Характарыстыка Максіма Багдановіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2014 в 18:10, реферат

Краткое описание

Бацька – Адам Ягоравіч Багдановіч (1862–1940) у дзяцінстве насіў імя Адольф. Існуе версія, што яго хрысцілі ў касцёле, паводле каталіцкага абраду. Афіцыйна, на падставе дубліката метрычнага запісу, лічыцца, што ён быў ахрышчаны ў Халопеніцкай праваслаўнай царкве Барысаўскага павета (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці). Максімавага дзеда Юрыя (Ягора), беззямельнага селяніна, былога прыгоннага кухара маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у Глускім раёне Магілёўскай вобласці) прывёз у гэтую мясцовасць на службу памешчык.

Вложенные файлы: 1 файл

Максім Багдановіч.docx

— 66.68 Кб (Скачать файл)

     Відавочна, менавіта  такія погляды на літаратурны працэс, на ролю творцы і прыярытэты ў творчасці і паспрыялі таму, што доўгі час многія называлі Максіма Багдановіча паэтам “чыстай красы”, які занадта адарваўся ад роднай глебы і вызнае прынцып “чыстага мастацтва для мастацтва”. Трэба адзначыць, што азначэнне Максіма Багдановіча як паэта “чыстай красы” (выраз, ужыты Багдановічам у санеце “На цёмнай гладзі сонных луж балота”), якога мала займаюць грамадскія тэмы з’явілася яшчэ ў нашаніўскія часы.

     У 1911-1912 гг. Максім Багдановіч выступае і як гісторык беларускай літаратуры. З-пад яго пяра выйшаў шэраг артыкулаў: “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця”, “За сто лет”, <Новый период в истории белорусской литературы>.

     У 1915 г. на старонках  часопіса “Украинская жизнь”  быў змешчаны нарыс “Белорусское возрождение”, які ў 1916 г. выйшаў асобнай брашурай у Маскве, а таксама на ўкраінскай мове – у Вене. У ім Максім Багдановіч падаў апісанне гістарычнага шляху Беларусі, характарыстыку беларускага нацыянальнага руху, сціслы аналіз творчасці беларускіх літаратараў. У нарысе ён, па сутнасці, першы з беларускай інтэлігенцыі прыгадаў імя рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. К. Каліноўскага, чыя дзейнасць замоўчвалася царскімі ўладамі.

     У напісаным у 1915 г. артыкуле “Забыты шлях”, разглядаючы шляхі развіцця беларускай паэзіі, Максім Багдановіч заклікаў творча выкарыстоўваць здабыткі сусветнай літаратуры. Ён пісаў: “...Мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам дала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, – гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу”.

     Не пакідаў Максім  Багдановіч па-за ўвагай творчасць  рускіх паэтаў і пісьменнікаў. Аб гэтым сведчыць шэраг рэцэнзій і нататак 1913-1916 гг. у яраслаўскай газеце “Голос”, з якой ён актыўна супрацоўнічаў: “Одинокий” (К столетию со дня рождения М.Ю. Лермонтова), “Новые письма Л.Н. Толстого”, “Архив села Карабихи” (Письма Н.А. Некрасова и к Некрасову), “Письма А.П. Чехова”.

      Погляды Багдановіча на літаратуру, яго мастацкія густы выявіліся ў водгуку на пераклад аповесці “Трыстан і Ізольда”, на кнігу М. Нікольскага па гісторыі старажытнага Вавілона. Увагу рэцэнзента таксама прыцягнулі “Збор твораў” рускіх паэтаў К. Рылеева і А. Адоеўскага, выдадзены     ў 1914 г.; штогоднік газеты “Речь” на 1914 г.; зборнік народных рускіх легенд, падрыхтаваны А.М. Афанасьевым, перакладзеная з англійскага перакладу кніга бенгальскага паэта Р. Тагора “Гітанджалі” (“Жертвопесни”); кніга вершаў француза Т. Гацье “Эмали и камеи” у перакладзе М.  Гумілёва. Таксама шэраг іншых твораў красамоўна сведчаць пра шырокі дыяпазон творчых інтарэсаў Максіма Багдановіча, яго дасведчанасць у пытаннях рускай літаратуры, гісторыі культуры, навукі, мастацтва, асветы. У кожным з рэцэнзуемых твораў ён знаходзіў вартыя чытацкай увагі адзнакі альбо асаблівасці, каштоўныя для ўсёй літаратуры.

     Максім Багдановіч быў адным з першых беларускіх літаратараў, хто звярнуўся ў сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці да творчасці ўкраінскіх аўтараў. У 1914 г. ім былі напісаны на рускай мове грунтоўныя літаратуразнаўчыя артыкулы “Краса и сила. Опыт исследования стиха Т.Г. Шевченко”, а таксама “Памяти Т.Г. Шевченко”.

    Адзначыў ён і творы  ўкраінскага пісьменніка У. Віннічэнкі, у прыватнасці выхад у 1916 г. збору яго твораў у 8 тамах у перакладзе на рускую мову. У гадавым аглядзе часопіса “Украинская жизнь” за            1915 г. Максім Багдановіч выказвае сваю падтрымку “национальной украинской точки зрения”.

     У 1916 г. у тым жа часопісе надрукаваны артыкулы “В. Самийленко” і “Грицько Чупринка”, дзе   Багдановіч уважліва аналізуе творчыя метады і дасягненні гэтых украінскіх паэтаў. Артыкул “Грицько Чупринка” з’яўляецца адной з найбольш змястоўных, праблемных прац усёй спадчыны  Багдановіча ў галіне літаратуразнаўства. У ім выяўляецца важнасць не толькі мастацкіх вартасцей, але і сацыяльнага значэння творчасці літаратара. Багдановіч прыходзіць да высновы, што без сацыяльнай напоўненасці паэзія робіцца нежыццёвай, пры гэтым паэт не павінен ператварацца ў публіцыста. У літаратурным жа партрэце В. Самійленкі ён абвяшчае сур’ёзны філасофскі вывад: гуманізм – вось аснова мастацтва.

     1910 г. адзначаны пачаткам публіцыстычнай дзейнасці Максіма Багдановіча. У сакавіку ў яраслаўскай газеце “Голос” з’явіўся яго невялікі артыкул аб музыкальна-літаратурным гуртку, праз два гады ён напісаў аб народнай адукацыі ў губерні. Гэта былі нататкі, у якіх толькі канстатаваўся стан спраў.

     Пачынаючы з 1914 г. малады  літаратар бярэцца за асвятленне  больш глабальных пытанняў, якія  патрабавалі больш шырокіх ведаў  і тэарэтычнага аналізу. Першай  спробай стаў артыкул да 10-й  гадавіны з дня смерці рускага сацыёлага, аднога з тэарэтыкаў народніцтва М. Міхайлоўскага. Пазней Багдановіч асвятляў тэму станаўлення рускай нацыянальнай культуры ў народніцкай публіцыстыцы В. Караленкі, М. Ножына, С. Южакова. Расійскаму дэмакратычнаму абнаўленню прысвечаны і артыкул “Новая интеллигенция”.

     Максім Багдановіч  у сваіх працах разглядаў нацыянальныя, сацыяльна-палітычныя і культуралагічныя праблемы, якія паўставалі не толькі на тэрыторыі цэнтральнай часткі Расійскай імперыі, але і ў іншых рэгіёнах кампактнага пражывання славян – у Беларусі, ва Украіне і іншых краях. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны з-пад пяра Максіма Багдановіча выходзяць артыкулы і брашуры аб лёсе славян, чыё жыццё закранулі баявыя дзеянні, пра адраджэнне беларусаў (“Белорусы”, “Сталецце руху беларускага народа”, “О гуманизме и неосмотрительности”, “Хто мы такія?”, “На белорусские темы”) і блізкіх ім славянскіх народаў (“Червонная Русь”, “Угорская Русь”, “Братья-чехи”, “Украинское казачество”), а таксама гісторыка-краязнаўчыя публікацыі (“Образы Галиции в художественной литературе”).

     Большасць гэтых твораў  Багдановіча былі напісаны на  рускай мове і амаль адразу  публікаваліся ў  тагачасным расійскім  і ўкраінскім друку (у тым ліку і па беларускай тэматыцы).

Кола інтарэсаў Максіма Багдановіча не абмяжоўвалася згаданымі вышэй жанрамі і тэмамі – выступаў ён у друку і з рэцэнзіямі на музычныя і часопісныя выданні, краязнаўчымі нататкамі, фельетонамі.

      Дзейнасць маладога  літаратара Максіма Багдановіча  атрымала прафесійнае прызнанне  з боку калег – у 1914 г. яго  прынялі ў аўтарытэтнае “Усерасійскае таварыства дзеячаў перыядычнага друку і літаратуры”.

