Чарнобыльская трагедыя ў прозе І. Шамякіна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Мая 2013 в 09:35, реферат

Краткое описание

Адным з першых у 1990-х гг. на гэту балючую тэму адгукнуўся I. Шамякін сваім раманам «Злая зорка» i аповесцю «Зона павышанай радыяцыі».
Ужо больш за дваццаць год прайшло з 26 красавіка 1986 года, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, і ўсё ж праблема Чарнобыля, радыяцыі да гэтай пары з’яўляецца актуальнай. Чарнобыльская трагедыя змяніла светапогляд, прымусіла чалавека перагледзець сістэму каштоўнасцей. Пасля чарнобыльскай катастрофы зусім іншыя рысы набылі духоўная і сацыяльная культура нашага грамадства.

Содержание

Уводзіны 3
Раздзел 1 Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў рамане Івана Шамякіна “Злая зорка” 5
1.1 Паказ трагедыі праз лёс сям’і 5
1.2 Вобразы партыйных кіраўнікоў у рамане 7
1.3 Сімволіка рамана. Сэнс назвы 8
Раздзел 2 Аповесць Івана Шамякіна “Зона павышанай радыяцыі” 11
Заключэнне 14
Бібліяграфічны спіс 17

Вложенные файлы: 1 файл

Charnobylskaya_tragedyya_w_proze_I_Shamyakina_90-kh.docx

— 58.80 Кб (Скачать файл)

Змест

Уводзіны  3

Раздзел 1 Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў рамане Івана Шамякіна “Злая зорка”  5

1.1 Паказ трагедыі праз лёс сям’і  5

1.2 Вобразы партыйных кіраўнікоў у рамане  7

1.3 Сімволіка рамана. Сэнс назвы  8

Раздзел 2 Аповесць Івана Шамякіна “Зона павышанай радыяцыі”  11

Заключэнне  14

Бібліяграфічны спіс  17

 

 

Уводзіны

Красавік  1986 года спарадзіў жудасную бяду – выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, i гэтая катастрофа зрабіла жыццё i лёс Беларусі трагедыйна зломнымі, расколатымі на розныя перыяды: да Чарнобыля i пасля Чарнобыля. Паступова Чарнобыль кардынальна памяняў погляды i ўяўленні беларускіх пісьменнікаў, паўплываў на іхняе светабачанне i светаадлюстраванне – прадвызначыў драматычны пафас, сумныя i змрочныя фарбы. Чарнобыльская трагедыя стала вярэдлівай i балючай тэмай сучаснай літаратуры. Пра нацыянальную трагедыю, якую прынёс на нашую зямлю Чарнобыль, узрушана i хвалююча гавораць Іван Пташнікаў (апавяданне «Львы»), Іван Шамякін (раман «Злая зорка»), Віктар Казько (аповесць «Выратуй i памілуй нас, чорны бусел», апавяданні «Нахаў», «Сенакос у канцы красавіка»), Віктар Карамазаў (аповесць «Краем Белага шляху»), Сяргей Законнікаў (паэмы «Чорная быль» i «Зязюля»), Янка Сіпакоў (паэма «Одзіум»), Мікола Мятліцкі (Зборнікі паэзіі «Палескі смутак» i «Бабчын»), Мікола Матукоўскі (п'еса «Бездань»), Аляксей Дудараў (драма «Адцуранне») i інш. Чарнобыльская тэма набыла шырокае трагедыйнае гучанне i ў суседняй – украінскай – літаратуры, пра што сведчаць паэма Барыса Алейніка «Сем», раман Уладзіміра Яварыўскага «Марыя з палыном у канцы стагоддзя» i інш.

У многіх творах чарнобыльская ява паўстае ў суаднесенасці з падзеямі мінулага i з'явамі сучаснага жыцця (раман В. Карамазава «Бежанцы», апавяданне I. Навуменкі «Гасцініца над Прыпяццю» i інш.).

Адным з першых у 1990-х гг. на гэту балючую  тэму адгукнуўся I. Шамякін сваім раманам «Злая зорка» i аповесцю «Зона павышанай радыяцыі».

