Вобраз Полацка у сучаснай буларускай паэзии

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Мая 2014 в 00:32, курсовая работа

Краткое описание

Мэтай гэтага даследавання з'яўляецца разгляд адметнасцей адлюстарвання вобраза горада Полацка у паэтычай творчасці Алеся Разанава, Уладзіміра Арлова і Ірыны Дарафейчук. Дзеля дасягнення гэтай мэты плануецца выканаць шэраг задач:
 Разглядзець гісторыю развіцця паэтычнага апісання Полацка ў беларускай літаратуры;
 Прасачыць творчы шлях Алеся Разанава і асаблівасці яго лірычнага апісання горада;
 Азнаеміцца з асаблівасцямі вобразна-лірычнага ўвасаблення Полацка ў творчасці Уладзіміра Арлова;
 Прааналізаваць месца Полацка сярод лірычнай спадчыны Ірыны Дарафейчук.

Содержание

Уводзiны….…………………………………………………………....3
1. Крыніцы і гістарыяграфія………………………………………….5
2. Вобраз Полацка ў творчасці Алеся Разанава……………………11
3. Уладзімір Арлоў аб Полацку……………………………………..15
4. Полацк вачамі Ірыны Дарафейчук……………………………….22
Заключэнне…………………………………………………….……..25
Спіс выкарыстанай літаратуры……… ……………………………..26

Вложенные файлы: 1 файл

Курсавая_работа[1].doc

— 250.00 Кб (Скачать файл)

Вобразы крылатых вярблюдаў, або божай кароўкі, якую можна адпусціць на неба, або пчолкі, што на сёмуху з’явіцца паэту замест памерлай бабулі– гэтыя персанажы арлоўскай паэзіі – героі таго ж свету, што і чалавек. Такім чынам Новы паэт не разглядае прыроду, як зададзенае хараство, не выкарыстоўвае літаратурна прынятае супрацьстаўленне: горад – вёска, штучнае – натуральнае, або чалавечае – жывёльнае, духоўнае – бездухоўнае. Новае міфалагічнае светаўспрыманне паэта пазбягае бінарнасці бачання свету, паэтам валодае першабытная стыхія пачуццёвасці.

Дзмітрый Серабракоў вызначае лірыку Арлова як інтымна-лірычную. Міхась Тычына таксама акцэнтуе на тым, што яго паэзія – “інтымны дзённік”. Але ж, інтымнасць – гэта сутнасная характарыстыка паэзіі наогул. І яна не дае ўяўленне яб стылі паэта. Можна ўзгадаць і Уладзіміра Гніламёдава, які ў сваёй (складанай) стылістычнай класіфікацыі сучаснай паэзіі канстатуе наяўнасць лірыка-апавядальнага, рамантычнага, публіцыстычнага, філасофска-аналітычнага, мастацка-універсальнага, мастацка-сінкрэтычнага, універсальна-інтэлектуальнага напрамкаў паэтычнай творчасці. Большасць з гэтых стылістычных вызначэнняў сучаснай паэзіі зноў жа – сутнасныя характарыстыкі творчасці наогул. Як і дэкларацыя многіх крытыкаў пра ўзмацненне суб’ектыўнасці сучаснай літаратуры.

Арлоў мае паэтычныя зборнікі з выразнымі назвамі “Фаўна сноў”, “Паром празь Ля-Манш”. Настолькі выразныя, што крытыка выкарыстоўвае іх дзеля сутнаснага вызначэння творчасці пісьменніка. Так, Дзмітрый Серабракоў называе першы раздзел свайго артыкула пра літаратурную творчасць Арлова – “Сон Фаўна”, пры гэтым тлумачыць вобраз Фаўна па-свойму – надае яму сваю характарыстыку: “Уладзімір Арлоў апынуўся ў памежным стане – паміж савецкай і … постсавецкай беларускай літаратурай, як стражытнагрэчаскі фаўн быў нечым сярэднім паміж жывёлінай і чалавекам .…”.