    Творы Максіма Багдановіча, акрамя выданняў, у якіх часцей  за ўсё яны выходзілі ў свет (беларускіх – “Наша ніва”, “Зборнік  “Нашай нівы”, расійскага – “Голос”, украінскага – “Украинская жизнь”), публікаваліся і ў шмат якіх  іншых газетах і часопісах (“Першы  каляндар “Нашай нівы”, “Беларускі  каляндар “Нашай нівы”, “Калядная  пісанка”, “Дзянніца”, “Нижегородский листок”, “Северный календарь”, “Северная газета”, “Известия общества славянской культуры”, “Ежемесячный журнал литературы, науки и общественной жизни”, “Пушкин и его современник”, “Национальные проблемы”, “Жизнь для всех”, “Сатирикон”, “Русский экскурсант”, “Заря”, “Музыка”, “ Музыкальный современник”), а таксама выходзілі брашурамі (асобнымі ці ў серыі “Библиотека войны” і інш.).

* * * 
     Восенню 1916 г., закончыўшы юрыдычны ліцэй і атрымаўшы магчымасць самастойна, без аглядкі на матэрыяльную падтрымку бацькі вырашаць свой лёс Максім Багдановіч пераехаў у Мінск. У імкненні быць як мага бліжэй да Беларусі яго не спынілі ні хвароба, ні адарванасць ад родных, ні цяжкае прыфрантавое становішча ў горадзе. Тут ён працаваў сакратаром харчовага камітэта мінскай губернскай управы, адначасова актыўна займаўся справамі бежанцаў у        Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны, удзельнічаў у рабоце гурткоў моладзі, быў сярод іх арганізатараў.

    Максім пасяліўся на  адной кватэры з літаратарам  Змітраком Бядулем, які пазней  пакінуў успаміны пра Багдановіча, пра тое, як ён апантана працаваў, нягледзячы на стан здароўя, якое  ўвесь час пагаршалася, на пастаянна  высокую тэмпературу (пачаўся адкрыты працэс захворвання на туберкулёз).

     Пры гэтым Багдановіч імкнуўся грунтоўна і па-навуковаму глыбока разбірацца ў пытаннях не толькі літаратурнай практыкі, але і тэорыі. Хворы паэт чытаў вершы з японскай паэзіі, якія, на яго думку, сваёй арыгінальнай формай вельмі зграбна выходзілі на беларускай мове, у паэтычных пошуках выкарыстоўваў матэматычныя вылічэнні, умоўна кажучы спрабаваў алгебрай праверыць гармонію. Наогул, як лічыў Змітрок Бядуля, “паэзія была найлепшай уцехай яго жыцця. Пры ёй забываўся ён аб сваёй хваробе, забываўся аб тым, што дні яго жыцця злічаны…”.

      У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія знакамітыя творы, як “Пагоня” і “Страцім-лебедзь”. У вершы “Пагоня” аўтар звяртаецца да гераічных старонак беларускай мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну. Гэты твор многімі ўспрымаўся як гімн беларусаў. “Страцім-лебедзь” – гэта паэтызацыя біблейскага міфа пра лебедзя, паводле якой адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноева каўчэга, сам уступіў у адзінаборства са стыхіяй патопу, аднак трагічна загінуў, бо не ў сіле аказаўся ўтрымаць птахаў, што абселі яго, ратуючыся ад патопу. Хоць сам Страцім-лебедзь гінуў, але даваў жыццё іншым птахам. У міфе асуджалася непакорнасць, Багдановіч яе ўслаўляў.

     У канцы 1916 г. Максім  Багдановіч напісаў свае апошнія  артыкулы, у якіх даказваў неабходнасць для зберажэння нацыянальнай культуры навучання і выхавання дзяцей на матчынай (беларускай) мове (<Белоруский беженский приют>, “Голос из Белоруссии”, інш.).  Хвалююць яго і пытанні рэлігійнага кшталту (“Аб веры нашых прашчураў”). Дзейнасць па дапамозе бежанцам апісана Багдановічам у “Аглядзе працы за першы год Мінскага аддзела Беларускага таварыства для помачы пацярпеўшым ад вайны” і ў артыкуле “Деятельность Минского белорусского комитета” (надрукаваны ва ўкраінскай прэсе). Акрамя таго,   Багдановічам быў складзены “Обзор деятельности Минской губернской продовольственной комиссии по 1 января 1917 г.”.

* * * 
      З-за абвастрэння хваробы Максіма мінскія сябры, хоць знаёмства з імі і доўжылася ўсяго некалькі месяцаў, але якія вельмі цанілі яго як творцу і чалавека, хваляваліся за яго здароўе, сабралі сродкі для лячэння ў Крыме. У канцы лютага 1917 г. Максім Багдановіч пакінуў Мінск.  Доўгая дарога да Ялты, пошукі і няўдалы для паспяховага лячэння выбар кватэры, адсутнасць блізкіх людзей яшчэ больш аслабілі Максіма. Намаганні па выпраўленні стану здароўя не дапамагалі, але нават у апошнія дні перад смерцю ён працягваў пісаць, дапрацоўваў вершы з “Вянка”, складаў “Беларускі лемантар”. Апошнія вершаваныя радкі Максіма Багдановіча, хоць і прасякнуты адчуваннем блізкага сканання, нібыта падводзячы вынік кароткага, але надзвычай плённага жыцця, сведчаць аб самым істотным у ім: 
     “Ў краіне светлай, дзе я ўміраю, 
      У белым доме ля сіняй бухты, 
     Я не самотны, я кнігу маю 
     З друкарні пана Марціна Кухты”.

    25 мая 1917 г. у дваццаціпяцігадовым узросце Максім Багдановіч памёр у поўнай адзіноце. Пахаваны ў Ялце на гарадскіх могілках.

     У Максіма Багдановіча  было шмат творчых планаў, хацеў выдаць шэраг новых паэтычных зборнікаў (нават прыдумаў для іх назвы – “Маладзік”, “Пярсцёнак”, “Шыпшына”, “Полынь-трава”). Але здзейсніць гэтыя намеры не змог.

* * * 
    Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў.

У гісторыі беларускай літаратуры Максіму Багдановічу належыць пачэснае месца. Імя яго стаіць побач з імёнамі такіх класікаўі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас.

Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Творца найперш беларускі, ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях.

Літаратуразнавец, паэт А. Лойка сцвярджаў: “Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”.

     З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Максім Багдановіч не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў.    Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры.

Найбольш поўна ён праявіў сябе ў сферы паэзіі. “Багдановіч... адразу ж заявіў пра сябе як спелы – і што да зместу і што да мастацкай формы – паэт. Ён – бадай што ці не адзіны ў гісторыі нашай паэзіі, у каго – ад першых радкоў, напісаных у 17-гадовым узросце, і да апошняга перадсмяротнага чатырохрадкоўя – амаль усё ішло на хрэстаматычна-класічным узроўні”, – сцвярджае народны паэт Беларусі Н. Гілевіч.

     Максім Багдановіч лічыцца пачынальнікам беларускай філасофскай і пейзажнай лірыкі, першы ў беларускай літаратуры звярнуўся да ўрбаністычных матываў. Ён стварыў шмат цудоўных узораў грамадзянскай лірыкі, якая цесна звязана з нацыянальна-вызваленчымі ідэямі, прасякнута любоўю да працоўнага чалавека, у ёй гучыць пратэст супраць насілля і сацыяльнай несправядлівасці.

      Асабліва яркія  вобразы створаны Максімам Багдановічам  у любоўнай лірыцы. Літаратуразнавец, народны пісьменнік Беларусі І. Навуменка нават меркаваў, што матывы кахання – дамінуючыя ў яго паэзіі: “Такой канцэнтрацыі пачуцця кахання, яго пераходаў, пераліваў да Багдановіча беларуская паэзія яшчэ не ведала”.

    Зборнік “Вянок”, паводле  сведчання А. Лойкі, стаў у гісторыі нацыянальнай паэзіі “адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрстава, універсітэтам класічнай паэтыкі”. “Кананічныя формы трыялета, санета, рандо, актавы, тэрцын; самыя разнастайныя спосабы рыфмоўкі ў самых розных па колькасці радкоў строфах; самая разнаякая метрыка – ад гекзаметра да народна-песеннага рытміка-інтанацыйнага складу; узоры тонкай гукавай інструментоўкі, – усё гэта ёсць у кнізе… У лепшых вершах “Вянка” знайшлі сваё арганічнае спалучэнне нацыянальнае і ўзятае з эстэтычнага вопыту іншых народаў. Нацыянальным момантам акрэсліваўся ў іх лад думак і перажыванняў… “Вянок” таму стаў класічным зборнікам, што ў ім на новую эстэтычную вышыню падняты былі элементы традыцыйна-народныя”.

Информация о работе Характарыстыка Максіма Багдановіч