Биография Зарэцкі Міхась (Зарэцки Михась, Зарэцкий Михаил)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:48, реферат

Краткое описание

Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскую духоўную навучальню, а затым - у Магілеўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілеўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г. - у аб'яднанне «Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 03.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 07.12.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Вложенные файлы: 1 файл

Вялікая проза Міхася Зарэцкага.docx

— 98.89 Кб (Скачать файл)

Не  ўгледзеў Даніла, як к заводу прыйшоў. Пахадзіў трохі вакол і ў клуб накіраваўся.

Там было ціха, пуста. У чытальні таксама нікога, адна бібліятэкарша. Пульхная, свежа-гнілая. Мухамор... Не любіць Даніла.

Не  прывітаўся. Сеў за стол, газету ўзяў. Але не чыталася, не да таго было. Усё  думаў. І слухаў, як душа баліць, ламаецца.

Прыйшоў Змітровіч, сакратар ячэйкі. Убачыў Данілу - усміхнуўся. Знае ўсё пра Данілу. Але нішто, не прыкра. Бо добры сябрук, хоць часам пасмяецца трохі, пашкеліць...

Падышоў, лэпнуў Данілу па плячах.

- Ну як, Даніла?

- Дрэнна.

- Што, жонка сварыцца?

- Ат!..

- Знаю, брат, знаю. Ці толькі ў цябе? Цяпер, брат, усё так... Крызіс быту, як кажуць. Ты што, разводзіцца думаеш?

Даніла  здрыгануўся, з спалохам утаропіўся ў Змітровіча. Як ён проста!..

- Не думаў аб гэтым.

- Ага... Гэта самае лепшае. Гэта  ўсё развяжа. Што ж цягнуць... Калі вы адзін аднаго не  разумееце, калі ў вас нічога  няма супольнага...

Данілу ў вачах дзеці паўсталі: гаротныя тварыкі, буйныя слёзы, дзіцячае гора ў вачах блакітных.

- Дзеці! - вымавіў з сумам.

- А... Гэта горш... У дзіцячы дом  аддаць, мы паклапочам.

- Не дасць яна, нізашто не  дасць. Голадам паморыць, а не  аддасць. Я знаю яе.

- Ну, мала што... І сілком можна ўзяць, цераз суд.

- А як, хіба суд прысудзіць можа?

- Вядома.

Гутарка перайшла на драбноты, на спосабы, як можна  ўладзіць усё гэта. Даніла й не прыкмеціў, як думка аб разводзе ўсур'ёз захапіла яго. Гэта выйшла неяк раптам, нечакана. І цяпер Даніла выпытваў у Змітровіча пра ўсе парадкі, законы, усё абмяркоўваў, быццам справа гэта даўно вырашана і засталося толькі здзейсніць яе. Ясней стала і лягчэй.

У гутарцы Змітровіч неяк спытаўся:

- А Матузова як жыве?

І ўсміхнуўся. За ім Даніла. Уявіў сабе Ганну - свежую, маладую, моцную. Цяплом нутро сагрэлася. Пачуў сябе дужэйшым, пачуў падвойную сілу. Успомніў, што ўчора было.

- Ганна разумная, - адказаў.

- Толькі?.. Глядзі, брат Даніла, каб  не выйшаў пшык у цябе... Мо  толькі з-за дзеўкі і гармідар  узняў?

- Нічога я не ведаю...

- Што, сэрца на старасці зажадала  кахання, а?..

Данілу ўжо весела, добра было. З ахвотай на жарты Змітровіча адказваў жартамі...

6

Ганна вясёлая была дзяўчына. Любіла і з хлопцамі часам пакарагодзіцца. А яны за ёй - на пераспехі...

Часам моладзь вечарынкі наладжвала. Трэба  ж адпачыць, забавіцца: маладосць  свайго патрабуе. Даніла, вядома, не хадзіў на іх: куды яму, старому... І раней - нішто, а цяпер - мука. Хочацца заўсёды быць з Ганнай. Без яе - нуда, жыццё не люба.

