Паэзія Марыны Цвятаевай па-беларуску: асаблівасці перакладу
Реферат, 23 Ноября 2015, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Стварэнне ідэальнага перакладу верша – гэта не толькі тэма для размоў у філолагаў, але і тая мэта, да якой нязменна імкнуцца перакладчыкі. Што тычыцца навуковага падыходу да пытання, у гэтым плане думкі дзеляцца на палярныя – ад натхнёнага «за» да катэгарычнага «супраць».
Вложенные файлы: 1 файл
tsvetaeva.docx
— 42.36 Кб (Скачать файл)
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,IНТСТЫТУТ
ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і
літаратурнага рэдагавання
Паэзія Марыны Цвятаевай па-беларуску: асаблівасці перакладу
Рэферат па дысцыпліне
“Тэорыя і практыка перакладу”
студэнткі 3 курса
спецыяльнасці “Літаратурная .. э…ь
работа(рэдагаванне)”
Драздовіч Дар’і
Мінск, 2015
Змест
Уводзіны
Стварэнне ідэальнага перакладу верша – гэта не толькі тэма для размоў у філолагаў, але і тая мэта, да якой нязменна імкнуцца перакладчыкі. Што тычыцца навуковага падыходу да пытання, у гэтым плане думкі дзеляцца на палярныя – ад натхнёнага «за» да катэгарычнага «супраць».
Калі адкінуць ўсе лішняе, то паэтычны тэкст паўстане перад вачыма перакладчыка як шматузроўневая сістэма гукаў, сімвалаў і, несумненна, вобразаў, якія не толькі трэба ўявіць, але і перадаць чытачу. Таму пераклад можна назваць не толькі сістэматызаванай працай, але і сапраўднай творчасцю. Што ж застаецца ад арыгінала? Не так ужо і мала, паколькі менавіта ён натхняе перакладчыка і служыць для яго нейкім пасылам, імпульсам, музай.
Чалавек, які ўзяўся за такую складаную справу, як пераклад паэзіі з замежнай мовы, павінен быць надзелен асаблівымі талентамі, як то: філалагічны нюх, пачуццё стылю, веданне тонкасцяў мовы і, безумоўна, сапраўдны паэтычны талент. Але і пры наяўнысці гэтых рэчаў пераклад можа пацягнуць за сабой страту поўнай або частковай сувязі (сэнсавай ці стылістычнай) паміж арыгіналам і перакладным паэтычным творам.
Глава 1. Марына Цвятаева – хто яна?
Руская паэтка. Дачка вучонага, спецыяліста ў галіне антычнай гісторыі, эпіграфікі і мастацтва, Івана Уладзіміравіча Цвятаева. Рамантычны максімалізм, матывы адзіноты, трагічнай безвыходнасці ад кахання, непрыманне штодзённага . Скончыла жыццё самагубствам. Вершы пачала пісаць з шасці гадоў (не толькі па-руску, але і па-французску і па-нямецку), друкавацца − з шаснаццаці, а два гады праз выпусціла зборнік «Вячэрні альбом», які заўважылі такія патрабавальныя крытыкі, як Брюcаў, Гумілёў і Валошын. З першай сустрэчы з Валошыным і гутаркі аб паэзіі пачалося іх сяброўства, нягледзячы на значную розніцу ва ўзросце. Яна шмат разоў была ў гасцях у Валошына ў Кактэбелі. Зборнікі яе вершаў выдаваліся адзін за адным, нязменна прыцягваючы ўвагу сваёй творчай самабытнасцю і арыгінальнасцю. Яна не далучылася ні да адной з літаратурных плыняў. Гады Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі і грамадзянскай вайны былі часам імклівага