Здаецца, тут можа быць і больш канкрэтнае вызначэнне: Фаўн – міфалагічны вобраз, з якім звязана стварэнне вершаў у сне (што адразу адсылае чытача да заяўкі сюррэалізму). Аўтар апранае на сябе вобраз антычнага культавага паэта-прадказальніка. Пры гэтым адразу абвяшчаецца абрадавая сутнасць яго паэзіі і яе эратычна-распрануты змест, таму што Фаўн звязаны са святам ачышчэння і пладавітасці (з Луперкаліямі). Да параўнання, з імем Фаўна звязана класічная музыка імпрэсіянізму – “Послеполуденный отдых Фавна” І. Стравінскага, дзе акцэнтуецца не тэма, не мелодыя, а гукавая фактура.

Падмуркам арлоўскай паэзіі з’яўляецца, як прынята ў містэрыі (чытай - Луперкаліі) – пачуццё, Яно канешне, пачуццё кахання. Каго любіць паэт Арлоў? Канешне, Радзіму. Але паэт пазбягае традыцыйнай патрыятычнай сімволікі (накшталт, Радзіма-маці). Яна – дзяўчына, жанчына. Паэзія Арлова пра палкасць, страсць. Арлоў піша эратычныя вершы аб Радзіме, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца ЯНА і ЯНО. Напрыклад, верш “Дарога ў Полацак”, дзе Полацк – Мекка, Радзіма, але туды паэт вяртаецца, як у ліпеньскія ваколіцы “Эдэму”, а сам Эдэм? Гэта – прастора і момант сустрэчы Яе і Яго:

 

“Твае чарашнявыя вусны

яшчэ блукаюць па бульварах і завулках

гораду, які завецца маім целам”. [24, с.183 ]

 

І гэтыя два вобразы (Радзімы і жанчыны) міфалагічна аб’ядноўваюцца у трэцяй міфалагічна-гістарычнай тэме – ундыны-суседкі:

 

“Знаёмы скульптар сьцьвярджае, што тут

зноў завяліся ундыны,

вядомыя з гістарычных крыніцаў

мінулага стагодзьдзя.

Не выключана, што ў іх –

ногі маёй суседкі,

з каленямі, як яблыкі-папяроўкі,

якія я хачу накрыць сваёй расхваляванай далоняй,

каб адчуць сорам перад табою,

каб востра адчуць тваю уладу,

што здаецца мне сёньня

найвышэйшаю формай свабоды”. [24, с. 34 ]

 

Паэт сцвярджае еднасць роднага і несвядомага, кроўнага і нябыту у эратычным вобразе:

“…па дарозе з Эдэму у Полацак,

па дарозе ад нас да цябе, па дарозе з прадоньня бясконцасці

ў бездань нябыту, сагрэтую чарэшневымі вуснамі,

якія асцярожна робяць салёны глыток”.  [24, с.66   ]

 

У лірычнага героя арлоўскай паэзіі ёсць вечныя спадарожнікі, сярод іх Яна. Яна – гэта дзяўчына, жанчына, бабуля, Радзіма, Беларусь, мова…..Яно – ттое, што яднае жанчыну і Радзіму – канапа, божая кароўка, падарожжа і інш. У “Трохі інфантыльнай начной размове з бабуляй” тэма першага кахання паяднана з тэмай жыцця, сталення, лёсу, Бацькаўшчыны, продкаў. Жаночыя вобразы Бабулі (вядзьмаркі, знахаркі...), першакласніцы Ірачкі, настаўніцы батанікі (прыгожай і абсалютна голай) узнікаюць ў паэтычнай гісторыі лёсу лірычнага героя і Радзімы.

