"Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Ноября 2013 в 16:42, сочинение

Краткое описание

Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх.

Вложенные файлы: 1 файл

Свае1.docx

— 27.15 Кб (Скачать файл)

"Свае" і чужыя  ў аповесці Васіля Быкава "Знак  Бяды"

Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу. 

 

 

 

Вобразы Петрака  і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава "Знак бяды".

Вайна наклала глыбокі  адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з  палымяным жаданнем расказаць пра  жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці "Знак бяды", за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з'яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. І гэта не проста надуманае жаданне аўтара: лёс жыхароў хутара служыць своеасаблівым папярэджаннем для людзей, што бяда побач, што яна толькі прыхавалася, чакаючы свайго часу. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак аповесці прысвечана перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў — Сцепаніды і Петрака Багацькаў — В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Уражвае, напрыклад, той момант, калі Сцепаніда і Пятрок, атрымаўшы дзве дзесяціны зямлі з надзелаў пана Адольфа, правялі бяссонную ноч у трывогах, роздумах і сумненнях, Можа, лепш адмовіцца ад зямлі? А як жыць без яе? Калі ж браць, то як глядзець у вочы свайму былому гаспадару?!. У гэтых разважаннях мы бачым высакароднасць, прыгажосць, багацце душы герояў твора. Чуйная да чужога тора, Сцепаніда сэрцам успрымала тую несправядлівасць, якая спадарожнічала калектывізацыі, не прымала гвалтоўнасці, здзеку і абразаў, якія чыніліся ў вёсцы. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў, якіх і кулакамі назваць было цяжка. Бо ці ж кулак той, хто ўсё стварае сваім мазалём? Таму збірала яна подпісы ў абарону старшыні Лявона. Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова. Аднак супрацьстаяць рэпрэсіўнай машыне было немагчыма: нават той жа Чарвякоў, як відаць з падзеяў твора, быў толькі паслухмяным вінцікам гэтага бесчалавечнага механізма і сам стаў яго ахвярай. Сцепаніда, якая і да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, не змагла змірыцца з новымі парадкамі, прынесенымі на нашу зямлю гітлераўцамі. Свядома канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі, яна змагалася з імі магчымымі для старой жанчыны сродкамі: схавала газу, пазбавіўшы гэтым немцаў святла; прыхавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку... Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна: купіць у Карнілы за апошняга парсючка бомбу і знішчыць узноўлены мост. Здаецца, задуманае ёю вось-вось здзейсніцца. Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды. Апошняе, што яна паспявае зрабіць, — гэта перахаваць бомбу ў іншае месца. А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату, Сцепаніда, выразна ўсведамляючы свой лёс, аблівае сябе газай і падпальвае. Задыхаючыся ў дыме і полымі, ад якога ўжо смылелі валасы на галаве, гарэлі рукавы ватоўкі, Сцепаніда падумала, як бы апраўдваючы свой учынак з бомбай: "Можа, й добра, што з бомбай яе ніхта не бачыў. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? І не спяць ні ўдзень, ні ўначы — баяцца да скону". Трагічная смерць Сцепаніды ўспрымаецца як знак непераможнасці народа, нязломнасці яго духу. Адна з галоўных думак, якую спрабуе давесці да чытача аўтар твора, заключаецца ў рытарычным пытанні: што лепш: памерці без супраціўлення, пасіўна ўспрымаючы гвалт, які чыніць вораг на роднай зямлі, ці змагацца з гэтым гвалтам актыўнымі дзеяннямі, ад якіх вораг не будзе мець спакою ні ўдзень, ні ўночы. Зыходзячы з гэтага, Петрака можна ў нейкай ступені разглядаць як супрацьлеглы Сцепанідзе вобраз. Пятрок, па натуры ціхі, памяркоўны, крыху палахлівы, спрабуе прыстасавацца да абставін, перачакаць навалу. Ён улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. У гэтым выяўляецца адна з рыс сялянскай псіхалогіі: абы было ціха. Аднак поўнасцю прыстасавацца да жудасных умоў фашысцкай акупацыі немагчыма. Паступова ў душы нясмелага, далікатнага чалавека выспявае гнеўны пратэст. Пятрок пераадольвае сваю слабасць, знаходзіць у сабе незвычайныя сілы і выказвае паліцаям усю сваю нянавісць і пагарду. Гэты ўчынак заканчваецца арыштам, турмой і, урэшце, смерцю. Вобразам Петрака В. Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкіх выпрабаванняў лавіраванне паміж сваімі і чужымі, хаванне за спіны іншых заканчваюцца трагічна. Чалавек павінен з першай хвіліны акупацыі заняць цвёрдую, непрымірымую пазіцыю ў дачыненні да ворагаў. Аповесць "Знак бяды" — твор, па сведчанні П. Дзюбайлы, "аб нечалавечых пакутах і аб сапраўднай чалавечнасці, аб сіле і нязломнасці чалавечага духу, сапраўды народнага характару". Назва твора набывае сімвалічнае значэнне. Знак бяды — гэта мяжа, на якой чалавек павінен даць адказ свайму сумленню: ці здатны ён да абароны сваёй годнасці і гонару роднай зямлі, У вобразе Сцепаніды В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць. А яшчэ — гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у гераіні магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасці выжыць, застацца чалавекам са сваімі прынцыпамі. І менавіта гэтыя прынцыпы знайшлі сваё выяўленне ў апошнім учынку Сцепаніды. 

