Адам Міцкевіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Ноября 2011 в 19:42, реферат

Краткое описание

Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям''і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай мове. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факулътэт.

Вложенные файлы: 1 файл

Адам Мiцкевiч.docx

— 18.91 Кб (Скачать файл)

Адам  Міцкевіч

Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям''і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай мове. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факулътэт. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), адным з кіраўнікоў якога стаў М. Першыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме "Мешка, князь Навагрудскі" (1822), апавяданні "Жывіла", шэрагу вершаў упершыню з''яўляецца прывабны вобраз рамантычнага героя-барацьбiта за свабоду і шчасце народаў Літвы і Беларусі. Прафесура універсітэта палічыла творы "крамольнымі". М. прапанавалі сціплую пасаду настаўніка Ковенскай павятовай школы. У 1821 г. таварыства філаматаў ператварылася ў таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці). Па ініцыятыве М. створаны шэраг масавых арганізацый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. . Найбольш бунтарны твор М. гэтага перыяду - "Ода да маладосці" (1820), з якой пазней ішлі ў бой паўстанцы 1830 г. Адначасова з вершамі-маніфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшл ў І том яго твораў. Сярод іх сусветна вядомыя "Люблю я!", "Рамантычнасць", "Свіцязь", "Рыбка", сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі. У перыяд настаўніцтва М. пакахаў прыгажуню Марылю.Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летнiх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватана за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы М. прысвяціў Марылі. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажываннi падарвалі яго здароўе. У 1822 г. ён быў вымушаны узяць на год адпачынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму "Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі. У Вильні М. распачаў сваю шматгадовую працу над самым фiласофскiм творам -- паэмай "Дзяды". Пасля публікацыi "Гражыны" і першых частак "Дзядоў" (1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя "беларускасцю" яго прац, пачалі злосныя нападкі на М. Але на радзіме ўсе былі глыбока ўражаны, з''явілася шмат прыхільнiкаў таленту паэта. Калі ў кастрычніку 1823 М. вярнуўся з падарожжа ў Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух "польскай моладзі у Літве". У час следства філарэты зрабілі ўсё, каб адвесці ад М. абвінавачаннi, але ён быў высланы ў цэнтральныя раёны Расіі. 8.11.1824 г. М. прыбыў у Пецярбург за прызначэннем. У чаканні прысуду М. сышоўся з дзекабрыстамі і атрымаў нават даручэнне зблiзіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі і Літвы. Ен актыўна ўдзельнічаў у так званых "руска-польских перагаворах" паміж дзекабрысцкім "Паўднёвым" таварыствам і "Польскім патрыятычным". Вырашэнне з прызначэннем месца ссылкі зацягнулася. М. паехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл "Крымскія санеты" і шэраг вершаў. Вясной 1826 рэдактар "Московского телеграфа" Н.Палявы увёў М. ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага салона княгіні З.Валконскай, зблiзіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вяземскім, Пагодзіным, Пушкіным. У гэты час Пушкин працаваў над "Барысам Гадуновым" і парады М. яго вельмi цікавілі. У гэты час паэт перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Януш (пазней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца з ёй, але яе бацькi не адлі згоды на шлюб.. Сур''ёзнай працай гэтага часу была паэма "Конрад Валенрод", якую М. пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу. У лютым 1829, дзякуючы хадайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай, М. атрымаў дазвол выехаць за мяжу. У час падарожжа ён пазнаеміўся з Гётэ. 18.11.1829 г. прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу княгіня Валконская. Тут М. пасябраваў з мастаком К.Бруловым,

дацкім скульптарам Торвальдсенам, амерыканскiм пiсьменнікам Ф.Куперам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцыйных падзей у Францыі і за ходам паустання ў Варшаве. Пазней ен напісаў вершы пра паўстанцаў "Рэдут Ардона" і "Смерць палкоўніка" (прысвечаны гераіні паўстання Эмiліі Плятар). У гэты час М. распачаў працу над галоўным сваім творам - паэмай "Пан Тадэвуш", якую нашчадкі назвалі "энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў". У 1834 г. М. ажаніўся з Цэлінай, дачкой польскай піяністкі і кампазітара М. Шыманоўскай-Валоўскай. Распачаў працу над "Гісторыяй Польшчы", фантастычным творам "Гісторыя будучага", драмамі "Барскія канфедэраты" і "Якуб Асінскі". Ен вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вярнуцца, і адчуваў, як павольна губляе паэтычнае натхненне:Літва, о айчына мая!Ты што здароўе...Як цанiць цябе трэба,той толькі спазнае,хто цябе страціў...Гэтыя радкі з "Пана Тадэвуша" адпавядалі тагачаснаму душэўнаму яго стану. Каб палепшыць матэрыяльнае становiшча сям''і, М. чытаў лекцыі па лацінскай літаратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Парыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па гісторыі літаратур славянских народаў. Яго лекцыi слухалі Жорж Санд, Сен-Без, гісторык Мiкеле. Але хутка М. забаранілi чытаць лекцыі, бо ён неабачліва пахваліў Напалеона.У 1848 г., калі хваля рэвалюцый ахапіла Францыю і Італію, М. прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, змагаўся супраць агульнага прыгнятальніка Аустрыйскай імперыі. М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую палітычную газету "Трыбуна народаў", якая неўзабаве была забаронена ўладамі за крытыку ў адрас Луі Напалеона.У 1854 г., калі пачалася руска-турэцкая вайна, польскія эмігранты вырашылі стварыць ваеннае фарміраванне ў Турцыі, каб ваяваць пад кіраўніцтвам англічан і французаў супраць Расійскай Імперыі. Па рэкамендацыі ініцыятара гэтай акцыі князя Чартарыйскага М. накіравалі ў Істамбул пасланцам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавiлі справы навуковых і культурных устаноў у славянскіх краінах пад уладай Турцыі. Там М. дапамагаў польскім патрыётам Чайкоўскаму (Садык Паша) і генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легиён дзейнiчаў самастойна, а не пад кiраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэжыла польскую эміграцыю, а яшчэ больш збянтэжыла тое, што М. адначасова з Польскім легіёнам пачаў ствараць Жыдоўскі легіён. У разгар гэтай справы М. нечакана памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаванне, што ён быў атручаны прыхільнікамі князя Чартарыйскага, якія лічылі, што такімi дзеяннямi М. ганьбіць гонар Польшчы. М. быў пахавана на парыжскіх могілках у Монмарансі. 4.7.1890 г. астанкi М. перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з А.Т.Касцюшкам.

Информация о работе Адам Міцкевіч