Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Ноября 2013 в 17:07, реферат
Дзяржаўнасць беларускай і рускай моў у РБ выклікае патрэбу дасканалага валодання абедзвюма мовамі. Пераклад з блізкароднасных моў можа памылкова здавацца нескладанай працай. Але кожная мова валодае шэрагам лексічных і граматычных асаблівасцей, без добрага валодання якіх якасны пераклад наўрад ці магчымы.
Асаблівасці перакладу з рускай мовы
на беларускую
Дзяржаўнасць беларускай і рускай моў у РБ выклікае патрэбу дасканалага валодання абедзвюма мовамі. Пераклад з блізкароднасных моў можа памылкова здавацца нескладанай працай. Але кожная мова валодае шэрагам лексічных і граматычных асаблівасцей, без добрага валодання якіх якасны пераклад наўрад ці магчымы. Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую неабходна памятаць пра наступныя разыходжанні паміж імі:
1. Разыходжанні ў родзе і ліку назоўнікаў.
рус. мова  | 
  бел. мова  | 
  рус. мова  | 
  бел. мова  | 
ж.р.  | 
  м.р.  | 
  гусёнок  | 
  гусяня(ё)  | 
мозоль  | 
  мазоль  | 
  аистёнок  | 
  бусляня(ё)  | 
медаль  | 
  медаль  | 
  цыплёнок  | 
  кураня(ё)  | 
собака  | 
  сабака  | 
  чертёнок  | 
  чарцяня  | 
тень  | 
  цень  | 
  младенец  | 
  немаўля  | 
боль  | 
  боль  | 
  адз. л. (адз. л. і мн. л.)  | 
  мн.л.  | 
шинель  | 
  шынель  | 
  крупа и крупы  | 
  крупы  | 
пачка  | 
  пачак  | 
  дверь и двери  | 
  дзверы  | 
продажа  | 
  продаж  | 
  грудь и груди  | 
  грудзі  | 
запись  | 
  запіс  | 
  конопля  | 
  каноплі  | 
м.р.  | 
  ж.р.  | 
  дрожь  | 
  дрыжыкі  | 
гусь  | 
  гусь  | 
  общение  | 
  зносіны  | 
кафель  | 
  кафля  | 
  поведение  | 
  паводзіны  | 
комод  | 
  камода  | 
  отношение и отношения  | 
  адносіны  | 
салат  | 
  салата  | 
  малина  | 
  маліны  | 
пар  | 
  пара  | 
  клюква  | 
  журавіны  | 
простор  | 
  прастора  | 
  клубника  | 
  клубніцы, трускалкі  | 
мат (спарт.)  | 
  мата  | 
  земляника  | 
  суніцы  | 
зал  | 
  зала  | 
  голубика  | 
  буякі, дурніцы  | 
н.р.  | 
  м.р.  | 
  мн.л.  | 
  адз. л.  | 
яблоко  | 
  яблык  | 
  макароны  | 
  макарона  | 
м.р.  | 
  н.р.  | 
  чернила  | 
  чарніла  | 
шов  | 
  шво  | 
  заросли  | 
  зараснік  | 
2. Разыходжанні ў скланенні назоўнікаў.
1) Неабходна добра ведаць асаблівасці скланення назоўнікаў у беларускай мове. Так, у адрозненне ад рускай мовы назоўнікі другога роду у форме Р. скл. адз. л. у беларускай мове могуць мець як канчаткі -а- (-я), так і -у (-ю).
Выбар гэтых канчаткаў залежыць ад лексічнага значэння слова. З канчаткам -у (-ю) ужываюцца назоўнікі, што абазначаюць:
Канчатак -а- (-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:
Увага! у залежнасці ад значэння мнагазначнага слова ў Р. скл. могуць ужывацца канчаткі а- (-я) і -у (-ю):
дом (будынак): стаяць ля дома і дом (жыллё, ачаг): званілі з дому.
дуб, ясень і да т.п. (расліна): сядзець ля дуба і дуб, ясень і да т.п. (матэрыял): стол з дубу.
народ (нацыя): гісторыя беларускага народа і (група людзей): на плошчы многа народу.
тэрмін (час): на працягу доўгага тэрміну і тэрмін (слова): у тэксце не было ніводнага тэрміна.
У Д. і М. скл. адз. л. назоўнікі ІІ тыпу скланення з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -і: на зямлі, у песні (у рускай мове на земле, в песне), назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і к, што чаргуецца з ц, – канчатак -ы: кватэры, задачы, навуцы (у рускай мове квартире, задаче, науке). У гэтых жа склонах назоўнікі пасля г, х атрымліваюць канчатак -е (з чаргаваннем г // з, х // с): нага – назе, муха – мусе (у рускай мове ноге, мухе). Назоўнікі з асновай на к, якое чаргуецца з ц і націскным канчаткам маюць канчатак -э: руцэ, шчацэ, дачцэ (у рускай мове руке, щеке, дочке).
3. Несупадзенне ў аб’ёме лексічнага значэння. Шэраг мнагазначных слоў і слоў-амонімаў рускай мовы не з’яўляюцца такімі ж у беларускай мове і перакладаюцца рознымі словамі ў залежнасці ад свайго значэння.
руская мова  | 
  беларуская мова  | 
среда  | 
  серада ‘дзень тыдня’ асяроддзе ‘сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў’ (сацыяльнае асяроддзе)  | 
журнал  | 
  часопіс ‘перыядычнае выданне’ журнал ‘кніга або сшытак для ўліку чаго-н.’  | 
лицо  | 
  твар ‘пярэдняя частка галавы чалавека’ асоба ‘асобны чалавек, індывідуум’  | 
4. Разыходжанні ва ўтварэнні дзеепрыслоўяў
У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-(ад дзеясловаў І спражэння) падарожнічаць – падарожнічаючы і з дапамогай суфіксаў -ачы-, -ячы-(ад дзеясловаў ІІ спражэння) лічыць-лічачы. Параўн. у рускай мове: путешествуя, считая.
Дзеепрыслоўі закончанага 
5. Разыходжанні ў выкарыстанні дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова ў сучаснай беларускай мове значна абмежаваны ва ўжыванні ва ўсіх стылях мовы ў параўнанні з рускай мовай. Гэта абмежаванне выклікана перш за ўсё асаблівасцямі ўтварэння некаторых дзеепрыметнікаў.
У беларускай літаратурнай мове найбольш ужывальныя дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксам -л-: счарнелы, пасівелы, асірацелы, пажаўцелы і дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксамі -н-, -ен- (-ён-), -ан- (-ян-), -т-: пабудаваны, засеяны, зроблены, разбіты і г. д.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), і прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш- апошнім часам лічацца ненарматыўнымі, паколькі ў пачатковай форме яны аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям. Параўнайце: адыходзячы (поезд) і адыходзячы (разгаварыліся), павесялеўшы (хлопец) і павесялеўшы (загаварыў). Некаторыя вучоныя адзначаюць, што дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) з’яўляюцца рэдкімі ў беларускай мове і ўжываюцца пераважна ў публіцыстычным і навуковым стылях у тэрмінах і словазлучэннях, што выклікана імкненнем да скарачэння аб’ёму сказаў: бастуючыя рабочыя, аргументуючая рэклама, лідзіруючае становішча, інтрыгуючы загаловак, стрымліваючыя фактары, пульсуючы графік і г. д.
Таксама рэдкаўжывальнымі з’яўляюцца дзеепрыметнікі цяперашняга часу залежнага стану з суфіксамі -ем- (-ом-), -ім- (-ым-): разглядаемыя працэсы, публікуемыя дакументы, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі. Яны ўжываюцца пераважна ў навуковым і публіцыстычным стылях.
Не характэрны для беларускай мовы зваротныя дзеепрыметнікі тыпу апрануўшыйся, утвараючыяся, дзелячаяся; ужыванне іх – парушэнне марфалагічнай нормы беларускай літаратурнай мовы.
Выкарыстанне неўласцівых 
Беларуская мова мае сістэму сродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы. Так, неўжывальныя ў нашай мове дзеепрыметнікі можна замяніць:
1) даданым сказам: принадлежащий ему – які яму належыць;
2) дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам: Выполнивший работу студент сдал её преподавателю. – Выканаўшы работу, студэнт здаў яе выкладчыку;
3) прыметнікам: определяющие факторы – вызначальныя фактары, восходящая (поднимающаяся) траектория удара – узыходная траекторыя ўдару.
4) назоўнікам: рассказывающий – апавядальнік, выключающая кнопка – кнопка выключэння;
5) дзеясловам: Ученик, неосторожно щёлкнувший «мышкой», открыл новый файл. – Вучань неасцярожна шчоўкнуў “мышкай” і адкрыў новы файл;
6) прыдаткам: вещества, стимулирующие рост – рэчывы-стымулятары;
7) ужывальнымі формамі дзеепрыметнікаў: работающий механізм – нявыключаны механізм, заржавевший гвоздь – заржавелы цвік;
Тыя дзеепрыметнікі, якія не нясуць значнай сэнсавай нагрузкі, у перакладах могуць апускацца: Собравшиеся члены профсоюза обсуждали план работы. – Члены прафсаюза абмяркоўвалі план работы.
6. Разыходжанні ў сінтаксісе
У беларускай мове дзеясловы жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, глуміцца, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца ўтвараюць словазлучэнні з назоўнікам або займеннікам у форме Р. скл. з прыназоўнікам з (са): смяяцца з яго, кпіць з суседа, жартаваць з сястры.
Адпаведныя рускія дзеясловы кіруюць творным склонам назоўніка з прыназоўнікам над: смеяться над ним, насмехаться над соседом, шутить над сестрой.
Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плысці, ляцець, несціся і інш., а таксама дзеясловы волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікам В. скл. з прыназоўнікам па: пайсці па ваду, бегчы па дапамогу, ехаць па білеты.
Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад і грыбоў, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама з В. скл., але з прыназоўнікам у: ісці ў маліны, давайце пойдзем у грыбы.
У рускай мове ў абодвух выпадках ужываецца прыназоўнік за: пойти за водой, поехать за грибами.
У беларускай мове канструкцыі з прыназоўнікам за паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак: пайсці за вадой – пайсці па цячэнні вады, бегчы за сястрой – бегчы ёй услед.
Пры дзеясловах ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць дапаўненне ставіцца ў форме Д. скл. без прыназоўніка: дзякую кіраўніку, даруйце мне, выбачайце нам.
У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць В. скл.: благодарю руководителя, извините меня, простите нас.
З дзеясловамі ажаніць, ажаніцца дапаўненне выкарыстоўваецца ў форме Т. скл. з прыназоўнікам з: ажаніўся з Таццянай.
У рускай мове такія дзеясловы кіруюць назоўнікамі М. скл. з прыназоўнікам на: женился на Татьяне.
З дзеясловамі хварэць, захварэць, прахварэць і прыметнікам хворы дапаўненне ўжываецца ў форме В. скл. з прыназоўнікам на: хварэць на грып, хворы на ангіну. Параўн. у рускай мове: болеть гриппом, больной ангиной.
Лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў форме Н. скл. мн.л.: два студэнты, тры турысты. Параўн. у рускай мове: два студента, три туриста.
У параўнальных канструкцыях пры прыметніку або прыслоўю ў форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў форме В. скл. з прыназоўнікам за: разумнейшы за яго, смялейшы за іншых, больш за 20 галоў. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму Р. скл. без прыназоўніка: умнее его, смелее других, более двадцати лет.
Руская мова  | 
  Беларуская мова  | 
выбрать по своему вкусу  | 
  выбраць на свой густ  | 
по случаю праздника  | 
  з нагоды свята  | 
по всем направлениям  | 
  на ўсіх напрамках  | 
по моему мнению  | 
  на маю думку  | 
создан по образцу  | 
  створаны на ўзор  | 
жить у самого моря  | 
  жыць каля самага мора  | 
к праздничному столу  | 
  на святочны стол  | 
два раза в неделю  | 
  два разы на тыдзень  | 
по выбору  | 
  на выбар  | 
отправить по адресу  | 
  адправіць на адрас  | 
в 17 часов  | 
  а 17-й гадзіне  | 
согласно инструкции  | 
  згодна з інструкцыяй  | 
в трехстах метрах от моря  | 
  за трыста метраў ад мора  | 
Информация о работе Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую