Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:55, шпаргалка

Краткое описание

Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства.
Рассяленне славянскіх пляменаў на тэрыторыі Б. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіцце (VІ-ІХст).
Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэр-рыі Б. Полацкае і Тураўскае княстыв

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя.doc

— 559.50 Кб (Скачать файл)

Унутрыпалітычнае становішча характарызавалася феадальнымі ўсобіцамі, знешнепалітычнае - барацьбой з захопнікамі, пашырэннем межаў дзяржавы.

Напрыканцы XIII ст. у ВКЛ стаў княжыць вялікі князь Віцень (1293 - 1316), мэтай якога было ўмацаванне дзяржавы. У 1307 г. на аснове дагавора ў склад ВКЛ увайшло Полацкае княства. Менавіта вялікі князь Віцень увёў агульнадзяржаўны герб "Пагоня", які бярэ свой пачатак у язычніцтве (бог Ярыла ўяўляўся юнаком на белым кані). У Іпацьеўскім летапісе "Пагоня" ўпершыню ўпамінаецца ў канцы XIII ст. Малюнак конніка з мячом азначаў воіна, які гатовы абараняць сваю радзіму ад ворага. Тэрмінам "пагоня" (ад беларускага слова "гнаць, праганяць") абазначалася ваенная павіннасць па абароне дзяржавы. Спачатку герб выкарыстоўваўся толькі як ваенны і быў сімвалам у барацьбе з крыжакамі.

Значна пашырылася тэрыторыя ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 - 1341). У склад княства у гэты час увайшлі Віцебская, Берасцейская, Менская і Тураўская землі. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Змагаўся супраць маскоўскага князя Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад. Нанёс нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў. Загінуў пры асадзе нямецкой крэпасці Баербург.

З 1345 па 1377 г. вялікім князем быў Альгерд (1345 - 1377). У 1362 г. на рацэ Сінія Воды (тэрыторыя сучаснай Украіны) войска на чале з Альгердам атрымала перамогу над татарамі. У выніку Падолле і Кіеўшчына былі вызвалены ад мангола-татарскага іга і далучаны да ВКЛ. Альгерд падтрымліваў барацьбу цвярскіх князёў супраць аб'яднаўчай палітыкі Дзмітрыя Данскога, зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372), імкнуўся падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад. Акрамя таго, ён вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша, паспяхова змагаўся супраць нямецкай агрэсіі. За час яго кіравання тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая.

Уступленне на трон Ягайлы (1377 - 1392) суправаджалася абвастрэннем дынастычнай барацьбы ў княстве паміж Ягайлам, яго дзядзькам Кейстутам і братам Андрэем полацкім. У Альгерда было 12 сыноў, і, паміраючы, ён пакінуў пасад Ягайле - старэйшаму сыну не ад першага шлюбу з віцебскай княжной, а ад другога - з цвярской княжной, што выклікала незадавальненне Андрэя полацкага - старэйшага сына ад першага шлюбу. Князь Андрэй пакінуў Полацк, заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. Андрэй полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве на баку Масквы, а Ягайла выступіў з войскам на дапамогу татарам, але не паспеў своечасова падысці. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя А. Полацкі вярнуўся у ВКЛ і адваяваў сабе Полацк. Пазней ён перайшоў на службу да Вітаўта. У 1385 г. Ягайла заключыў Крэўскую ўнію з Польшчай, якая значна паўплывала на далейшае палітычнае жыццё ВКЛ. Ягайла перайшоў у каталіцтва, ажаніўся з каралевай Ядзвігай, стаў польскім каралём. У 1387 г. ён прыняў прывілей, паводле якога праваслаўная знаць, якая была ў асноўным беларуска-ўкраінскага паходжання, ставілася ў няроўнае эканамічнае становішча з феадаламі каталіцкага веравызнання. Гэта пастанова выклікала ў асяроддзі шматлікай арыстакратыі рэзкае незадавальненне, якое першым скарыстаў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт (сын Кейстута). Пачалася міжусобная вайна паміж Ягайлам і Вітаўтам, якая скончылася Востраўскім пагадненнем 1392 г., паводле якога Вітаўт стаў вялікім князем (1392 - 1430). ВКЛ гарантавалася самастойнасць у союзе з Польшчай. У 1409 г. пачалася Вялікая вайна (1409 - 1411) паміж ВКЛ і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам - з другога. У час Грунвальдскай бітвы 1410 г. крыжакі былі разбіты, дзякуючы чаму і быў пакладзены канец іх набегам на ВКЛ. Пры Вітаўце ВКЛ распасцёрлася "ад мора да мора" і дасягнула найбольшай магутнасці.

Гарадзельская унія. Вітаўт працягваў дабівацца незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, імкнуўся парваць васальныя адносіны з польскім каралём. Ягайла быў вымушаны пачаць перагаворы пра аднаўленне ўніі. З гэтай мэтай ў 1413 г. у замку Гародлі (на Заходнім Бугу) адбыўся з'езд феадалаў Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Кароль і польскія феадалы вырашылі абапірацца на літоўскіх і беларускіх феадалаў каталіцкага веравызнання. Той частцы феадалаў, што згадзілася прыняць каталіцтва і польскія гербы, дараваліся новыя прывілеі. Ягайла і Вітаўт абавязаліся назначаць іх на дзяржаўныя пасады. Крэўская і Гарадзельская уніі з'яўляліся мерамі па замацаванні ўлады Ягайлы з апорай на палякаў, а потым на феадалаў-католікаў.

Вайна паміж феадаламі ў ВКЛ (1432 - 1436). Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны малодшы брат Ягайлы - Свідрыгайла. Новы князь выступіў супраць уніі. Галоўнай апорай Свідрыгайлы былі беларускія і ўкраінскія феадалы. Ё праводзіў незалежную ад Полыдчы палітыку. Польскі бок прапанаваў на пасаду вялікага князя ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіча (1432 - 1440). Пачалася феадальная грамадзянская вайна, у якой перамог Жыгімонт. Ён стаў вялікім князем ВКЛ.

Пасля смерці Жыгімонта (ён быў забіты ў выніку змовы вялікім князем быў абраны Казімір Ягелончык (1440 - 1492) які канчаткова ліквідаваў унію з Польшчай. Адначасова былі пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 г. яна канчаткова вызвалілася ад маскоўскай мітраполіі і падпарадкавалася канстанцінопальскаму патрыярху. Пасля смерці Казіміра вялікім князем ста ў яго сын Аляксандр (1492 - 1506) Пры Аляксандры пачалася серыя войнаў з Маскоўскай дзяржавай. Войны, якія пачаліся ад Маскоўскім княствам у канцы XV ст., працягваліся аж да канца XVIII ст., праўда, з перапынкамі.

 

9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе у XIV – XVI ст.

Эканамічнай асновай феадальнага грамадства была сельская гаспадарка, а адносіны, якія ўзнікалі ў сферы дачыненняў да асноўнага сродку вытворчасці ― зямлі, былі галоўнымі фактарамі, якія вызначалі стан эканомікі ў дзяржаве.

Вярхоўным уласнікам усёй зямлі ў ВКЛ лічыўся вялікі князь. У другой палове ХVІ ст. з дзяржаўных зямель былі выдзелены сталовыя эканоміі – уладанні, даход з якіх ішоў на ўтрыманне вялікакняжацкага двара. Да ліку дзяржаўных зямель адносіліся таксама староствы і дзяржавы ― уладанні, якія звычайна аддаваліся вялікім князем у часовае трыманне феадалам.

Значную ўдзельную вагу ў феадальным землеўладанні ВКЛ мела прыватнае землеўладанне. Існавала царкоўная зямельная ўласнасць ― маёнткі каталіцкага касцёла і праваслаўнай (пазней і уніяцкай) царквы і манастыроў. Рост феадальнага землеўладання ў ХІV – першай палове ХVІ ст. адбываўся рознымі шляхамі: вялікакняжацкімі падараваннямі, наданнямі з боку феадалаў васалам і царкве, купляй-продажам, залогам і г. д.

У ХІV – першай палове ХVІ ст. асновай эканамічнага жыцця ВКЛ была сельская гаспадарка. Галоўнымі заняткамі заставаліся земляробства і жывёлагадоўля; дапаможнымі ― бортніцтва, паляванне, рыбалоўства, рамяство. Удасканальвалася агратэхніка, двухполле змянялася трохполлем. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай было жыта, ячмень, авёс, проса, грэчка, лён, каноплі.

Сялянская гаспадарка мела назву «дым» і з’яўлялася адзінкай падаткаабкладання. Значную ролю ў сялянскім жыцці адыгрывала абшчына (грамада). Кіравалі абшчынай старцы, якія выбіраліся на сельскім сходзе. Адказнасць абшчыны забяспечвалася кругавой парукай («адзін за ўсіх і ўсе за аднаго»). У абшчынным землекарыстанні былі выганы, лугі, сенажаці, рыбныя ловы і інш. У некаторых выпадках абшчына абараняла сялян ад сваволля феадалаў, вырашала спрэчныя пытанні абшчынным («копным») судом.

За карыстанне зямельнымі надзеламі сяляне абавязаны былі выконваць павіннасці. Асноўныя віды феадальнай рэнты: даніна, чынш, паншчына; дадатковыя віды павіннасцей: талокі, гвалты, шарваркі, падводная павіннасць і інш.

У канцы ХV ст. з развіццём таварна-грашовых адносін і павелічэннем на рынках попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю пачалася рэарганізацыя гаспадаркі феадалаў, пры якой частка сялян пераводзілася з даніны на паншчыну, а другая – на грашовыя плацяжы (чынш).

 

10. Фармiраванне беларускай  народнасцi.

 У X-XII ст.пачау складвацца беларускi народ-этас.Беларуская народнасць сфармiравалася на аснове трох блiзкiх этнiчных аб'яднанняу:крывiчоу, дрыгавiчоу,радзiмiчау.Яны былi непасрэднымi продкамi беларусау.

Кожная народнасць,у тым лiку i беларуская,характарызуецца  шэрагам адметных рыс. Сярод iх наiбольш важныя - сумеснае  пражыванне на адпаведнай тэрыторыi,адзiнства гаспадаркi,мовы i культуры.Людзi адной народнасцi усведамляюць сваю прыналежнасць да яе i складаюць тым самым народ-этнас. Фармiраванне  беларусау было  выклiкана з нешнiмi i утутранамi умовамi развiцця Панямоння, Падзвiння, Верхняга Прыдняпроуя, Пасожжа, Палесся i Пабужжа. Над гэтымi землямi у XII-XIII ст.навiсла з захаду пагроза з боку крыжакоу,а з усходу - вельмi блiзка прадыйшлi татары.Панямонне i Верхняе Падняпроуе знаходзiлася далей ад знешнiх ворагау.Таму Наваградская, Менская i Мсцiслауская землi сталi аб'яднальным цэнтрам тэрыторыi беларусау.Выгаднае становiшча Панямоння i Падняпроуя было прычынай перасялення сюды асобных груп падзвiнскага i палескага насельнiцтва.

З утварэннем Вялiкага княства Лiтоускага склалiся спрыяльныя умовы для фармiравання тэрыторыi беларусау.Яго ядром стала Наваградская зямля. Устанауленне адзiнай вярхоунай  улады у канцы XIII ст. спрыяла росту  сувязей памiж асобнымi беларускiмi землямi. Межы i характар рассялення беларусау у многiм былi  прадвызначаны прыроднымi умовамi тых зямель,дзе адбывалася утварэнне iх супольнасцi. Клiмат рэльеф,глебы аказалi значны уплыу на заняткi i побыт мясцовых жыхароу. З цягам часу родная зямля стала спадчынай  кожнага беларуса.Важнай рысай у фармiраваннi народнасцi з'яуляецца складанне  старабеларускай мовы.

Паступова у мове насельнiцтва панеманскiх,падзвiнскiх,падняпроускiх i iнш зямель замацавалiся агульныя рысы. Аб гэтым сведчаць помнiкi  пiсменнасцi XIY-XY ст. Iх змест захавау прыметы старабеларускай гутарковай мовы. Адметнай рысай беларускай мовы стала "дзеканне" ,"цеканне","аканне",цвердае вы мауленне гукау "р" i "ч".

Адметныя рысы беларускай народнасцi праявiлiся i у фальклоры. Гэта вобразы жывельнага свету:хiтрая лiса,мудры кот, прагны воук, баязлiвы заяц. Распаусюдзiлiся вусныя апавяданнi пра дрэвы,кветкi i дэманiчных iстот: русалак, лесавiкоу, дамавiкоу i iнш. Цудоуныя паданнi створаны пра гiстрычныя падзеi на тэрыторыi Беларусi.Значная частка паданняу расказвае аб паходжанняу беларусау,iх продкау.

 

11. Культура Беларусі  ў XIV-XVIст.

В этот период в Б. был расцвет ренессансной культуры.

Эпоха Возрождения на территории Б. имела свои особенности. Специфическими чертами Возрождения в Б.стали также столкновение западноевропейской и восточноевропейской культурных традиций, наличие на относительной веротерпимости, взаимодействие и взаимовлияние белоруской, русской, украинской, польской и литовской культур, что обусловило полилингвизм литературы этого времени.

 Представителем ренессансной  культуры в Б. был первопечатник, гуманист и просветитель Ф. Скорина. Он рассматривал вопросы смысла жизни, духовности мира, совершенствования общества и др. В 1521 г. в Праге Ф. Скорина издал 23 библейские книги Ветхого Завета. В Вильно он организовал первую в Беларуси типографию и издал «Малую подорожную книжицу» и «Апостол».