творчага росту Цвятаевай. Яна жыла ў Маскве, шмат пісала, але амаль не публікавалася. Кастрычніцкую рэвалюцыю яна не прыняла, бо бачыла ў ёй паўстанне «сатанінскіх сіл». У літаратурным свеце М. Цвятаева па-ранейшаму трымалася асабняком. Творчая энергія Цвятаевай, нягледзячы ні на што, не слабела: у 1923 годзе ў Берліне, у выдавецтве «Геликон», выйшла кніга «Ремесло», якая атрымала высокую адзнаку ад крытыкаў. У 1924 г. у пражскі перыяд - паэмы «Поэма Горы», «Поэма Конца». У 1926 скончыла паэму «Крысолов», распачатую яшчэ ў Чэхіі, працавала над паэмамі «С моря», «Поэма Лестницы», «Поэма Воздуха» і інш. Большасць з створанага засталося неапублікаваным: калі спачатку руская эміграцыя прыняла Цвятаеву як сваю, то вельмі хутка яе незалежнасць, яе бескампраміснасць, яе апантанасць паэзіяй вызначаюць яе поўную адзіноту. Яна не прымала ўдзел ні ў якіх паэтычных ці палітычных напрамках. Ёй няма каму прачытаць, няма каго спытаць, няма з кім парадавацца, адна ўсё жыццё, без кніг, без чытачоў, без сяброў. Апошні прыжыццёвы зборнік выйшаў у Парыжы ў 1928 г. - «После России», які ўключыў вершы, напісаныя ў 1922 - 1925. Да 1930-х гадоў Цвятаевай здавалася яснай мяжа, якая аддзелала яе ад белай эміграцыі: «Мая няўдача ў эміграцыі - у тым, што я не эмігрант, што я па духу, г.зн. па паветры і па размаху - там, туды, адтуль ... »У 1939 яна аднавіла сваё савецкае грамадзянства і ўслед за мужам і дачкой вярнулася на радзіму. Яна марыла, што вернецца ў Расею жаданым госцем. Але гэтага не здарылася: муж і дачка былі арыштаваныя, сястра Анастасія была ў лагеры. Цвятаева жыла ў Маскве па-ранейшаму ў адзіноце, так-сяк перабіваючыся перакладамі. Вайна, эвакуацыя закінулі яе з сынам у Елабугу. Змучаная, беспрацоўная і адзінокая паэтка 31 жніўня 1941 скончыла жыццё самагубствам. Сама Марына Іванаўна была перакананая, што ўсе мастакі слова дзеляцца на дзве катэгорыі: паэтаў «стрэлы», якія адлюстроўваюць гістарычны працэс у сваёй творчасці, якія жывуць у часе, у гістарычнай эпохе, і паэтаў «круга» - тых, хто адхілены ад навакольнага свету, занураны у сябе, творыць «па-за гісторыі». Паэты «круга» - чыстыя лірыкі, якія чэрпаюць тэмы, пачуцці і думкі з сваёй душы, - да іх Цвятаева адносіла сябе. Яна ўспрымала творчасць як адзіна магчымае быццё паэта. Паэтычны дар, на думку Цвятаевай, узносіць яго ўладальніка над натоўпам, над марнай штодзённасцю, робіць крылатым, надзяляе уладай над розумамі і душамі. Аднак наўзамен паэт павінен адмовіцца ад зямнога жыцця, яе простых радасцяў, выракчы сябе на адзіноцтва:
«Отказываюсь выть
С акулами равнин.
Отказываюсь плыть
Вниз — по теченью спин.»
Па Цвятаевай, працэс стварэння вершаў - гэта акт самагубства, такая вялікая творчае напружанне душы паэта:
«Вскрыла жилы: неостановимо,
Невосстановимо хлещет жизнь.
Подставляйте миски и тарелки!
Всякая тарелка будет — мелкой,
Миска — плоской,
Через край — и мимо
В землю черную, питать тростник.
Невозвратно, неостановимо,
Невосстановимо хлещет стих.»
