Чарнобыльская трагедыя ў прозе І. Шамякіна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Апреля 2014 в 01:01, реферат

Краткое описание

Ужо больш за дваццаць год прайшло з 26 красавіка 1986 года, калі
адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, і ўсё ж праблема Чарнобыля,
радыяцыі да гэтай пары з’яўляецца актуальнай.

Вложенные файлы: 1 файл

108-110.pdf

— 232.44 Кб (Скачать файл)
Page 1
108
ПРАБЛЕМЫ ЧАРНОБЫЛЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
А. С. Каралёва
Ужо больш за дваццаць год прайшло з 26 красавіка 1986 года, калі
адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, і ўсё ж праблема Чарнобыля,
радыяцыі да гэтай пары з’яўляецца актуальнай.
Чарнобыльская трагедыя змяніла светапогляд, прымусіла чалавека
перагледзець сістэму каштоўнасцей. Пасля чарнобыльскай катастрофы зусім
іншыя рысы набылі духоўная і сацыяльная культура нашага грамадства.
Пра праблемы духоўнай культуры трапна заўважыў І. Шамякін у
прадмове да зборніка “Прайсці праз зону”: “менавіта з распаду
духоўнасці і зачынаўся, горка выспяваў наш сумна вядомы Чарнобыль,
каб потым ужо доўжыцца распадам шчыльна пасеяных радыёнуклідаў
не толькі за дротам памянёнае зоны, аднак яшчэ багата дзе дальш,
страката запэцкаўшы плямамі і карту Беларусі. І як ні жадалі б
некаторыя з нас забыцца пра Чарнобыль, адправіць яго чорныя дзеі пад
скляпенні прошласці, яны ўсё яшчэ грозяцца, лежачы пад нашымі нагамі
пляйстарамі радыёактыўнага выкіду як не па ўсёй Бацькаўшчы-
не”[1, С. 3]. І, менавіта таму, чарнобыльскую катастрофу нельга раз-
глядаць асобна, толькі як экалагічную катастрофу. Каб зразумець
Чарнобыль і пераадолець яго, нам трэба зірнуць на гэтую праблему з
пункту гледжання нашай культуры. І перш за ўсё такую магчымасць нам
даюць шматлікія творы беларускай літаратуры пра Чарнобыль, у якіх
адлюстроўваецца ўся вастрыня сацыяльных, духоўных, маральных і
экалагічных праблем, звязаных з чарнобыльскай катастрофай.
Пачынаючы з таго часу, як адбылася трагедыя на ЧАЭС, як сцвяр-
джае Міхась Тычына, “у розных відах і жанрах сучаснай літаратуры, ад