Ужо больш за дваццаць год прайшло  з 26 красавіка 1986 года, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, і ўсё ж  праблема Чарнобыля, радыяцыі да гэтай  пары з’яўляецца актуальнай. Чарнобыльская трагедыя змяніла светапогляд, прымусіла чалавека перагледзець сістэму каштоўнасцей. Пасля чарнобыльскай катастрофы зусім іншыя рысы набылі духоўная і сацыяльная культура нашага грамадства.

Пра праблемы духоўнай культуры трапна заўважыў І. Шамякін у прадмове да зборніка “Прайсці праз зону”: “Менавіта з распаду духоўнасці і зачынаўся, горка выспяваў наш сумна вядомы Чарнобыль, каб потым ужо доўжыцца распадам шчыльна пасеяных радыёнуклідаў не толькі за дротам памянёнае зоны, аднак яшчэ багата дзе далей, страката запэцкаўшы плямамі і карту Беларусі. І як ні жадалі б некаторыя з нас забыцца пра Чарнобыль, адправіць яго чорныя дзеі пад скляпенні прошласці, яны ўсё яшчэ грозяцца, лежачы пад нашымі нагамі плямамі радыёактыўнага выкіду як не па ўсёй Бацькаўшчыне”[14, с. 3]. І менавіта таму чарнобыльскую катастрофу нельга разглядаць асобна, толькі як экалагічную катастрофу. Каб зразумець Чарнобыль і пераадолець яго, нам трэба зірнуць на гэтую праблему з пункту гледжання нашай культуры. І перш за ўсё такую магчымасць нам даюць шматлікія творы беларускай літаратуры пра Чарнобыль, у якіх адлюстроўваецца ўся вастрыня сацыяльных, духоўных, маральных і экалагічных праблем, звязаных з чарнобыльскай катастрофай. Пачынаючы з таго часу, як адбылася трагедыя на ЧАЭС, як сцвярджае Міхась Тычына, “у розных відах і жанрах сучаснай літаратуры, ад ідэалагічна мэтанакіраванай публіцыстыкі і да мастацкай вобразатворчасці, назіраюцца спробы ўзняцца над чарнобыльскай трагедыяй, не толькі апісаць яе, але і асэнсаваць эстэтычна” [13, с. 19].

Такім чынам, мэтай нашай працы з’явілася спроба асэнсавання асаблівасцей мастацкага ўвасаблення Чарнобыльскай трагедыі ў прозе І. Шамякіна 1990-х гг. Матэрыялам даследавання паслужылі раман “Злая зорка” (1991 г.) і аповесць “Зона павышанай радыяцыі” (1997).

Задачы даследвання:

  1. Пазнаёміцца з творамі Івана Шамякіна на “чарнобыльскую тэматыку”

 

Аб’ект даследвання: творы Івана Шамякіна “Злая зорка”, “Радыяцыйная небяспека”.

Прадметам даследвання з’яўляюцца асаблівасці адлюстравання чарнобыльскай трагедыі ў прозе Івана Шамякіна.

 

Раздзел 1 Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў рамане “Злая зорка” Івана Шамякіна

Пісьменнік  не можа існаваць па-за часам, не мае права жыць у нейкім вакууме – ізаляванай прасторы, адлучанай ад навакольнай рэчаіснасці, бо ў такім выпадку яму пагражаюць грамадзянская глухата, душэўная слепата, аморфнасць або бяздзейнасць.

Іван  Шамякін – творца незвычайнай  духоўнай і творчай актыўнасці –  заўсёды выходзіў на самыя вострыя  тэмы сучаснасці, уздымаў і асэнсоўваў надзённыя праблемы жыцця. Беручыся за распрацоўку той ці іншай сучаснай тэмы, І. Шамякін меў выразную маральна-этычную пазіцыю, а таксама дэманстраваў сацыяльную крытычнасць, глыбока ўдумлівы падыход да рэчаіснасці. Нават калі ён пісаў пра блізкае ці далёкае мінулае, то звяртаўся ў думках да сучаснасці.