Лірычная гераіня Цвятаевай – паступова змяняецца, духоўна, унутрана прыгожая і свабодная натура. Яна ніколі не здаецца перад ўдарамі лёсу, горача любіць жыццё:
«Всего хочу: с душой цыгана
Идти под песни на разбой,
За всех страдать под звук органа
И амазонкой мчаться в бой.»
Глава 2.Пераклады
Аколава Валянціна – беларуская
паэтэса-перакладчыца, якая пераклала
вершы Марыны Цвятаевай на беларускую
мову і зрабіла зборнік Апісанне зборніка
“Дзве песні”: “Яе імя – адно з самых
цудоўных у еўрапейскай прафесійнай паэзіі.
Мужнай доляй і літаратурным наватарствам
Марына Цвятаева — слынная ў духоўнай
памяці. Сваёй вялікай гордасцю яна творча
"разлічылася" за ўсю нягордасць
зямных жанчын...
Хай і ў беларускай паэзіі працягвае жыццё
цудоўнейшая лірыка Марыны Цвятаевай.”
Прыклад 1.
Откуда такая нежность? Не первые — эти кудри Разглаживаю, и губы Знавала темней твоих.
Всходили и гасли звезды, Откуда такая нежность?— Всходили и гасли очи У самых моих очей.
Еще не такие гимны Я слушала ночью темной, Венчаемая — о нежность!— На самой груди певца.
Откуда такая нежность, И что с нею делать, отрок Лукавый, певец захожий, С ресницами — нет длинней? |
Любасць адкуль жа такая? Не першы раз лашчу скронi, Вуснамi вусны чакаю, I ад вясны ў палоне.
Святлелi i гаслi ночы. (Любасць адкуль жа такая?), Святлелi i гаслi вочы: З iмi сустрэч шукаю.
Песня слязу выракала. Ноч па вуголлi хадзiла. (Любасць адкуль жа такая?) Голас твой разбудзiла.
Любасць адкуль жа такая? I што з ёй рабiць, спявача, Каб яна век не змаўкала З вейкамi твайго плачу?! |
Першае, на што я звярнула ўвагу, гэта рыфма. У арыгінале яе няма ( так званы белы верш). Але Аколава чамусьцы вырашала зрабіць рыфмованы пераклад, пасля чагонекаторыя радкі і словы наогул адсутнічаюць, а на іх месцы з’явілася цалкам уласная творчасць перакладчыка:
1.
Разглаживаю, и губы Знавала темней твоих. |
Вуснамi вусны чакаю, I ад вясны ў палоне. |
2.
Лукавый, певец захожий, С ресницами — нет длинней? |
Каб яна век не змаўкала З вейкамi твайго плачу?! |
Прыклад 2.
Август - астры, Август - звезды, Август - грозди Винограда и рябины Ржавой - август!
Полновесным, благосклонным Яблоком своим имперским, Как дитя, играешь, август. Как ладонью, гладишь сердце Именем своим имперским: Август!- Сердце!
Месяц поздних поцелуев, Поздних роз и молний поздних! Ливней звездных - Август!- Месяц Ливней звездных! |
Жнiвень - астры, Жнiвень - зоркi, Жнiвень - гронкi Вiнаграду i рабiн Iржавых - жнiвень!
Паўнаважным, дабрадзейным Яблыкам сваiм iмперскiм, Як дзiця, гуляеш, жнiвень, Як далонню, гладзiш сэрца Iменем сваiм iмперскiм: Жнiвень! - Сэрца!
Месяц познiх пацалункаў, Лiўняў i маланак познiх! Лiўняў зорных Жнiвень! - Месяц Лiўняў зорных! |
У дадзеным перакладзе Аколава перарабіла только адзін радок, пакінуўшы ўсе астатнія без змены:
Поздних роз и молний поздних! |
Лiўняў i маланак познiх! |
Але і гэты радок модна было перакласці бліжэй да арыгіналу:
Поздних роз и молний поздних! |
Позніх руж, маланак позніх! |
У перакладзе цалкам захаваліся памер (чатырохстопны ямб), рытм і кампазіцыя арыгіналу.
Прыклад 3.
В лоб целовать - заботу стереть. В лоб целую.
В глаза целовать - бессонницу снять. В глаза целую.
В губы целовать - водой напоить. В губы целую.
В лоб целовать - память стереть. В лоб целую. |
А ў лоб цалаваць - турботы ўсе зняць. Я ў лоб цалую.
Вачэй не мiнаць - бяссоння не знаць. Я ў вочы цалую.
Губы шукаць - калодзеж капаць. Я ў губы цалую.
У лоб цалаваць - памяць суняць. Я ў лоб цалую. |
Пераклад не даслоўны, але максімальны набліжаны да арыгіналу. Памер, кампазіцыя, стыль і рыфмоўка захаваныя.
На гэтых трох прыкладах мы бачым, што пераклады вершаў Цвятаевай паэтэсай Аколавай розныя: як нізкай якасці(вельмі далёкія ад арыгіналу), так і сярэдняй і высокай(максімальна прыбліжаныя да арыгіналу).
Уражанне ад перакладаў на інтэрнет-форуме ад чытача:
“Горшыя пераклады вершаў, якія я сустракала ў сваім жыцьці, шчыра. Чытала спачатку арыгінал, потым пераклад, і ў мяне склалася ўражаньне, што я чытаю ўвогуле абсалютна розныя вершы. Бо настолькі груба зроблены пераклад, што ўвесь верш губляе свой першапачатковы сэнс. Ды й нават калі разглядаць пераклады Валянціны Аколавай, як асобныя літаратурныя вершаваныя творы (абстрагуемся ад таго, што гэта менавіта пераклад вершаў Цвятаевай), то ніякай каштоўнасьці ў мастацкім пляне яны сабой не нясуць. Просьценька, банальненька, безгустоўненька.”
Заключэнне
Асноўнымі аспектамі паэтычнага тэксту з'яўляюцца стылістычны, сэнсавы і прагматычны пласты. Стварыць ідэальны пераклад верша, дзе будуць гарманічна злучацца ўсе гэтыя аспекты, практычна немагчыма, паколькі існуюць (і часам непераадольныя) ментальныя і культурна-гістарычныя адрозненні.
Калі казаць аб рытме, метры, алітэрацыі і памеры арыгінала, то захаванне гэтых параметраў не з'яўляецца крытычным. Усе названыя адпаведнасці будуць максімальна набліжанымі, наколькі гэта дазволіць зрабіць адрозненні ў сістэме моў.
І ўсё ж, можна адзначыць некалькі асноўных пунктаў паэтычнага перакладу:
• перакладчык павінен валодаць паэтычным талентам, ведаць паэзію на мове, з якой будзе пераведзен паэтычны твор, а таксама валодаць мастацтвам вершаскладання;
• аўтар перакладу павінен ведаць усе тонкасці мовы арыгінала і, у першую чаргу, для сябе выканаць якасны даслоўны пераклад, а ўжо пасля, улічваючы асаблівасці эпохі аўтара арыгінала, складаць вершы;
Спіс літаратуры
1.Лосская, В. К. Марина Цветаева в жизни: (Неизданные воспоминания современников)./ В. К. Лосская. — М.: Культура и традиции, 1992.
2.Цветаева, М. И. Стихотворения; Поэмы; Драматические произведения / сост., подгот. текста, предисл. Е. Евтушенко. — М.: Худож. лит., 1990. — 398 с.
3.Цветаева, М. И. Стихотворения. Поэмы / сост., вступ. ст. А. М. Туркова; примеч. А. А. Саакянц. — М.: Сов. Россия, 1988. — 416 с.
4.Цвятаева, М. І. Дзве песні / Перакл. В. В. Аколава. — Мінск, 1994.