Вось  і сягоння... Сядзіць у чытальні, бо ў двор пайсці - сварка, упінкі вечныя. А Ганна на вечарынцы ў прыяцелькі.

Сумна Данілу. Чагось не стае. Няма яе - значыць, пуста. Нічога няма. Ходзяць вакол, сядзяць, чытаюць, часам гутаркай кратаюць, а  пуста ўсё роўна. У кніжцы, у газеце - таксама пуста. Ёсць нейкія словы, але сухія, застыглыя. Парахня... Словы таксама пустыя.

Цягне ў Данілы нешта з сэрца, цэдзіць нуду шэрую, цягучую - талакно гнілое. Думкі - таксама шэрыя. Невясёлыя. Родзяць абразы беспрасветныя, цяжар на душу пакладаюць.

А тут яшчэ гэты Аўсеенка. Павярнуўся толькі, а след пакінуў - нейкую трывогу ўзняў невыразную.

Падышоў адзаду, хіхікнуў, паказаў твар свой агідны, хітры.

- Добры вечар, Чаборскі! Хе-хе... чытаеш? Ай думаеш? Аб чым? Хе-хе... Аб міжнароднай палітыцы?..

У, брыда! Так і лезе ў душу. Калупае  жорсткімі пальцамі.

- А Матузова дзе? Хе-хе-хе...

- А я адкуль ведаю.

- Не ведаеш?.. У Рабавай вечарынка  сягоння. Можа, там?

- Можа, і там. Схадзі паглядзі...

- Хе-хе-хе... Можа, каму больш цікава  паглядзець, хе-хе!..

Падміргнуў, засмяяўся брэхам шчанячым, знік. Даніла яму ўслед шчырую лаянку ў думках паслаў.

А сам занепакоіўся. Чаго - невядома. Да нуды турбота нейкая няясная далучылася. Разам апанавала, захапіла, прымусіла  зрушыцца з месца. Куды - усё роўна. Абы не сядзець. Цяжка.

Выйшаў  на вуліцу. Здзівіўся, што суха. Мо раней не прыкмеціў, а мо цяпер толькі сціснуў мароз, высушыў раптам восенныя слёзы.

Лёгка на дварэ. Грудзі п'юць набгом свежае, халоднае паветра. Многа яго, поўна  ўсюды! Угару куды раздалося - да самых зорак! Вунь яны зіхацяць - чысцюткія, вострыя. Міргаюць, смяюцца...

А ўсцяж па вуліцы - таксама зоркі. Знікаюць далёка-далёка. Прыгожа. Добра так.

Ідзеш - тук! тук! ту!.. Гулка, смела раздаюцца крокі. Аж на другі бок вуліцы пералятаюць. І наўмысля цвярдзей нагамі ступаеш. Няхай далей, яшчэ далей ляцяць зыкі, няхай будзяць вячэрні спакой!..

На  галоўнай вуліцы - тлум, гоман. Гуляюць  пярэстай, гаварлівай грамадой. Вокны  ззяюць раскошай, багаццем. І людзі  таксама.

Нэп. Весяляцца, рагочуць, ловяць жыццё... Ладна. Жывіце, святкуйце... Лавіце хвіліны - яны  вашыя... Толькі хвіліны, бо час наш, бо мы ўладары жыцця - наша яно...

Успомнілася Данілу даўнейшая гутарка з Ганнай.

- Свінні. Завадскія свінні...

Даніла ўзняў галаву. Ішоў проста, нікому не даваў дарогі. Адчуваў нейкую гордасць, давольнасць.

- Глядзіце на нас! Гэта мы - пралетары. Захочам - і не будзе вашага бляску, раскошы...

А як дайшоў да канца вуліцы, спыніўся і не знаў, куды йсці. Доўга стаяў, пакуль надумаў, адважыўся. Пайшоў туды, дзе жыла Рабава.

Чаго  там? Хіба ён не малады? Хіба яму нельга гуляць?..

Ішоў  усё шыбчэй і шыбчэй. Каб не спазніцца, каб не прыйсці, як шапкі разбіраць будуць. Тады сорамна будзе...