І хоць вельмі часта рэакцыя пісьменніка  была хуткай і, можна сказаць, імгненнай  на падзеі і з'явы сучаснасці, ён не спяшаўся бяздумна за чарговымі павевамі і зменамі, пазбягаў паспешлівых адказаў на пытанні жыцця і часу, імкнуўся сумленна і з грамадзянскай адказнасцю зірнуць на тое, што адбываецца, адчуць і зразумець, што хвалюе чалавека, грамадства, народ. Даследчык Віктар Каваленка слушна адзначае: “Калі вызначаць характар творчасці І. Шамякіна па нейкай адной асаблівасці, то гэтай асаблівасцю, несумненна, будзе праблемнасць... За кожнай праблемнай жыццёвай канцэпцыяй пісьменніка адчуваюцца напружаны мастацкі роздум і пошукавая засяроджанасць” [9, ].

У цэнтр увагі І. Шамякіна не магла  не трапіць такая трагічная і  лёсавызначальная падзея, як Чарнобыль.

Раман «Злая зорка» (1991) – першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы. Пісьменнік усебакова асэнсаваў маральныя перадумовы вялікай бяды, з суровай праўдзівасцю паказаў дні цяжкіх выпрабаванняў і пакутаў беларусаў.

Напісаны  з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным  пафасам, раман раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанкі, якое, на жаль, прынесла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка.

1.1 Паказ трагедыі праз лёс сям’і

Трагедыя Чарнобыля ў рамане «Злая зорка» раскрыта на прыкладзе  лёсаў сямей Пустаходаў i Пыльчанкаў.

Вяселле ў першыя паслячарнобыльскія дні, якое гуляюць абедзве сям'і, нагадвае свята ў час чумы. Адпаведны  эпіграф да рамана, абраны І. Шамякіным, цытата з Р. Дзяржавіна: “Где стол был яств, там гроб стоит”.

Але няма ў тым віны людзей, бо ніхто  тады ў краіне не біў у звон трывогі, жорсткая праўда пра ядзерную катастрофу замоўчвалася. Пісьменнік паказвае, што  Чарнобыль пачаўся са страты грамадствам  духоўнасці, чалавечнасці, адказнасці за жыццё i лёс чалавека.

Першай ахвярай чарнобыльскай  навалы стала жанчына – Ліза Пустаход. У калгасе, куды вымушаны былі перасяліцца  Пустаходы, старшыня не даў жанчыне  каня, давёў яе да нервовага зрыву. Ахвяраю Чарнобыля стаў Глеб Пыльчанка, які на атамнай станцыі атрымаў  моцную дозу радыяцыі. Ягоны бацька Уладзімір ГІаўлавіч Пыльчанка  з'яўляецца адным з кіраўнікоў раёна, хвалюецца за лёс людзей, якіх высяляюць  з забруджанай зоны, i не можа мірыцца  з тым, што партыйныя начальнікі ў такі згубны для людзей час паводзяць  сябе як перастрахоўшчыкі, безадказна, не здольны рашуча дзейнічаць. Пыльчанку  напаткала i яшчэ адна вялікая бяда – у Афганістане загінуў другі  ягоны сын Барыс. Не вытрымлівае  выпрабаванняў сэрца маці, Вольгі Андрэеўны...

Яе новая і адзіная нявестка, а хутка ўдава, урач-гінеколаг Ірына Пыльчанка, пасля чарговай аперацыі ca слязьмі кідаецца да свекрыві: «– Мама! Мамачка! Я не магу! Я не магу выкідваць ix у памыйнае вядро.

– Каго? – не адразу сцяміла Вольга Андрэеўна.

– Дзяцей. Дзяцей! Мамачка! Я сёння зрабіла пяць аперацый. Хто гэта выдумаў... рэкамендаваць аборты? Чаму нас было не вывезці ў першыя ж дні?” [16, с.209]

“Праз момант Ірына адарвалася ад яе, выйшла са стану маленькай, бездапаможнай, што шукала абароны ў маці. Вочы яе былі сухія, i твар паружавеў. Яна ўміг стала сур'ёзнай жанчынай, урачом. Сказала без сарамлівасці:

– Мама! Ува мне расце дзіця. Наша з Глебам. Яму чацвёрты месяц. Але я не магу пайсці на аборт. Не магу! Мама! Я лепш памру... Я звар'яцею. Каб мае дзіця – у вядро! Мама! Вы не знаеце, які гэта жах! Я самлела каля стала...” [16, с.209].

