Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

36. Беларусь  у 1906-1913 гг.

Пасля рэвалюцыі  царскаму ўраду ўдалося расправіцца  з апазіцыяй і тым дабіцца  пэўнай паліт. стабілізацыі ў імперыі. У Беларусі ў выніку рэпрэсій дзейнасць бальшавікоў, меншавікоў і эсэраў з 1908 г. фактычна зусім прыпынілася. БСГ абвясціла аб роспуску партыі, а ядро партыі гуртавалася вакол газеты “Наша ніва”. Ужо 17 красавіка 1905 г. быў прыняты закон аб верацярпімасці. Ён выклікаў у Беларусі масавы пераход у каталіцкую веру былых уніятаў, якіх раней гвалтам загналі ў праваслаўе. Гэта азначала, што беларусы(як і украінцы) па-ранейшаму не карысталіся поўным правам на свабоднае выравызнанне. Таксама здымалася забарона на ўжыванне нацыянальных моў у адукацыі. Але адкрыццё бел. школ забаранялася. Беларусам дазвалялася выкладаць у школах на роднай мове толькі закон Божы. Права на выкладанне сваёй мовы ў якасці асобнага прадмета ў школах зах. губерняў атрымалі ў 1905 г. толькі палякі і літоўцы(закон ад 1 мая). Таксама ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях у 1911 г. уводзілася земства, якое ў Расіі ўжо працавала з 1890 г. і займалася пытаннямі мясцовай гаспадаркі(адукацыя, медыцына, грамадскае будаўніцтва). Яно не распаўсюджвалася на Віленскую і Гродзенскую губерні. Урад баяўся, што ў Зах. Беларусі земскія органы апынуцца ў руках землеўладальнікаў-католькаў. Прычым для праваслаўных сялян зніжаўся маёмасны цэнз. У выніку прадстаўнікі “рускай” курыі займелі ў земствах 2/3 месц, “польскай” курыі – 1/3.

37. Становішча  Беларусі ў пер-яд Першай Сусветнай  вайны.

З пачаткам вайны  бел. губерні знаходзіліся на ваен. становішчы. Летам 1915 г. вайна перакінулася на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне  немцаў разгортвалася ў кірунку  Коўна-Вільня-Мінск. 3 верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз 2 тыдні кайзераўская кавалерыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск-Масква ў раёне Смалявіч. І толькі цаной вялікіх намаганняў рас. арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Але германскае войска працягвала ўтрымліваць Зах. Беларусь. У жніўні Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 ш. нямецка-расійскі фронт стабілізіраваўся па лініі Дзвінск-Браслаў-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. На працягу 2-х гадоў і 5 месяцаў(да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і дзяліў Беларусь на 2 часткі. Тут сканцэнтравалася звыш 1,5 млн рас. салдат і афіцэраў і каля 1,0 млн нямецкіх. Штаб Паўночнага фронту знаходзіўся ў Дзвінску, а штаб Заходняга – у Мінску. У ліпені 1916 г. рас. армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. салдат. 15 лютага 1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага пачала выходзіць бел. газета “Гоман”, якая праіснавала да канца 1918 г. З лета 1916 г. у Вільні працаваў Беларускі клуб. Германскія акупанты абмяжоўвалі беларусаў культурна-асветніцкімі справамі. Але ўжо ў 1915 г. у Вільні ўтварыўся агульнанацыянальны каспіратыўны орган – Беларускі народны камітэт, які займаўся не толькі культурнымі, але і палітычнымі пытаннямі бел. руху. Членамі яго былі Луцкевічы, браты Станкевічы, паэтэса Буйло, пісьменнік М. Гарэцкі. Існавала некалькі праектаў дасягнення бел. дзяржаўнасці. Найбольш рэальным ва ўмовах акупацыі лічыўся праект аднаўлення ВКЛ, дзе бел. і літ. землі злучаліся б па прынцыпу аўтаноміі і мелі б свой сейм у Вільні. Другі праект прапагандавала ліберальная групоўка на чале з В. Ластоўскім, якая мела назву “Сувязь(Саюз) незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”.Яна выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытар. цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Пэўныя надзеі ўскладваліся на праект дасягнення бел. дзяржаўнасці з апорай на міжнародную падтрымку. І урэшце, чацвёрты праект звязваўся з падтрымкай германскіх акупантаў. Такім чынам, у Вільні яшчэ да звяржэння царызму былі выпрацаваны 4 варыянты дасягнення бел. дзяржаўнасці незалежна ад Расіі.

 

38. Падзеі  Лютаўскай рэвалюцыі на тэр-рыі  Беларусі. Абвастрэнне паліт. сітуацыі  ў красавіку-верасні 1917 г.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скінула з трона апошняга расійскага самадзержца Мікалая ІІ. Царская хеўра настолькі самаізалявала сябе, што дастаткова было 23 лютага выйсці на вуліцы Петраграда галодным жанчынам-работніцам, каб потым да іх далучыўся ўвесь працоўны люд сталіцы і вайскоўцы петраградскага гарнізона. Ні адно буйное вайсковае злучэнне, ні адна паліт. партыя не ўстала на абарону цара. 27 лютага Петраград быў у руках паўстанцаў. У лічаныя дні царская адміністрацыя была знішчана па ўсёй краіне. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўрада. Узнікалі саветы сялянскіх дэпутатаў. Стварэннем новай адміністрацыі, падпарадкаванай Часоваму ўраду Расіі, займаліся грамадскія камітэты парадку. Яны фарміраваліся з дзеячаў былых земскіх і гарадскіх упраў, а таксама прадстаўнікоў ад саветаў. 300-гадовае самаўладдзе Раманавых, якое амаль паўтара стагоддзя трымала ў падпарадкаванні і беларускі народ, рухнула. Тым не менш беларускі рух не спыняўся. З канца 19 ст. ён ўжо набыў устойлівую тэндэнцыю да нарастання і актыўна ўплываў на вырашэнне лёсу пасляцарскай Расіі. Беларусаў ратавала ад дэнацыяналізацыі, па-першае, іх даволі высокая этнічная маса, па-другое, польска-рускае супрауьстаянне, па-трэцяе, наяўнасць уласнай гісторыка-культурнай традыцыі і, па-чацвёртае, непрываблівасць імперскіх ідэалаў.

39. Падзеі  Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.  на тэр-рыі Беларусі. Усталяванне  савецкай улады.

Захоп улады  бальшавікамі ў сталіцы(25 кастрычніка) актывізаваў дзеячаў партыі У. Леніна і на беларускіх землях. Ужо 26 кастрычніка ад імя Мінскага гарадскога савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі абвясцілі аб спыненні паўнамоцтваў дэмакратычна абранай у жніўні гарадской думы і перадачы ўлады гарадскому савету. Але лёгкай перамогі не атрымалася. Супраціўленне бальшавіцкаму экстрэмізму працягвалі прадстаўнікі старой улады і левацэнтрысцкія сілы ў Мінску, Магілёве і Оршы. Так, у Мінску ў супрацьвагу бальшавіцкаму Савету утварыўся рэвалюцыйна-дэмакратычны орган улады – Камітэт выратавання рэвалюцыі Зах. фронту. Змагацца з левым экстрэмізмам было цяжэй, бо, у адрозненне ад правага(карнілаўшчыны), ён умела карыстаўся сацыяльнай дэмагогіяй і меў падтрымку дэкласаванага вайной нас-ва. Антыбальшавіцкае супраціўленне ў Мінску было спынена 2 лістапада, калі на дапамогу Мінскаму савету з Зах. фронту прыбылі вайсковыя злучэнні, у тым ліку бронецягнік. У Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Глаўнакамандуючага расійскіх войскаў, улада да бальшавікоў перайшла толькі 20 лістапада. Вялікая беларуская рада абмежавалася выданнем 27 кастрычніка “Граматы бел. народу”, дзе ацэньвала бальшавіцкі пераварот як праяву анархіі і заклікала да аб`яднання вакол сваёй арганізацыі. У лістападзе пасля канчатковай перамогі над Камітэтам выратавання рэвалюцыі расійскія бальшавікі стварылі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт(ВРК) Зах. вобласці(Віцебская, Магілёўская губерні і неакупаваныя паветы Мінскай і Віленскай губерняў). Ён стаў вышэйшым надзвычайным органам улады ў Беларусі і на фронце. Адной з першых мер новай улады было ўвядзенне цэнзуры над усімі выданнямі. З 18 да 25 лістапада бальшавікі правялі ў Мінску адразу 3 з`езды: абласны з`езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, абласны з`езд сялянскіх дэпутатаў і франтавы з`езд. Усе яны пераважна пад дыктоўку бальшавікоў выказаліся за неабходнасць для Беларусі савецкай улады і заснавалі адзіны Выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Зах. вобласці і фронту(Аблвыкамзам). “Сялянскія дэпутаты” выбіраліся пад непасрэдным наглядам вайскоўцаў-бальшавікоў. Ніводнага прадстаўніка бел. руху ў Аблвыканзаму не было. У склад вышэйшага органа ўлады, што стварылі бальшавікі, увайшлі А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландар, якія пражылі ў Беларусі каля годаці крыху больш і не ведалі ні жыцця бел. народа, ні яго мовы.

40.Беларусь  ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БНР.

Савецкая Расія  так і не змагла абараніць Беларусь ад поўнай нямецкай акупацыі. У той  жа дзень, 19 лютага, калі бальшавікі пакінулі Мінск, вызваленыя з турмы лідэры Цэнтральнай Беларускай вайсковай  рады сабраліся, каб узняць на сябе забеспячэнне парадку і бяспекі ў горадзе. Да канца дня 19 лютага бел. сілы кантралявалі асноўныя аб`екты Мінска. Але тут умяшаліся прадстаўнікі польскага падполля і некаторыя польскія вайскоўцы з корпуса Ю. Доўбар-Мусніцкага. Позна ўвечары таго ж дня яны пачалі раззбройваць атрады бел. камендатуры. У ход ледзь не пайшла зброя, але ўдалося дамовіцца аб стварэнні агульнай польска-беларускай ваеннай камендатуры і падзеле горада на 2 сектары. Бел. сілы кантралявалі паўночна-заходнюю частку разам з плошчай Свабоды. З падполля выйшаў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з`езда, ён абвясціў сябе вышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы бел. урад – Народны сакратарыят Беларусі на чале з Я. Варонкам – і паабяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу. Усё гэта дэкларавалася ў Першай ўстаўной грамаце да народаў Беларусі, апублікаванай 21 лютага. 25 лютага ў Мінску запанавалі немцы, якія з`явіліся тут яшчэ 21 лютага. Усталяваўшы сваю ўладу ў горадзе, яны забралі касу Народнага сакратарыята, сарвалі з яго будынк бела-чырвона-белы сцяг і выгналі службоўцаў. Бел. вайсковыя фарміраванні раззбройваліся. 3 сакавіка ў Брэсце паміж савецкай Расіяй і Германіяй разам з яе саюзнікамі быў падпісаны трактат аб міры. Брэсцкі дагавор узаконьваў падзел бел. зямель паміж ваюючымі бакамі. Бел. лідэры спачатку пратэставалі супраць узаконенай акупацыі немцаў. Але нельга было выключыць і верагоднуюмагчымасць неяк дамовіцца з новымі гаспадарамі. Згодна з Брэсцкім дагаворам, немцы абавязаліся не прызнаваць на тэр-рыі былой Расійскай імперыі ніякіх новых дзяржаў, абвешчаных пасля 3 сакавіка, г. зн. і БНР. Яна лічылася часткай тэр-рыі савецкай Расіі і разглядалася, як своеасаблівы залог пад кантрыбуцыю, якую ленінскі ўрад абавязаўся заплаціць Нямеччыне. Аднак у выніку перагавораў 28 лютага нямецкая ваен. адміністрацыя ў Мінску дазволіла дзейнасць Народнага сакратарыята БНР у якасці бел. прадстаўніцтва. 

41. Утварэнне  БССР і ЛітБелССР. Савецка-польская вайна і яе вынікі.

Бальшавіцкім  урадам у Петраградзе 31 студзеня быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят(Белнацкам). “Камісарам беларусаў” прызначылі А. Чарвякова, сакратаром – З. Жалудовіча. У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі ўрад, які ўзначаліў З. Жалудовіч, прыняў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі(БССР). Спатрэбілася зусім нямнога часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі часовай дыпламатычнай мерай. Масква прызнала БССР толькі праз месяц пасля яе абвяшчэння. Тады стала магчымым сабраць 2-3 лютага 1919 г. у Мінску і Усебеларускі з`езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З`езд устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй і прыняў канстытуцыю, спісаную з расійскай. Новым прэм`эрам Беларусі замест З. Жалудовіча стаў А. Мяснікоў. Ён згадзіўся на зліццё савецкай Беларусі з савецкай Літвой, дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней – Польшчы. Злучэнне адбылося 27 лютага 1919 г. паводле пастаноў ЦВК абедзвюх савецкіх рэспублік. Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка(ЛітБел) са сталіцай у Вільні ўключала Віленскую, Мінскую і Гродзенскую губерні.

