Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе
Аттестационная работа, 09 Апреля 2014, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Асноўныя патрабаванні наступныя:
1. Правяраецца і ацэньваецца якасць засваення праграмнага матэрыялу;
2. У школах прынята адзіная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, неабходнасць
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
3. Кантроль за ведамі павінен быць сістэматычны і пастаянны;
4. Праверка і ацэнка ведаў павінны садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей вучняў, выхаванню маральных і валявых якасцей, якія звязаны з пераадоленнем цяжкасцей у вучобе; захаванню здароўя дзіцяці.
5. Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў неабходна ўлічваць этап засваення адпаведнага вучэбнага матэрыялу.
Содержание
Уступ…………………………………………………………………………….3
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю 12
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі тэматычнага кантролю пры вывучэнні беларускай мовы ў 5 класе ....................................................................................33
Заключэнне……………………………………………………………………….36
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………39
Дадаткі……………………………………………………………………………41
Вложенные файлы: 1 файл
Змест.docx
— 177.38 Кб (Скачать файл)- Наваколле, усе, звонкія, птушкі, песні, абудзілі.
Картка 3
Да рускіх словазлучэнняў запішыце беларускія.
Благодарить учителя, смеяться над приятелем, возвращаться из школы, возвращаться с прогулкп, подьехать к дому, послать за яблоками, пошутить над друзьями.
Картка 4
Спішыце, замяняючы словы ў дужках, як патрабуе сэнс. Падкрэсліце ў сказах дзейнік і выказнік.
Ужо даспелі яблыкі ля тыну і вабяць нас (асенняя навіна). Дзед і ўнук сядзелі на (тэраса). 3 (тэраса) веяла (бальзамічны водар) маладой лістоты. Пралескі пахнуць (талая вада) і сокам красавіцкае зямлі. А дождж ішоў далей, за шумныя прадлескі, і знік у (залатая імгла), у (чыстае поле) дзесьці.
Тэксты для самастойнай работы ў канцы ўрока
Варыянт 1
Прачытайце. Падзяліце тэкст на сказы. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
Ціш.. .ня зімовага лесу пар.. .шылася з высокай елкі адарваўся камяк снегу гэта шмыгнула в.. .вёрка яна прач.. .наецца з .. .сходам сонца і б.. .жыць да сваёй кладоўкі зімой вавёрка не адмаўляецца ад сухого гр...ба, ж...луда, але болып за ўсё любіць грызці ар.. .хі іх яна шмат нар...хтавала за лета.
Варыянт 2
Прачытайце. Падзяліце тэкст на сказы. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
Зімой ў лесе
Снег ішоў усю ноч лес стаў падобны на казачны якіх толькі звяроў не наляпіў снег хто хоча ўбачыць вавёрку калі ласка вось яна прытаілася на галінцы а гэта хто сядзіць на пні зайчык трохі далей прымасцілася нейкая дзіўная снежная птушка дружна і плённа папрацавалі снег з марозам у гэту ноч.
Дадатак 5
Тэма: Віды сказаў па мэце выказвання і інтанацыі
Картка 1
Перабудуйце сказы так, каб з апавядальнага атрымаліся пытальны і пабуджальны. Выкарыстоўвайце пры неабходнасці дадатковыя словы.
Узор: Ветліва сустрэлі гасцей. Ці ветліва сустрэлі гасцей? Ветліва сустрэньце гасцей.
- Расказаў дзядуля цікавую казку.
- Прыехаў да дзяцей у госці заапарк.
Картка 2
Складзі і запішы па два апавядальныя, пабуджальныя, пытальныя няклічныя сказы.
Картка 3
Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі і запішыце толькі тыя з прыказак, якія з'яўляюцца апавядальнымі сказамі.
Слухай многа, а гавар... . Праца здароўя .... Хто старанна працуе, той мір ... . Не за сваю справу ... . Не ганарыся званнем, а ганарыся .... Умеламу рукі.... Сем разоў адмерай, адзін раз .... Навука даражэй за ўсякае .... Словы для даведак: ведамі, не бярыся, мала, не адбірае, адрэж, мацуе, не баляць, багацце.
Картка 4
Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі і запішыце толькі тыя з прыказак, якія з'яўляюцца пабуджальнымі сказамі.
Слухай многа, а гавар... . Праца здароўя .... Хто старанна працуе, той мір ... . Не за сваю справу ... . Не ганарыся званнем, а ганарыся .... Умеламу рукі.... Сем разоў адмерай, адзін раз .... Навука даражэй за ўсякае ....
Словы для даведак: ведамі, не бярыся, мала, не адбірае, адрэж, мацуе, не баляць, багацце.
Ля дошкі (2 чалавекі)
Картка 1
Перабудуйце пабуджальныя сказы ў апавядальныя.
Прынясі нам хмарку, вецер легкакрылы. Не пакідайце справы не даведзенай да канца. Умывайся, сонца, ранняю расою. Не сціхайце, песні, над ракою. Пакланіцеся нізка плёсным водам, родным кручам.
Картка 2
Перабудуйце апавядальныя сказы ў пабуджальныя.
У зяленым лузе ззяюць, граюць кветкі, мошкі, матылькі. Белы човен у марскую даль паволі плыў. Пад ветрам бушуюць шумлівыя хвалі. Над люстрам ракі заплятае свае косы бяроза-красуня. Дзьмуць халодныя паўночныя вятры.
Заданне для самаправеркі (ціхае апытванне)
- Каб выказаць свае думкі, разважанні, навіны мы карыстаемся: сказамі, словазлучэннямі, словамі?
- Сказ - гэта...
- Адно і болып слоў, звязанях па сэнсу і граматычна.
Б) Некалькі слоў на адну тэму.
- Некалькі звязаных слоў.
- Па мэце выказвання сказы бываюць: клічныя, апавядальныя, няклічныя, пытальныя, пабуджальныя.
- Назаві клічныя сказы.
У начным небе ціха зоры гараць. Усміхайся часцей. Добра ў лесе зімой! Не хочаш працаваць?!