 

 

 

Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.

У 1982 г. за аповесць "Знак бяды” Васiль Быкау (В.Б.) удастоен Ленiнскай прэмii. Тут галоунымi героямi з'яуляюцца малапiсьменныя сяляне -- Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Амаль усе падзеi адбываюцца на хутары Яхiмоушчына i у весцы Выселкi i паказаны у двух планах: у перыяд калектывiзацыi i у першыя месяцы вайны. Аднак пiсьменнiк упершыню увагу надае перадваенным падзеям, асаблiва калектывiзацыi, калi груба парушалiся прынцыпы пабудовы сацыялiзму, калi прыспешвалiся тэмпы i людзей сiлком застаулялi уступаць у калгасы. В.Б. сказау горкую прауду пра трыццатыя гады на весцы. Сення гэта тэма стала больш актуальнай, бо мы ведаем пра раскулачванне, пра людзей, якiя знайшлi свой апошнi прытулак у Курапатах. Бязвiннымi ахвярамi сталi тысячы сумленных сялян.

Падзеi перад- i у вайну  гавораць пра тое, што трагедыя беларускага народа пачалася задоуга да чэрвеня 41г. Рэшткi спаленнай i разбураннай людзьмi i часам хутарской сядзiбы са старай скалечанай лiпай, на якую нават вароны баялiся сесцi, -- першы i галоуны знак бяды, той трагедыi, якая адбывалася з людзьмi, што жылi на гэтым хутары. Усе падзеi успрымаюцца праз уяуленне галоуных герояу.

Цэнтральнымi вобразамi з'яуляецца сям'я Багацькау. Атрымаушы ад Савецкай улады дзве дзесяцiны зямлi, Сцепанiда i Пятрок працавалi на ёй не разгiнаючы плеч. Асаблiва быу задаволены ПЯТРОК, таму што у сям'i бацькоу ён быу за парабка. Нялегкая гэта была барацьба з зямлей за жыццё. Назауседы у памяцi засталося, як яны без каня апрацоувалi зямлю. 

 

Чалавек, па натуры спакойны, аддаушыся працы на гаспадарцы, Пятрок ва усiм давярауся жонцы. Сцепанiда была актыуная у грамадскiм жыццi. Наведвала лiкбез. Уваходзiла у склад камiтэта беднаты, а калi пачалi ствараць калгас, першай падала заяву. Спачатку людзi адчувалi, што калектыуная гаспадарка павiнна была палепшыць iх жыцце, але з раена, зверху, пачалi нацiскаць, пагражаць i нарэшце раскулачванне.

Асаблiва вiдным у гэтай справе стау свой, высялкоускi, дужа парцейны хлопец, якi нават адрокся ад бацькоускага прозвiшча, Недасекау. Гэта ён абвiнавацiу у сабатажы i шкоднiцтве i прапанавау раскулачыць Iвана Гужа, толькi за тое, што той адмовiуся прагаласаваць за калгас i некалi меу наемную сiлу (папрасiу аднаго старога паставiць трысцен). Гэта тлумачылася тым, што раскулачыушы аднаго, iншыя задумаюцца.

Ахвярамi калектывiзацыi стала сям'я Уладзiмiра Багацькi. Адбылася яшчэ адна трагедыя -- не вытрымау маральна Васiль Ганчарык, якому прыйшлося раскулачваць не толькi Уладзiмiра Багацьку, але i яго дачку, а для Васiля -- нявесту Анюту.

Усе гэтыя жыццевыя трагедыi адбывалiся на вачах галоуных герoяу. Успамiны, факты перадае нам сама Сцепанiда. Як ставiлася яна да гэтых падзей? Яна жаночым, матчыным сэрцам адчувала, што гэта было несправядлiва, таму была супраць раскулачвання Гужа, перажывала час растання з Анютай, збiрала подпiсы у абарону Лявона. Яна вельмi спадзявалася на абарону Чарвякова, але i той не змог дапамагчы, бо нечакана памер.

Што прывяло у палiцыю Змiтра Гужа, Каландзенка i Антося Недасеку? Iх здраднiцтва не было нечаканасцю для жыхароу.

Яшчэ да вайны пасля  раскулачвання бацькi, Змiцер пачау з абрэзам паляваць на людэей. Не пасаромiуся забраць у Сцепанiды апошнiя тры рублi. Ён быу здольны на усе. Недасека прызнаецца, што пайшоу у палiцыю, каб адкупiцца за брата Новiка. Фашысты i палiцаi вельмi падобны, яны нелюдзi, якiя заслугоуваюць аднолькавага пакарання.

Са з'яуленнем ворагау  на хутары муж i жонка займаюць розныя пазiцыi. Ва усiм памаркоуны, крыху баязлiвы, цiхi Пятрок iмкнецца неяк прыстасавацца да абставiн. Задобрыць, уступiць, непакрыудзiць -- такое становiшча займае гаспадар хутара. Паступова ён пераконваецца у марнасцi сваiх намаганняу, пачынае супрацiуляцца i якраз жа бясследна знiкае у мястэчкавай палцыi. Характар i пачуцце чалавечай годнасцi, тыя адвечныя маральныя якасцi, што былi прыцiснуты адвечнымi страхамi, нарэшцэ вырвалiся на паверхню. Пятрок гiне не як ахвяра. У яго апошнiх словах гучыць агульна народны пратэст i суровае папярэджанне.

Сцепанiда, якая да вайны умела пастаяць за справядлiвасць, з самага пачатку вырашыла не iсцi нi на якiя кампрамiсы з ворагам. Яна свядома канфлiктуе з няпрошанымi гасцямi. Употайку ад палiцаяу яна пасвiць кароуку, але прыходзiцца нарэшце ахвяраваць i ёю, вырашыушы не даць немцам малака. Усе учынкi Сцепанiды псiхалагiчна апрауданы. Нават пры купле бомбы яна аддае свайго апошняга парсючка.

...Не стала Петрака.  Вось тут i пачынае выспяваць  рашэнне -- узарваць мост бомбаю. Сцепанiда яшчэ не ведае, як гэта зрабiць, але спынiць яё ужо нельга. У няроуным паядынку Сцепанiда гiне, але застаецца непакорнай. Акружаная палiцаямi, яна зачыняецца у iстопцы, сама падпальвае хату, i гарыць разам з ёй. Трагiчная смерць Сцепанiды уздымаецца да подзвiгу i успрымаецца, як знак непераможнасцi народа.

...Засталася ляжаць у  зямлi схаваная бомба -- сiмвал  прыхаванага народнага гневу,  якi кожную хвiлiну можа выбухнуць з велiзарнай знiшчальнай сiлай. Праз усе жыцце Сцепанiды праходзяць знакi бяды:

· лiпа гарэла;

· крыж;

· iздохшая птушка на полiцы.  

 

 

 

"Знак бяды" - вобразы Петрака і Сцепаніды.

Я лічу, што Васіль Быкаў  — вельмі шчыры і навіты беларускі  пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». 

 

Галоўнымі героямі сталі  Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я  лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках. 

Информация о работе "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды"