Публіцыстычны стыль як функцыянальная разнавіднасць мовы
Курсовая работа, 06 Мая 2015, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
На жаль, нават сёння, ва ўмовах існавання самастойнай беларускай дзяржавы, пытанне нацыянальнага самавызначэння беларусаў не страчвае сваёй актуальнасці. Беларуская мова фактычна выцесненая з усіх сфер ужытку; афіцыйныя ўлады свядома фарміруюць грамадскую думку аб тым, што Беларусь з’яўляецца часткай Расіі, а беларусы – не самастойная нацыя, а прыдатак рускай. Нацыянальная ідэя надае творам Уладзіміра Караткевіча сучаснае гучанне і выклікае зацікаўленасць даследчыкаў у іх вывучэнні.
Вложенные файлы: 1 файл
Уладзімір Караткевіч вариант4.docx
— 113.50 Кб (Скачать файл)Змест
УВОДЗІНЫ
Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацыянальную годнасць, любоў да сваёй краіны.
Наватарства У. Караткевіча ў публіцыстыцы і ў мастацкай прозе звязана перш за ўсё з гістарычнай тэматыкай твораў. “Цікавасць да мінулага, яго даследванне – гэта не толькі патрэбнасць душы таго ці іншага мастака, але і патрэбнасць часу, грамадства”, - падкрэслівае С. Андраюк [2, с.289]. Мастацкія і публіцыстычныя творы У. Караткевіча ў пэўным сэнсе выконвалі ў беларускім грамадстве 1960–1980-х гг. тую ролю, якую напачатку ХХІ ст. навукоўцы-філосафы сталі адводзіць нацыянальнай ідэі (увасабленню гістарычнага імкнення нашага народа да свабоды, самастойнасці, захавання і развіцця беларускай мовы, культуры, дзяржавы) [26, c. 49].
На жаль, нават сёння, ва ўмовах існавання самастойнай беларускай дзяржавы, пытанне нацыянальнага самавызначэння беларусаў не страчвае сваёй актуальнасці. Беларуская мова фактычна выцесненая з усіх сфер ужытку; афіцыйныя ўлады свядома фарміруюць грамадскую думку аб тым, што Беларусь з’яўляецца часткай Расіі, а беларусы – не самастойная нацыя, а прыдатак рускай. Нацыянальная ідэя надае творам Уладзіміра Караткевіча сучаснае гучанне і выклікае зацікаўленасць даследчыкаў у іх вывучэнні. Усё гэта абумоўлівае актуальнасць выбранай намі тэмы.
Найбольш грунтоўна творчасць пісьменніка даследвана ў манаграфіях А. Вераб’я, А. Русецкага, В. Шынкарэнкі. Не спыняюцца разнастайныя падыходы да вызначэння жанру пэўных твораў пісьменніка, якія могуць быць аднесены да публіцыстыкі. У гэтым напрамку працуюць П.П. Жаўняровіч, В.І. Іўчанкоў, Н.В. Нарынкевіч.
Праведзены намі аналіз навуковай літаратуры (гл. Спіс выкарыстаных крыніц, с. 25-26) паказаў, што даследаванне элементаў публіцыстычнага стылю ў аповесцях Уладзіміра Караткевіча раней праводзілася ілюзорна. Гэта сведчыць аб навізне тэмы нашага даследавання.
“Для прозы Караткевіча характэрныя вострая фабула, яркія характары, пастаноўка сацыяльна значных праблем, а таксама ўласціва сумяшчэнне розных жанраў”, – піша Анатоль Верабей у сваёй кнізе “Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць” [3, с. 198].
Даследаванне элементаў публіцыстычнага стылю ў аповесцях Уладзіміра Караткевіча было праведзена намі на матэрыяле “Дзікага палявання караля Стаха”.
