека — нараджэннем, уступленнем у шлюб i смерцю. Яна вызначаецца надзвычай багатым iдэйна-тэматычным зместам i дасканалай мастацкай формай.

Спецыфiку беларускай сямейна-абрадавай паэзii складаюць вуснапаэтычныя творы, якiя выконваюцца ў час сямейнай урачыстасцi, прысвечанай нараджэнню дзiцяцi (хрэсьбiн). У час хрэсьбiн выконвалiся песнi, прыпеўкi, прыгаворы. Найболып пашыранымi былi песнi, у якiх выказвалiся пажаданнi шчаслiвай долi нованароджанаму, славiлася парадзiха-мацi, велiчаўся бацька дзiцяцi, ушаноўвалася бабка-павiтуха, ухвалялiся цi высмейвалiся ўзаемаадносiны кума i кумы i iнш. Песнi пра кума i куму мелi нярэдка жартоўна-эратычны характар. Шмат выконвалася застольных i бяседных песень, звязаных i не звязаных з абрадам. Увогуле ж функцыянальнае прызначэнне хрэсьбiнных, як i iншых абрадавых песень, змянялася. У старажытнасцi дамiнантнай у iх была магiчная функцыя. Абрады i звязаныя з iмi песнi, на думку выканаўцаў, павiнны былi садзейнiчаць лепшай долi нованароджанага. Пазней жа магiчная функцыя ў гэтых абрадах i песнях адышла на другi план, галоўную ролю набыла эстэтычна-мастацкая функцыя.

У беларускiм фальклоры асаблiва багата прадстаўлена вясельная паэзiя. Як i ў радзiнных, у вясельных абрадах найбольшае месца займалi песнi. Песнi суправаджалi ўсе асноўныя этапы вяселля: сватанне, заручыны, падрыхтоўку i пячэнне караваю, пасад нявесты, вясельную бяседу, ад'езд да маладога, урачыстае застолле ў хаце жанiха, пярэзвы i iнш. Акрамя песень, якiя адлюстроўвалi падзеi, звязаныя з уступленнем у шлюб, на вяселлi спявалася i шмат песень, што мелi толькi ўскоснае дачыненне да абраду або зусiм не мелi нiякiх адносiн да яго. У мастацкiх вобразах гэтых песень своеасаблiва паэтызавалася паўсядзённае жыццё народа, яго быт, духоўны свет чалавека.

У вясельных песнях паэтызуюцца i велiчаюцца жанiх i нявеста — галоўныя вобразы значнай часткi гэтых народных твораў. Жанiх часам паўстае ў вобразе князя, якi едзе з дружынай, баярамi, нявеста ж называецца княгiняй. Гэта — iмкненне паэтычна ўславiць, узвялiчыць i iдэалiзаваць у вясельных песнях галоўных дзеючых асоб шлюбнай урачыстасцi. 3 дапамогай маляўнiчых параўнанняў i iншых мастацкiх сродкаў песня стварае iдэальныя вобразы маладога i маладой, паказвае iх незвычайную прыгажосць. Часта для паэтызацыi маладых выкарыстоўваюцца вобразы сонца, месяца, зорак. У вынiку шматвяковай традыцыi выпрацавалася багатая сiмволiка, якая ярка характарызуе герояў вяселля.

Вясельным песням, як i ўсяму абраду, раней надавалася ўтылiтарна-магiчная роля — з дапамогаю слова i адпаведных дзеянняў спрыяць шчаслiваму жыццю маладых, Але песня i многiя яе сiмвалы з цягам часу адарвалiся ад абраду i пачалi ўспрымацца па-iншаму, з гумарам. Гумар вясельнай паэзii ў сваей аснове мяккi, добразычлiвы, праз яго тонка раскрываюцца вобразы герояў шлюбнай урачыстасцi.

На вяселлi больш, чым на iншых сямейных урачыстасцях, спявалася фрывольных песень i прыпевак, пераважна эратычнага зместу, што генетычна звязана з сiмiльыай магiяй, традыцыйныя рэшткi якой захоўвалiся ў перыяд панавання рэлiгiйнага светапогляду ў свядомасцi селянiна i якiя пачалi iнтэнсiўна знiкаць з развiццём культуры, навукi, перамогай матэрыялiстычнага разумення прыроды.

Нельга ўявiць беларускае вяселле без жартоўных i сатырычных песень i прыпевак, у якiх асаблiва даставалася свату i сваццi, дружкам, каравайнiцам, а часам нават жанiху i нявесце. У абмалёўцы вобразаў свата i сваццi шырока ўжывалiся гратэск i гiпербала. У адной з песень, напрыклад, iранiчна малюецца такi партрэт свата: «Сват наш вельмi харош, а ў свата доўгi буслаў нос, а ў свата лыса галава, да казiна рыжа барада»; сват «плавае па хаце, як таран, лыпае вачыма, як баран». У другой песнi сват — гарбаты, у яго «на гарбу вярба, а ў той вярбе сава, лапамi перабiрае, свахам вочы выдзiрае».

Беларускiя шлюбныя абрады i вясельная паэзiя мелi шмат агульнага з адпаведнымi рускiмi i ўкраiнскiмi абрадамi i паэзiяй, што сведчыць аб блiзкасцi поглядаў, эстэтычных патрабаванняў i аб цесных культурных узаемасувязях усходнеславянскiх народаў. Спецыфiчныя нацыянальныя рысы беларускага вяселля ярка выяўлялiся ў народным гумары, у драматызаваных жартоўных сцэнках, якiя ўваходзiлi ў вялiкую вясельную «гульню».

Да сямейна-абрадавай паэзii належаць хаўтурныя галашэннi — iмправiзаваныя творы, у якiх шырока выкарыстоўвалiся традыцыйныя мастацкiя сродкi фальклору для выказвання смутку i гора з выпадку смерцi роднага чалавека. Для гэтых твораў характэрна эпiчнасць апавядання: у адных расказваецца пра цяжкi жыццёвы шлях селянiна, у другiх малюецца карцiна горкага iснавання беднай удавы з дробным! дзеткамi-сiротамi i iнш. Паэтыка беларускiх хаўтурных галашэнняў багатая на разнастайныя выяўленчыя сродкi. Яны эмацыянальна насычаныя. Укладваючы ў словы ўсю ласку i выказваючы гора i глыбокi смутак, мацi называе свае памершае дзiця «лiсточкам зялёненькiм», «цвяточкам чырвоненькiм», «яблычкам недаспелым», «салавейкам шэранькiм».

У дакастрычнiцкi час шмат беларускiх сямейна-абрадавых песень запiсалi 3. Даленга-Хадакоўскi, П. Шэйн, I. Насовiч, Е. Раманаў, У. Дабравольскi, М. Федароўскi i iншыя фалькларысты.

 

Лірычная песня.

 

Даволі часта і ў навуковых даследаваннях, і ў зборніках фальклорных твораў можна сустрэць такое словазлучэнне, як «лірычная песня». Выкарыстоўвачы гэты тэрмін, карыфеі беларускай фалькларыстыкі Н. С. Гілевіч і А. І. Гурскі падкрэслівалі, з аднаго боку, прыналежнасць твора да пазаабрадавай сферы, з другога – надзвычайную прыгажосць, мастацкую вартасць беларускіх пазаабрадавых песень.

Кожная з тэматычных разнавіднасцей песень мае свае характарыстыкі, таму іх магчыма распазнаць і правільна вызначыць.

Класіфікацыя: песні любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіныя, прымацкія, элегічныя.

 

Любоўныя песні (песні пра каханне) прысвечаны тэме кахання  –шчаслівага, нешчаслівага, ідэальнага і г. д. У цэнтры твораў  – лірычны герой  (дзяўчына ці хлопец), яго эмацыянальна афарбаваныя роздумы, пачуцці і перажыванні.

Формай іх перадачы, як правіла, з’яўляюцца маналагічныя споведзі-прызнанні, споведзі-скаргі, дыялогі. Важны момант у перадачы псіхалагічнай карціны любоўнага перажывання належыць пейзажным замалёўкам.

 

У сямейных песнях распрацоўваюцца тэмы сямейнага дэспатызму і жаночай долі. Асноўныя матывы – сум па роднай хаце і бацьках (праз успаміны і звароты да братоў і родных), скаргі, слёзы і праклёны прыгнечанай нявесткі, папрокі зяцю ад цешчы, нараканні на мужа-п’яніцу і г. д. Сустракаюцца, хоць і рэдка, песні, дзе гаворыцца аб добрым і чулым свёкры і, наадварот, скаргі дачкі на бацькоў, якія аддалі замуж далёка ад дому.

 

Асобную групу складаюць песні-аповеды пра ўзаемаадносіны жонкі і мужа, жыццё з нялюбым (нялюбай) ці старым мужам, нявернасць мужа (радзей  – жонкі) і г. д. Названыя творы ў большасці сваёй спявалі жанчыны.Сіроцкія і ўдовіныя песні прысвечаны тэме няшчаснага, складанага лёсу дзяцей і ўдавы пасля страты бацькоў і мужа. Для іх характэрны матывы скаргаў на долю, слёз, пакут у перадачы шчымлівага болю, зварот да памерлых, долі, Бога (Гасподзь Бог навучае сірату, як і дзе знайсці сваю мамку, і г. д.). Форма арганізацыі твора, як правіла, аповедна-дыялагічная.

 

Прымацкія песні адлюстростваюць сямейныя жаночыя песні, з той толькі розніцай, што ў іх жаліцца на свой лѐс прымак, які жыве ў хаце жонкі. Часам сярод прымацкіх песень сустракаюцца творы жартоўна-гумарыстычныя.У асобную групу прапануем вылучаць элегічныя песні. Паводле класіфікацыі В. Е. Гусева, названыя песні падобныя да песень пра каханне, таму што вызначаюцца такім жа лірызмам, перадачай пачуццяў і настрояў. Іх адрозненне – у вобразнай сістэме твора: у элегічных песнях суб’ект перажывання (хлопец, дзяўчына) не прадстаўлены, акцэнт змешчаны на апісанні прыроды (пейзажныя малюнкі), радзей – на інтэр’ер хаты, у іх перадаецца агульны характар перажывання.


Информация о работе Традыцыйная народная песня: каляндарная, сямейна-абрадавая, лірычная