 Традиции Ф. Скорины были  развиты поэтом-гуманистом Н. Гусовским, прославившимся своим произведением «Песня о зубре», в котором с патриотических и высоких морально-политических позиций воспета природа родной страны, содержится призыв к укреплению государства, к единству европейских народов, осуждаются войны, междуусобицы.

 Крупным вкладом в культуру  Б. явилась деятельность С. Будного. Он впервые издал напечатанные на бел. языке «Катехизис», «Об оправдании грешного человека перед богом», «Про светскую власть», «Новый завет».

 Взгляды С. Будного поддерживал и развивал В. Тяпинский. Он издал на церковнославянском и бел.языках Евангелие.

Важным явлением бел. Кул-ры явилась историко-хроникальная литература. Наиболее известными произведениями этого жанра стали «Летописец великих князей Литовских», «Хроника Великого княжества Литовского и Жемойтского», «Хроника Быховца», «Хроника польская, литовская, жемойтская и всей Руси» М. Старыйковского. Во второй половине XVI в. на смену традиционному летописанию пришла историко-мемуарная литература: «Письма» оршанского старосты Ф.Кмиты-Чернобыльского, мемуары новогрудского судьи Ф. Евлашевского, «Баракулабская хроника».

 На процесс становления и  развития бел. архитектуры и изобразительного искусства значительно повлияли древнерусские традиции, а также лучшие достижения архитектуры и искусства западноевропейских стран. Образцом бел.готики являются церкви оборонительного типа в Сынковичах, Мало-Можейкове, Супрасли, Заславле. Во второй половине XVI в. были построены культовые здания в традициях ренессанса. С конца XVI в. появляется борокко. В этом стиле ит. архитектором Дж. М. Бернардини в Несвиже был построен иезуитский костел. В светской архитектуре появляются крепости-замки в Новогрудке, Лиде, Гродно, Мире и др. Их возникновение было вызвано необходимостью обороны.

 В тесной связи с архитектурой  развивалась живопись и скульптура. Наиболее активно развивалась  иконопись. Она создавалась под  влиянием древнерусского и византийского  искусства. Характерными являются  иконы «Матерь божья Замилованне», «Матерь божья Иерусалимская», «Матерь божья Смоленская» и др. С XV в. появляется жанр портрета. Распространена книжная миниатюра.

XIV - XVI вв. - это яркий и самобытный  период в развитии бел. Кул-ры, синтез ренессансово-гуманистических веяний и средневековых религиозных традиций, расширения кул-ных связей между бел. и другими народами.

 

12. Лівонская вайна м  Люблінская унія. Барацьба за  самастойнасць ВКЛ у канцы  ХVI – пачатку XVII ст.

У 1569 г. у г. Любліне была падпісана ўнія - пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая (з польск. рэспубліка). На карце Еўропы з'явілася новая дзяржава - адна з самых вялікіх і магутных. Прычыны ўніі:

1) Унутрыкласавыя супярэчнасці  ў пануючым шляхецкім саслоў'і. Паны-рада (магнаты) праводзілі толькі свае рашэнні на сейме, шляхта не мела ніякай рэальнай улады. Такога нельга было сустрэць у суседняй Польшчы, дзе шляхта ўплывала самым рашучым чынам на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці прываблівалі шляхту Княства. Падтрымліваючы ідэю ўніі, яна імкнулася да улады, меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве, як польская ў сваёй.

2) Цяжкае знешнепалітычнае становішча  ВКЛ. Маскоўская дзяржава пачала  Лівонскую вайну (1558 - 1583 гг.). Гэта была барацьба за выхад да Балтыйскага мора. Выйсце ў Еўропу закрывала Польшча, ВКЛ, Лівонія (заснавана рыцарамі Лівонскага ордэна). Самым слабым звяном у гэтым ланцугу дзяржаў, што перашкаджалі Маскоўскаму царству "зачапіцца" за Балтыку, на той час была Лівонія. Супраць Лівоніі і нацэліў удар Іван IV. У ВКЛ быў заключаны ваенны саюз з Лівоніяй, таму княства было ўцягнута ў гэтую вайну з Масквой. Акрамя таго, Іван IV імкнуўся вярнуць "рускія вотчыны" на беларускіх землях. Маскоўскія войскі стаялі ля сцен Віцебска, Оршы, Шклова, у 1563 г. быў захоплены Полацк. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі. Неадкладна патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт унітарных дагавораў сужыцця з Польшчай ад часоў Ягайлы.

Информация о работе Шпаргалка па "Гісторыі Беларусі"