Як  падыходзіў ужо, парачку ўбачыў, гуляла па вуліцы. Міжвольна ход замарудзіў. Можа, Ганна?..

І нейкая незразумелая трывога скрабанула за сэрца.

Спаткаўся. Не... Хлопец знаёмы з дзяўчынай. Хлопец прыгледзеўся да яго, пазнаў.

- А, Даніла! Адкуль, куды?.. На вечарынку  йдзі к Рабавай! Там усе нашы.

- У Рабавай? - перапытаў Даніла.

- Во тут, за рогам. Агонь там убачыш...

Данілу  захацелася ўгрунь пабегчы.

- Значыцца, нішто... Нават запрашаюць...

А Ганна ўваччу, як жывая...

У невялічкім пакоі, што селядцоў у бочцы, людзей панабіта было. У кутку хлопец на гармоні рыпаў. Усё - моладзь. Свае.

Ганну Даніла адразу ўбачыў... На ложку сядзела. А поплеч Змітровіч. З захапленнем гаварылі аб нечым. Як убачыла Данілу, быццам здрыганулася, па твары цень нездаволення прамігнуў. А мо так здалося Данілу?

Азвалася  першая:

- А... Даніла. Адкуль гэта ты? Як  сюды трапіў?

Змітровіч глядзеў з нейкай гультаяватай усмешкай. Прыкрай яна здавалася Данілу. І да Ганны нейкая варожасць з'явілася. Ледзь прыкметная. Не адказаў ёй, звярнуўся да ўсіх:

- Добры вечар, кампанія! Старых прымаеце?

- Прымаем! Сядай!..

А адзін з кутка важна адазваўся:

- Старых з маладым сэрцам - ахвотна...

Даніла падсеў к гуртку хлапцоў. Гаманіў з імі і разам сачыў за Ганнай. Яна таксама кідала на яго погляды. Усміхалася. І ўсё з Змітровічам гаманіла.

Данілу не па сабе было. Не знаў, што рабіць. Адчуваў сябе не на сваім месцы. І дужа ўзрадаваўся, як хлопцы папрасілі на гармоні сыграць.

Іграў Даніла па-мастацку. Калісь на заводзе  першым гарманістам быў. Гармонь  у яго руках жывой рабілася, пела галасамі чароўнымі, захапляючымі. То плакала, галасіла - сэрца жалем  сціскала, - а то ўраз рассыпалася  радаснымі, гуллівымі акордамі, узбуджала  маладыя, бурлівыя настроі.

Цяпер Даніла зайграў нешта сумнае-сумнае. Плакала гармонь, жалобу адвечную ў  зыкі ўкладала.

Усе паціхлі, слухалі. Ганна таксама  сціхла. Глядзела на Данілу. Сур'ёзна, глыбока  глядзела. У шэрых вачах бяздонне адкрылася, сумам спавітае.

Даніла зірнуў на яе. Стрэўся поглядам. Злёгку ўсміхнуўся. Яна быццам схапянулася, галавой трахнула...

- Годзе, Даніла! Каму пахаванне  граеш?..

- Таму, што не вернецца.

Ён  спыніўся.

- А цяпер - таму, што жыве і  жыць будзе!.. Міхась, выхадзі!..

Трахануў  валасамі, адкінуўся назад, шырокім, смелым махам гармонь ірвануў.

Брызганула, зайскрылася бурна-гуллівае. Зайграла ўсмешкамі па тварах, аганькамі ў  вачах. Міхась - спрытны хлопец - выскачыў, у бокі ўзяўся, застыгнуў у маладзецкай постаці...

- Э-э-э-х!

І ў скокі пусціўся...

Потым агульныя скокі пайшлі. Даніла іграў, ні на часінку не пакідаў гармоні. Ганна не скакала. Адзін хлопец выцягнуў быў яе, крутануў колькі разоў пад агульны рогат дый пусціў - не хоча.

Вечарынка позна кончылася, гадзіне а чацвёртай. Даніла падышоў да Ганны.

- Дахаты разам пойдзем?

- Ну, вядома. Чаго пытаешся? З кім жа я пайду?