Упершыню аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” была надрукавана ў 1964 годзе ў часопісе “Маладосць”. “Створаная паводле выпрабаваных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта адметнае ў сваёй структуры, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць з пазіцыі фармальнай логікі, а можна хіба адчуць”, – пісаў у прадмове да яе Васіль Быкаў [10, с.4].
У “Дзікім паляванні караля Стаха” назіраецца сумяшчэнне мастацкай прозы і публіцыстыкі, бо “…менавіта сацыяльнае даследванне тлумачыць у аповесці ўсе таямніцы, усё незвычайнае…” [2, с. 290].
Такім чынам, аб’ектам дадзенай курсавой работы з’яўляецца аповесць Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, прадметам – элементы публіцыстычнага стылю ў ёй.
Мэта курсавой работы – вызначыць ролю элементаў публіцыстычнага стылю ў аповесцях Уладзіміра Караткевіча.
Для дасягнення мэты пастаўлены наступныя задачы:
1) прааналізаваць аповесць Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” з моўна-стылёвага пункту гледжання;
2) знайсці моўныя сродкі, характэрныя для публіцыстычнага стылю;
3) выявіць іх функцыі ў тэксце.
Метадалагічнай асновай даследавання паслужылі працы М.В. Абабуркі, М.Я. Цікоцкага, П.П. Жаўняровіча.
Асноўным метадам даследавання абраны апісальны. Таксама прымяняліся элементы метаду семантыка-стылістычнага і частотнага аналізу тэксту.
Практычная значнасць заключаецца ў тым, што вынікі даследавання могуць выкарыстоўвацца на занятках па стылістыцы беларускай мовы і публіцыстычнага майстэрства ў ВНУ, а таксама ў школе на ўроках беларускай літаратуры.
Структура даследавання ўключае: уводзіны, два раздзелы асноўнай часткі, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры.
Агульны аб’ём працы − 26 старонак, з якіх уводная частка заняла сс. 3-4, галоўная частка – 5-22, заключная частка – 23-24, бібліяграфія – 23-26 (26 пазіцый).
- ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ СТЫЛЬ І ЯГО АСНОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
Публіцыстычны стыль як функцыянальная разнавіднасць мовы
Функцыянальным стылем прынята называць падсістэму літаратурнай мовы, якая рэалізуецца ў пэўнай сферы грамадскай дзейнасці (напрыклад, у сферы навукі, бытавых зносін, справаводства і інш.) і характарызуецца пэўнай сукупнасцю стылістычна значымых моўных сродкаў. Сам тэрмін функцыянальны стыль падкрэслівае, што разнавіднасці літаратурнай мовы выдзяляюцца на аснове той функцыі (ролі), якую выконвае мова ў кожным канкрэтным выпадку. Менавіта ад мэтаў і зносін залежыць выбар стылістычных прыёмаў, жанрава-кампазіцыйнай структуры маўлення. Кожны функцыянальны стыль мае свае спецыфічныя рысы, сваё кола лексікі і сінтаксічных структур [14, с. 66].
Такім чынам, функцыянальны стыль мовы – гэта “грамадска ўсвядомленая ўнутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” [24, с.243].
Сукупнасць стылістычна аднародных сродкаў складае стылістычную сістэму мовы. Нормы выкарыстання гэтых сродкаў абапіраюцца на знешнія, экстралінгвістычныя фактары: змест маўлення, форму зносін, мэты і задачы выказвання, сацыяльную сферу зносін, умовы і акалічнасці зносін. Усе гэтыя фактары прынята называць камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі. Менавіта яны ляжаць у аснове сучаснай класіфікацыі стыляў.
У адпаведнасці са сферамі грамадскай дзейнасці ў сучаснай беларускай мове вылучаюць наступныя функцыянальныя стылі: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, мастацкі, канфесійны.
Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, якая абслугоўвае сферу грамадска-палітычных зносін. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах: у газетных і часопісных артыкулах, аратарскіх выступленнях на мітынгах і сходах, на радыё, тэлебачанні і інш.
Некаторыя даследчыкі лічаць публіцыстычны стыль прынцыпова неаднародным, іншыя (іх большасць), прасочваюць спецыфічнае стылявое адзінства. Так, у кнізе “Стылістыка беларускай мовы” М.Я. Цікоцкі сцвярджае: “Своеасбліваць публіцыстычнага (газетна-публіцыстычнага) стылю вызначаецца ў першую чаргу спецыфікай публіцыстычнай формы адлюстравання рэчаіснасці, якая спалучае сістэму разгорнутых доказаў, што дзейнічаюць на розум чытачоў, слухачоў строгай лагічнасцю думкі і на іх пачуцці – эмацыянальнасцю выкладу” [24, с.265].
Агульныя рысы публіцыстычнага стылю ў рознай ступені прадстаўлены ў яго асобных падстылях: газетна-публіцыстычным, радыё-тэлежурналісцкім і аратарскім. Згодна з меркаваннем М.Я. Цікоцкага, “галоўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю найбольш ярка праяўляюцца ў мове газеты – аднаго з важнейшых сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды” [24, с.265].
“У адрозненне ад іншых функцыянальных стыляў, у газетна-публіцыстычным стылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, – піша М.Я. Цікоцкі, – прычым уздзеянне мае канцэнтраваны, падкрэслена-агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў… вызначаецца ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і магчымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага і мэтанакіраванага ўздзеяння на масавую аўдыторыю” [24, с.265].
Своеасаблівасць публіцыстычнага стылю абумоўліваецца яго асноўнымі функцыямі – інфармацыйнай і функцыяй уздзеяння.
Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванні, настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі.
Мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да прыведзеных фактаў, у неабходнасці пэўных паводзін [8].
Публіцыстычнаму стылю ўласціва адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі.
Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай. Менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод іншых разнавіднасцей літаратурнай мовы.
У мове газеты ўздзеянне мае “канцэнтраваны, падкрэслена-агітацыйны характар” [24, с.265], бо публіцыстычныя тэксты прызначаны асвятляць важныя праблемы грамадства – палітычныя, сацыяльна-бытавыя, філасофскія, эканамічныя, маральна-этычныя, пытанні культуры, мастацтва і г. д.
Акрамя асноўных дзвюх функцый вылучаюць і іншыя. Камунікатыўная функцыя – заключаецца ў тым, што тэксты публіцыстычнага стылю ствараюцца не для ўнутранага выкарыстання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь – адказ адрасата.
Экспрэсіўная функцыя – дазваляе выразіць журналісту свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі яго да выкладаемых фактаў.
Эстэтычная функцыя – гэта ўстаноўка аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата [13, с. 22].
Адзначым, што апошнія тры функцыі характэрныя і для твораў мастацкай літаратуры.
У публіцыстычным стылі вылучаюць наступныя падстылі:
1) газетна-часопісны;
2) радыё-тэлежурналісцкі;
3) аратарскі, або прамоўніцкі.
Жанры публіцыстычнага стылю – гэта пэўныя “адносна ўстойлівыя, тэматычныя, кампазіцыйныя і стылістычныя тыпы твораў” [13, с. 24].
Звычайна выдзяляюць тры групы жанраў:
1) інфармацыйныя (нататкі, рэпартажы, справаздачы, інтэрв’ю, хронікі, агляды);
2) аналітычныя (артыкулы, карэспандэнцыі, каментарыі, рэцэнзіі);
3) мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).
Такім чынам, публіцыстычны стыль – гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю), каб найбольш эфектна і эфектыўна весці агітацыю і прапаганду.
Як і мастацкая літаратура, публіцыстыка валодае значнай сілай уздзеяння, выкарыстоўваючы разнастайныя тропы, рытарычныя фігуры, лексічныя і граматычныя вобразныя сродкі.
Адрозненне публіцыстычнага стылю ад мастацкага стылю СБЛМ