Таксама, як ў другім вершы “Абдымаючы цябе”, які, на першы погляд, з’яўляецца зваротам да Яе, каханай. А на самой справе – споведзь пра Радзіму, пра ненапісаны раман (пэўна жа, пра яе гісторыю). Паэт, калі думае пра Радзіму думае пра жанчыну, пра сусветную культуру, пра Далі і Шэкспіра, што стварылі мастацкія помнікі адзінай абранай жанчыне, гімны палкасці. На простую (нават банальную) канструкцыійную думку пра тое, што колькі б мужчына не зраджаваў, ён думае пра жонку, надбудавана прызнанне ў каханні да Радзімы. Атаясамліванне плоцкага і патрыятычнага – класічная міфалагічная традыцыя.

Паэт Арлоў дэманструе беларускі варыянт існавання еднасці паміж свядомым і пазасвядомым, у якім жыць – гэта значыць кахаць і (канаць) паміраць адначасова. Мяркую, што наш варыянт – старажытна-міфалагічны вопыт існавання. У старажытнасці ўжо прыдумалі толькі дзве практыкі жыцця – аскетыку і эротыку. А астатняе – ілюзія жыцця, не практыка, а тэорыя, сузіральніцтва, ці цывілізацыйнасць.У паэзіі Арлова гучыць адзінства тэмы кахання, жыцця і смерці.

Страціць Радзіму – значыць страціць каханне, або пачуцці. Гэта - страшны стан лірычнага героя. У “Грынвіцкім мерыдыяне” чытаем:

 

“зрабіўшы крок, раптам зразумеў:

ты засталася ва ўсходнім,

і мне зрабілася страшна”. [24, с.125]

 

Арлоў жыве Беларуссю не тэарэтычна, а падсвядома, кроўна. Гэта як з моваю, трэба заўжды думаць на ёй – тады і размаўляць будзеш. Валянцін Акудовіч назваў такое ўменне “Эдыпавым коплексам” беларусаў.

Назва другога зборніку паэта “Паром празь Ля-Манш” быццам бы падыгрывае тым крытыкам, што гавораць аб місіянерстве Арлова, аб яго падарожжах на захад і усход, аб яго вечных вяртаннях да Беларусі.

 Рухомы, як місіянер, і чаканы, як месія (адначасова яго можна параўнаць і з гандляром уласнымі кніжкамі Францішкам Скарынам), ён увесь час у дарозе да тых, каго навярнуў у нацыянальны міф сваім казанямі. Але і верш з назвай “Паром празь Ля-Манш”, і змест усяго зборніка, на наш погляд, працягваюць заяўку на сюррэалістычнае паэтычнае падарожжа. Тэма пераходу, тэма парому, зноў вяртае нас да універсальных міфалагем. А канкрэтная геаграфічная прастора ўяўляецца прасторай космасу (у тым ліку, і чалавека-космасу).

У вершы з назваю “Паром празь Ля-Манш” зноў пануе тэма кахання. Хто Яна, да каго звяртаецца лірычны герой? Яна гаворыць па-беларуску, з ёй ен мог гаварыць аб сваіх пачуццях, аб самым патаемным. А таксама аб сваім наведванні Англіі – як аб назіранні шыкоўных дэкарацый архітэктуры, экзатычных іншаземцах ... Але і аб тым, што можна было б застацца, але пажадана вяртацца дадому.

Напрыканцы зборніка ёсць верш “У Англіі”, які змястоўна паварочвае гледача і да назвы зборніка, і да першага верша. Тут зноў з’яўляецца жаночы вобраз, да якога настальгічна звяртаецца лірычны герой, вобраз і абрысы якога набываюць канкрэтны іранічна-модны выгляд (фрызурка адважная, нестандартныя ножкі, тонкая цёплая ручка). І які зноў цесна звязаны з Радзімай, знакавыя характарыстыкі якой таксама прысутнічаюць (прэзідэнт, Таварыства мовы). Такім чынам, быццам ангельская (замежная) тэма стварае рамку зборніка. Нам падаецца, што гэта не канкрэтная прастора, а сімвал пашыранага, касмічнага, бачання свайго светаадчування. У прадмове да апошняга зборніка гаворацца пра тое, што аўтар працягвае свае рызыковыя падарожжы у прасторы і часе, але магчыма гэта падарожжа толькі ў сябе. Арлоў як Паэт вандруе ў сваёй экзістэнцыі, а натхняе (дакладней, кіруе) яго Яно.

Дарэчы, паром міфалагічна тлумачыцца як сімвал пераходу у нябыт. Тэма смерці – містэрыяльная тэма. І яна прысутнічае ў вершах Арлова. Гэта і тэма гісторыі, хваробы, таго свету. Апошні цікавы, напрыклад, для паэта тым, ці сустрэне ён там блізкіх яму людзей, якія зразумеюць яго ці разумеюць наогул там беларускую мову (“Трохі інфантыльная начная размова з бабуляй”)         [19, c. 267].

Смерць ходзіць вакол яго герояў. Яна – ці хвароба лірычнага героя, ці хвароба Радзімы, ці яе гісторыя. Смерць прысутнічае ў жыцці, дзеля самога жыцця, дзеля таго, напрыклад, каб запатоліць нашу смагу ведаў, ці смагу матылькоў... У вершы з назвай “Матылькі” выразна пазначана сувязь памерлых дрэваў і матылькоў, што п’юць сок з забітага дрэва …У другім вершы “Доўгае развітаньне” гучыць тэма развітання з жыццём і з Радзімай, якія ўвасобіліліся для лірычнага героя ў месца нараджэння, першы вопыт эротыкі, першую сустрэчу са смерцю .

Верш “Лямпа, фатэль і кубак” уяўляецца такім маналогам на раздарожжы паміж жыццём і смерцю. Маналог адрасаваны старым сябрам –  лампе, фатэлю, кубку. Маналог пра сваё інтымнае жыццё. Гэтыя рэчы сталі сведкамі першай закаханасці, наступных грэхападзенняў.., а можа проста – жыцця. Але і тут, і там (пасля) лірычны герой ахоплены палкасцю, чакае новых сустрэч з Каханай (смяшлівай дзяўчынай).

Паэт жыве і памірае. Яго погляд на жыццё дыянісійскі, праз палкасць і адчуванне паху смерці. Стыль паэзіі Арлова сюррэалістычны, ці спроба занатаваць свае пазасвядомае, стыхійна першабытнае. Гэта – не спавядальная паэзія. У ёй ёсць канкрэтна вызначаныя вечныя тэмы – каханне, жыццё-смерць, час (свая гісторыя ці радавод) і прастора жыцця (сучасна-гістарычная). Але ўсе гэтыя тэмы падаюцца праз пачуццёвы эратычны вопыт (выспяванне мужчыны і чалавека праз вопыт стасункаў з жанчынай і Радзімай). Адсюль досыць выразны свой рад вобразаў: лірычны герой і Яна.

 Праз вопыт сваёй фантазіі  і свядомасці, сваіх пачуццяў  і страхаў з дапамогай звыклых  вобразаў паэт стварае адзіны  тэкст, з ярка вызначанымі рэалістычна  намаляванымі дэталямі. Стылістычна, такім чынам, абапіраючыся на сюррэалістычны падмурак творчасці, Уладзімір Арлоў стварае свой паэтычны тэкст.

 

 

4 Полацк вачамі Ірыны Дарафейчук

 

Ірына Іванаўна Дарафейчук нарадзілася ў 1969 годзе ў в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства правяла на хутары ў Белавежы. З 1981 года жыве ў Полацку.

У 1992 годзе скончыла матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. З 1993 года працуе настаўніцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі.

Пачала друкавацца ў 1991 годзе. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Лаўрэат прэміі часопіса “Маладосць” за зборнік паэзіі “Сцяблінка на лязе”. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор сярод маладых аўтараў (за падборку вершаў у газеце “Літаратура і мастацтва”, 1999, № 11).Член Беларускага ПЭН-цэнтра [20, c. 165].