І яна загадкава ўсміхнулася. Даніла не зразумеў гэтае ўсмешкі.

Дарогай маўчаў. Змора адчувалася. А ўсярэдзіне ссала нешта, нейкае новае пачуццё  раджалася. Якое - не знаў Даніла. Невыразнае. Але звязанае з Ганнай.

Ганна азвала яго:

- Што маўчыш, мой дзядулька? Злуеш,  можа?

- На каго?

- Можа, на мяне?

- Ды не, за што я буду злаваць. Так, нешта дрэнна... Змора нейкая... Цяжка. Падумаеш - страшна робіцца. Слабы я, Ганна. Мо стары ўжо, затым... Каб што яснае, выразнае, а то - цемра. Невядома, што далей...

- Глупства. Што далей? Усё, што  належа... Будзем жыць, працаваць... Чаго  ж табе яшчэ?

- Жонку кіну, сям'ю... А ці ведаеш  ты, Ганна, што ўрасла яна ўжо  ў мяне... сям'я... Часткай мяне зрабілася.  А тады што ж: пуста... Чым  запоўніць?

- Ну, аб гэтым і думаць не  варта. Запоўніць? Абы посуд  быў, а чаго наліць - стане... Ды што ты нешта? То бадзёры быў, смелы, жыць хацеў, а то... нядобра гэта.

Даніла маўчаў трохі.

- Ты, Ганна, дужэйшая за мяне. Ты  маладая. І ты падтрымліваеш  мяне...

- Куды там!..

- А знаеш, Ганна, чаго я баюся?

- Ну?

- Я баюся, што занадта люблю  цябе...

- Ат, кінь ты... Люблю, люблю... Трэба  прасцей на рэчы глядзець. Ну, здружыліся, зразумелі адзін аднаго... Ну, можа, упадабалася табе трохі... як жанчына... Хочаш мяне... Навошта  выдумваць яшчэ нешта надзвычайнае, вялізнае, страшное... Час ужо знаць,  што такое любоў...

- Ды я не спрачаюся. Ну, няхай  так, няхай любоў - гэта тое, што ты гаворыш... Дык хіба не можа быць яно моцным, вялізным, такім, што - страшна...

- Ат!..

Колькі  часу маўчалі. Загаманіла зноў Ганна:

- Гэта праўда, нядужы ты. Мала ў  цябе гэтага задору жыццёвага,  упартасці... Не стары ты... надарваўся...

- Надарваўся... Ну, вядома, надарваўся... Але ж хочацца быць дужым,  смелым, упартым...

Памаўчаў  трохі.

- Слухай, Ганна! Ты паможаш мне,  ты не пакінеш мяне?..

Нейкая  трывога чувалася ў голасе. З напружнасцю чакаў адказу.

- Адкуль жа я ведаю, - ціха сказала  Ганна.

7

Ляцелі  дзянькі. Яны заўсёды ляцяць, мільгаюць  у вечнасці, як матылі. Ніколі не спыняюцца. Мо б каму й хацелася іх спыніць, затрымаць, але дарма!

Вось  Данілу часам таксама дужа хацелася спыніць бягучы час, каб застыгнуў  ён на адным моманце, каб тое, што  перажываў ён у той момант, век  не знікала...

А часамі інакш. Часамі нудна было, і жыццё марудным здавалася. Тады - каб шпарчэй, каб не прыкмячаць, як цягнецца час, каб не адчуваць яго нуднага поступу... Або - праваліцца ў скрозьдонне...

Усяк  было...

Ужо, растрасаючы мокрую жоўць, пракавыляў кастрычнік. Лістапад скуў ледзянымі ланцугамі аголеную зямлю. Ужо марознай празрыстасцю працялося паветра. Але снегу яшчэ не было - рана.

Адсвяткавалі  вялікае свята - гадавіну Кастрычніка. Хораша было. У Данілы ўвесь дзень быў узняты настрой. Як ішоў у дэманстрацыі, пяяў на ўсё горла. І ў вачах быў агонь. Сталёвы... Адчуваў сябе часткай магутнага, моцнага і сам быў смелы, магутны.

Чырвань усюды ззяла пабедна, урачыста. Чырвань  гарэла крывавым агнём. І агнём разлівалася  наўкола. Запальвала, уздымала, абуджала.

Даніла  йшоў поплеч з Ганнай і рад быў, што яна маленькай, нязначнай  цяпер здавалася. Цяпер Даніла быў  сам моцны, дужы. І думаў са здавальненнем: «Дык не, не з-за Ганны ўсё гэта, яна  таксама - дробязь. А цягне мяне, уздымае  з жыццёвае багны во гэта - чырвонае. Агульнае, вялікае і магутнае. Яно  ўсім дае моцы, усіх адраджае».

І з натхненнем глядзеў уперад, скрозь людзей, скрозь будынкі і бачыў, як у сне, нешта таемна-прыгожае. Такое, што ні да чаго не падобна, што ў зорных праменнях...

А ўвечары быў спектакль у клубе. Ганна на сцэне іграла, Даніла сядзеў сярод людзей адзінотны, пакінуты. Прынамсі настрой быў такі ў яго.

Чагосьці  нялоўка было. Асабліва як вуха лавіла гутаркі пра Ганну. Усе казалі, што добра іграе яна. Хвалілі. Даніла тады тупіўся, нават чырванеў.

Дзіўна  гэта... Яму чагось быццам стыдна было за Ганну. А мо не падабалася, што ўсіхная яна сёння, што ад яго далёкая? Хто яго ведае... Толькі дрэнна было яму. І без следу згінуў святочны настрой.

На  сцэне таксама Змітровіч іграў, Ганнінага каханка. Як заставаліся яны разам на сцэне, як кахаліся, мілаваліся, тады ў Данілы едкім шчолкам аблівалася нутро. Здавалася, што ўсе на яго глядзяць, хоць, пэўна, ніхто і не думаў. Здавалася таксама, што занадта шчырасці ў Ганны з Змітровічам, што не йграюць яны, а ўзапраўды кахаюцца.

Злосць  ахапляла, рэўнасць дурная чарвяком атрутным шавялілася.

Нялюба  й тое было, што на сцэне Ганна надта прыгожая была. Такая, што ўсе захапляліся, усе любаваліся ёй.

Як  кончыўся спектакль, Даніла за сцэну пайшоў, туды, дзе артысты малююцца.

У невялічкай каморцы тлум стаяў страшэнны. Артысты разгрыміроўваліся. Жартавалі, смяяліся.

Даніла не ўвайшоў у каморку. Спыніўся перад напаўадчыненымі дзвярмі і з цікавасцю азірнуў пакой.

Ля  стала мітусіліся хлопцы, дзяўчаты, з гвалтам хапалі адзін у аднаго баначкі, люстэркі, шмотачкі. Сумятня страшэнная...

А воддаль у кутку Ганна стаяла з Змітровічам. Ён хустачкай твар выціраў ёй. Жартуючы, цёр там, дзе не трэба. Яна быццам злавалася, кідала на яго прытворна-сярдзіты погляд. Але Даніла ўбачыў нешта іншае ў бліскучых шэрых вачах, тых, што часамі чароўным святлом сагравалі яго, песцілі, заманьвалі ў сваё прамяністае бяздонне...

Даніла стаяў скамянелы. Сударгава схапіўся за прыталку. Агіднае, нават для яго самога, пачуццё расло ўсярэдзіне. Чуў, як крывяцца вусны ў хваравітую ўсмешку, як агідная злосць абурае. Чакаў, што далей...

А Змітровіч усё жартаваў з Ганнай. Узяў пушачку з пудрай і стаў яе пудрыць. Яна заплюшчыла вочы і ўсміхнулася нейкай дзіцячай, чароўнай усмешкай. Потым ён выцер пудру, адхіліўся, нібы разглядаючы, любуючыся яе тварам, і потым... шчыра, горача пацалаваў яе ў вусны.

Информация о работе Биография Зарэцкі Міхась (Зарэцки Михась, Зарэцкий Михаил)