Page 2

109
ідэалагічна
мэтанакіраванай
публіцыстыкі
і
да
мастацкай
вобразатворчасці, назіраюцца спробы ўзняцца над чарнобыльскай
трагедыяй, не толькі апісаць яе, але і асэнсаваць эстэтычна” [2, с. 19].
Шмат твораў мастацкай літаратуры напісана пра Чарнобыль, як
лірычных, так і празаічных. Што тычыцца прозы, то трэба адзначыць,
што кожны беларускі празаік піша і падыходзіць па-рознаму да
асэнсавання чарнобыльскай катастрофы. Напрыклад, у рамане
С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласці” пісьменніца
дакументальна апісвае падзеі Чарнобыля, прыводзіць апавяданні
рэальных людзей і іх пачуцці і настроі. Раман С. Алексіевіч можна
адзначыць як імкненне да праўды. У аснове яе рамана – рэальная падзея:
выбух на ЧАЭС і яго трагічны вынік – паміранне ліквідатараў і людзей,
якія трапілі ў зону радыяцыі. Пісьменніца ў сваім творы “Чарнобыльская
малітва” гаворыць пра тое, што чарнобыльская катастрофа – гэта
катастрофа нашай будучыні. Яна таксама гаворыць, што чалавек не
зможа пераадолець чарнобыльскую трагедыю, пакуль ён яе не зразумее.
“Чарнобыльская малітва” Святланы Алексіевіч – гэта, менавіта, адзін з
найлепшых твораў, у якім адлюстравана сама чарнобыльская катастрофа
з усімі яе рэаліямі, жахамі, з усей яе безвыходнасцю. Эмацыянальнае
ўздзеянне ў рамане дасягаецца за лік псіхалагічнага напружання, якое не
знікае на працягу ўсёй “Чарнобыльскай малітвы”.
Некаторыя аўтары ў сваіх творах робяць акцэнт не на саміх падзеях
Чарнобыля, а на тым, што адбылося пасля трагедыі: як змянілася жыццё
звычайных людзей, як змяніўся іх светапогляд, і як змяніліся іх
каштоўнасці. Менавіта, такія праблемы ўздымаюцца ў аповесці
В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”. Аўтар асобную ўвагу
звяртае на тое, як змяніўся чалавек, асабліва “маленькі”, вясковы
чалавек, пасля чарнобыльскай катастрофы. Казько малюе казачны свет,
у якім людзі знайшлі сабе ратаванне ад наступстваў каатстрофы.
Аповесць В. Карамазава “Краем белага шляху” вылучаецца тым, што
ў ёй яскрава паказаны глыбокія сацыяльныя праблемы паслячарно-
былькага грамадства. Галоўная праблема, якую вылучае пісьменнік у
сваёй аповесці, гэта праблема алкагалізму. В. Карамазаў імкнецца
паказаць, што пасля катастрофы шмат людзей лічыла, што гарэлка
выратуе іх. Аўтар піша пра цэзараў, галоўным для якіх з’яўляецца чарка.
Адзін з герояў аповесці аднойчы заўважае: “Спілася краіна! Чуеш? І
ніякі гарбач яе ўжо не ўратуе. Калі ўжо маткі співаюцца – канец усяму,
Валетаў!..” [3, с. 284]. Там жа, у аповесці В. Карамазава дадаецца:
“Цэзару галоўнае – гарэлка, а за гарэлку лепш – чарніла. Мазгі залье,
тады ціхі, не бунтуе, не ўспамінае пра цэзій і стронцый, нават жыццю
рады. Дзяржава гэта ведае – залівае зону чарнілам. Яна, карміцелька, і

Page 3

110
чутку пусціла, што чарніла вымывае з кішок радыяцыю” [3, с. 302].
Выдатнай з’яўляецца не толькі проза на тэму Чарнобыля, але таксама і
паэзія. Бадай, што кожны з сучасных беларускіх паэтаў так ці інакш
закрануў тэму Чарнобыля ў сваёй творчасці. Можна сустрэць
чарнобыльскія матывы ў творчасці Э. Акуліна, А. Зэкава. Цэлыя зборнікі
паэзіі М. Мятліцкага расказваюць пра Чарнобыль, таму што яго родная
вёска апынулася ў зоне адсялення.
Асобнае месца займаюць менавіта паэмы пра Чарнобыль. Паэмы
Я. Сіпакова “Одзіум” і С. Законнікава “Чорная быль” – гэта глыбока
філасофскія паэмы, у якіх разам з цяжкімі экалагічнымі пытаннямі,
паўстаюць тасама і пытанні агульнакультурныя, агульначалавечыя,
выкліканыя чарнобыльскай катастрофай. Так, напрыклад, С. Законнікаў
у сваёй паэме “Чорная быль” апісвае Чарнобыль як трагедыю
сацыяльнай і духоўнай культуры.
Такім чынам, трэба зрабіць выснову, што кожны твор пра
Чарнобыль – гэта не проста апісанне падзей, якія адбываліся падчас
катастрофы. У творах пра Чарнобыль пісьменнікі перш за ўсё
намагаюцца знайсці выйсце з чарнобыльскай катастрофы, зразумець яе і
асэнсаваць.
Літаратура
1. Шамякін І. Прайсці праз зону: Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч.
Прадм. І. Шамякіна. Мн., 1996.
2. Тычына М. Выратуй і памілуй // Беларусь. 1994. № 8.
3. Карамазаў В. Аброчны крыж. / Аповесці, апавяданні. Мн., 1994.

Информация о работе Чарнобыльская трагедыя ў прозе І. Шамякіна