Чарнобыль i вайна ў Афганістане  ўварваліся ў лёс беларускай сям'і, зруйнавалі чалавечае шчасце. Пісьменнік дае нам магчымасць пераканацца, што чалавек зрабіўся заложнікам амаральнай палітыкі грамадства.

 

1.2 Вобразы партыйных кіраўнікоў  у рамане

Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную  сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча, кіраўніка рэспубліканскага маштабу, якога з’едліва завуць Вадалеем).

Пісьменнік як бы робіць анатамічны зрэз паслячарнобыльскай сітуацыі. У раёне, вобласці, рэспубліцы... Ba ўмовах, якія можна параўнаць з франтавымі, калі на ўліку кожная мінута, адразу становіцца зразумела, хто ёсць хто.

Увесь цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца  на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны. Самае страшнае, што i Пыльчанка, i іншыя ў раёне пакуль што не ведаюць, якога маштабу катастрофа абрынулася на народ, на Беларусь, на краіну. Пыльчанку яшчэ ў нейкай меры можна зразумсць – не разбіраецца ва ўсіх гэтых «бэрах» ды «кюры», але дзейнічае рашуча, прымае канкрэтныя меры, робіць усё ад яго магчымае (і немагчымае), каб хоць неяк уратаваць людзей ад уздзеяння радыяцыі. Патрабуе адмяніць спаборніцтвы па футболу, не выводзіць дзяцей на дэманстрацыю. Не яго віна, што, хоць i існуе ў кожным раёне сістэма грамадзянскай абароны, па-сапраўднаму не растлумачылі яму, які, між іншым, адначасова з'яўляецца i начальнікам яе, шкоду радыяцыі.

Куды  страшней, што гэткае радыяцыйнае  няведанне i ў многіх з тых, хто працаваў на атамнай станцыі. Прыгадаем эпізод, калі Глеб Пыльчанка, даведаўшыся аб аварыі, з сябрамі пераплыў на маторцы раку Прыпяць, апынуўся непадалёку ад разбуранага блока. Як ні дзіўна, для яго, інжынера, як бьпідам нічога жудаснага не здарылася. I толькі дазіметрыст Вася Гмыр разумев трагедыйнасць становішча.

Не  знаходзіць месца акадэмік Мартынюк, i абыякава ставіцца да ўсяго адказны работнік Дзяржплана Саюза: «Не ўзнімайце панікі. Гэта не я кажу. Указание з самагасамага,– паказаў вачамі ў столь.– Народ наэлектрызаваны... Дэмакратыя i галоснасць – рэчы добрый, але не ўсе яшчэ навучыліся карыстацца імі Рэчы вострыя. Не для дзяцей... » [16, с.86].

Загадчык райана Мятліцкі як быццам i разумее, што нельга дзяцей выпускаць на вуліцу, але чакае ўказанняў зверху. Поўную бяздзейнасць праяўляе начальнік штаба грамадзянскай абароны падпалкоўнік Пятрушкін...

Ды  што яны ў параўнанні з кіраўніком рэспубліканскага маштабу Лявонціем Мікалаевічам, якога пісьменнік з'едліва называв i Вадалеем, i Дырэктарам, не хаваючы антыпатый: «Лявонцій Мікалаевіч – вялікі працаўнік... У яго пурытанскім жыцці – не піў, не курыў, не гуляў у карты, ні ў більярд, на лыжах, праўда, хадзіў – тры дні сну былі ўзнагародай не толькі самому сабе: усе шанавалі i пільна ахоўвалі яго сон. Акрамя зяця» [16, с.129]. З гэтай жа іроніяй расказвае аўтар i пра ўдзел Дырэктара ў ліквідацыі вынікаў катастрофы. Напачатку той, замест прыняцця канкрэтных рашэнняў, патрабуе кампрамат на акадэміка Мартынюка. Звоніць старшыні камітэта народнага кантролю, каб узяць з архіва даўнюю ананімку на яго. Гэтак збіраецца астудзіць пыл «праўдалюбца». Пасля робіць падначаленым разнос i накіроўвае ўсіх ix у зону. Нават міністра культуры рэспублікі. Як быццам гумар тут i не да месца, але што зробіш, калі «жрэц» ад культуры трапляе ў камічную сітуацыю, спалохана звяртаючыся да калег: «– А мне навошта ехаць, таварышы? Не разумею. Мне – навошта?» [16, с.134].

Хочаш не хочаш, але надыходзіць момант, калі i самому Вадалею трэба ў  дарогу збірацца: «Станцыю наведалі члены  Палітбюро. Далей адкладваць паездку  нельга было, гэта зразумела нават  жонка» [16, с.194]. I вось пачаліся зборы: «...яго збіралі. Цэлы дзень. Хатнія i гаспадарчае ўпраўленне... А як жа інакш? Сам едзе ў небяспечную зону! Што туды трэба? Чаго нельга забыць, думаючы пра бяспеку яго?»

Як  слушна зазначае А. Марціновіч, вобраз Лявонція Мікалаевіча – вобраз-сімвал. Ba ўсіх рэаліях паўстае тыповы прадстаўнік камандна-адміністрацыйнай сістэмы, які не тое што не хоча працаваць па-новаму. Інакш працаваць ён проста не ўмее. Сапраўды ўжо, «выйшаў з народа» i ад гэтага самага народа адарваўся на недасягальную адлегласць.. Няхай i знойдуцца смелыя людзі, падобныя Пыльчанку, якія змогуць запярэчыць Лявонцію Мікалаевічу, але пераканаць яго думаць, мысліць інакш яны не змогуць [16, с.308].

 

1.3 Сімволіка рамана. Сэнс назвы

У рамане І.Шамякіна “Злая зорка” ўся  мастацкая палітра працуе на апісанне бяды – папярэджанне пакаленням, новаму роду. Сімвалічнымі і нязвыкла новымі, з іншым, эсхаталагічным сэнсам [11] становяцца нават дробныя дэталі: галінка марэлі ў шклянцы з вадою; напалоханы верабей, што непрыкметна заляцеў у фортку, сядзіць на карнізе ў пакоі, дзе размешчана тэлефонная станцыя; тэлефаністка, што нахілілася на стол, валасы ў яе рассыпаліся; шклянка з галінкаю марэлі перакулілася, і вада пацякла пад шчаку самлелай жанчыне.

Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні  і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Так, у тумане прыйшло да Вольгі Андрэеўны прадчуванне, што Барыс загіне ў Афгане. Туман нагнятае ў душы шчаслівага Глеба прадчуванне бяды: “А цяпер усё ахутаў ненатуральна белы туман, такі густы, што, здавалася, працягні руку – i не ўбачыш уласных пальцаў (…) Боязна стала спусціцца з ганка, бо наплыло ўяўленне: сіганеш у гэтае малако i – згінеш у ім, ператворышся ў тую пылінку, што лятае ў бездані космасу. Так падумаў, з гумарам, безумоўна. Але жарт жартам, a ў душы расло нейкае неасэнсаванае, незнаёмае адчуванне трывогі. Пачало дзерці ў горле. Ела вочы. Не, не звычайны гэта туман. Штосьці незвычайнае творыцца ў прыродзе…” [16, с.58]. Адзін з разделаў так і названы – “Туман”.

Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: “не ласкава-сарамлівым, як некалі, здалося яно, а злавесным, што вялікі пажар. А яшчэ чамусьці здалося, што сонца адарвалася ад неба, а зямля не прымае яго, i яно павісла. I гэтак будзе вісець. I не здолее ўзысці, страціўшы сілу…” [16, с.184].

Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы  супраць безгаспадарлівых адносін  да ўсяго навакольнага, надбайнасці  і бяздушнасці

Информация о работе Чарнобыльская трагедыя ў прозе І. Шамякіна