Вершы аб Полацку пранікнуты філасофскім зместам, які звязвае жыцце горада з жыццем аўтара.

 

ПОЛАЦК

 

Мне цяжка гаварыць з табою –

3 мaix вачэй бруяе сінь,

А ты... Стагоддзі за спіною,

Ciвoe неба, далячынь...

Мне лёгка гаварыць з табою –

У нас аднолькавыя сны.

Адно жаданне непакою

I мары светлыя - адны.

Ты не anoшнi, ты не першы -

Мой сённяшні нясцерпны боль.

I мне так горка, так усцешна,

Так лёгка гаварыць з табой. 

 

Разважанні на тэму гістарычнага мінулага набылі свае ўвасабленне ў вершы “Рагнеда” . Звесткі аб існаванні Полацкай зямлі і легендарныя паданні пра заснавальнікаў горада Полацка атрымліваюць “новае жыццё” ва ўспрыманні аўтара. Спецыфічнае бачанне дапаўняюць думкі аб сэнсе жыцця:

 

 

 

 

РАГНЕДА

 

Гісторыю спраў вялікіх твораць людзі...

Л.Геніюш.

 

Гісторыю твораць людзі –

сплятаюць яе з учынкаў.

...Ёсць штосьці, што болей важна,

ды я не магу успомніць,

Якога колеру вочы

былі у гордай дзяўчынкі,

Лёс якой Уладзімір

трымаў на сваёй далоні.

Я ўспомню толькі, што неба

рассыпалася на зоркі,

Што гронкі халодных зорак

на пыл растапталі коні,

Што пыл з-пад капытаў слаўся

туманам палынна-горкім,

Што горыч сляпіла вочы

І што не было пагоні…

 

Зусім няшмат вобразнай асаблівасці Полацка можна знайсці ў творы “А мне Дзвіна заўседы птушкай мроіцца….”

 

 

А мне Дзвіна заўсёды птушкай мроіцца –

Ўзляціць спалоханая, – следу не пакіне.

Раськіне крылы над самотным Полацкам

І паляціць за жураўліным клінам.

Тужлівая, загадкавая, горкая,

Параненая нашым раўнадушшам,

3 адлюстраванымі сівымі зоркамі,

Пакрыўджаная незямная птушка...

Калі яна не адлятае ў вырай,

Дык толькі з-за таго, што нават сёння

Яшчэ чыюсці адчувае шчырасць,

Яшчэ сядае некаму ў далоні.

 

А мне Дзвіна заўсёды птушкай сніцца,

Уздрыгваюць вясёлкавыя крылы...

Ня кожнаму вада

Даверыць таямніцы,

Ня кожнаму зямля душу адкрые...

 

Нязменным застаецца лірычна-філасофскае ўспрыманне прыроды, родных мясцін. Полацк – самотны і выконвае ролю дэкарацыі да вобраза ракі.

Не вельмі часта вершы Ірыны Дарафейчук можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць: у нацыянальную паэзію ідзе таленавіты чалавек. Пра сябе i сваю творчасць паэтэса ў інтэрв'ю “Чырвонай змене” сказала: “Я ўсюды i нідзе. З yciмi i ў сабе. Асабліва цяпер. Я на раздарожжы. Думаю пра тое, што трэба дзесьці спыніцца. Памятаеце пра вечную спрэчку фізікаў i лірыкаў? А калі гэта вечная спрэчка ў тваёй душы?” Пытанне ёсць, i на яго Ірына Дарафейчук спрабуе знайсці адказ — матэматычна дакладны i метафарычна прыгожы. Так ці інакш яе паэтычная кніга “Сцяблінка на лязе” абяцае яркую ўдачу аўтару i эстэтычную насалоду чытачам.

Информация о работе Вобраз Полацка у сучаснай буларускай паэзии