Польская дзяржава канчаткова адрадзілася пасля капітуляцыі  Германіі ў лістападзе 1918 г. Новая  Польша прытэндавала на ўсходнія межы старадаўняй Рэчы Паспалітай, імкнулася як мага больш тэрытарыяльна павялічыцца. 14 лютага 1919 г. адбылася першая польска-савецкая сутычка ля Бярозы Картузскай, якая і паклала пачатак вайне. Знясіленая Грамадзянскай вайной Чырвоная Армія не магла аказаць добра ўзброенаму польскаму войску сур`ёзнага супраціўлення. Акрамя таго, бальшавікі адчувалі сябе ў Беларусі вельмі ненадзейна. Вясной і летам 1919 г. сялянскія выступленні супраць бальшавікоў адбыліся ў Нясвіжы, мястэчку Мір, Барыславе, у раёнах Полацка, Слуцка, Рагачова і інш. Пасля няўдач паўстанцы ішлі ў лясы, чакалі вызвалення ад бальшавікоў з дапамогай польскага войска. Таму ужо 19 красавіка 1919 г. польскія войскавыя злучэнні захапілі Вільню. Урад ЛітБела пераехаў у Мінск. Амаль адначасова(28 кастрычніка) палякі ўвайшлі ў Гродна і ліквідавалі там уладу ўрада БНР. У красавіку палякі занялі Кіеў. Занятымі бел. тэр-рыямі кіраваў Генеральны камісарыят усходніх зямель, створаны пры штабе Літ.-Бел. фронту. Яго узначальваў Е. Асмалоўскі. 14 мая 1920 г. Чырвоная армія перайшла ў наступленне, якое, аднак, хутка захліпнулася. Ужо ў ходзе наступлення на Варшаву савецкі ўрад пачаў дзяліць бел. землі. Улічваючы, што Літва варагуе з Польшчай, 12 ліпеня 1920 г. ён схіліў літ. кір-ва да падпісання мірнага дагавору ў Маскве. 12 ліпеня 1920 г. англійскі міністр замежных спраў Д. Керзан прапанаваў ваюючым бакам размежаванне па лініі Гродна-Ялаўка-Няміраў-Брэст. Аднак яно было адхілена савецкім і польскім урадамі. На мірных перагаворах у Рызе(верасень-кастрычнік 1920 г.). Расія згаджалася перадаць Польшчы Мінскую губерню ўзамен на прызнанне польскім бокам Украінскай ССР. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе савецкая Расія і Украіна, з аднаго боку, і Польшча – здругога заключылі перамір`е і папярэднія ўмовы міру. Такім чынам вайна падштурхнула распад царскай імперыі. На яе руінах адбылося ўзнаўленне бел. дзяржаўнасці(БНР, сакавік 1918 г.). Але бальшавіцкая Расія і буржуазная Польшча зрабілі ўсё, каб яе знішчыць. У ходзе савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. суседнія краіны раздзялілі не проста бел. землі, яны раздзялілі тэр-рыю беларускай дзяржавы. У студзені 1919 г. бальшавікі стварылі часовую БССР усяго на 2 месяцы для дыпламатычнага прыкрыцця свайго змагання з Польшчай, а ў 1920 г. проста вымушаны былі ўзнавіць савецкую Беларусь, каб супакоіць бел. камуністаў і ўтрымацца ва ўладзе.

42. Асноўныя  тэндэнцыі развіцця свету ў  міжваенны час. НЭП у Беларусі.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны карэнным чынам змянілася міжнароднае  становішча еўрапейскіх краін і  ЗША. Дзяржавамі-пераможцамі(галоўным чынам ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Японіяй) была створана Версальска-Вашынгтонская сістэма мірнага ўрэгулявання. Яе аснову складалі Версальскі мірны дагавор 1919 г. і звязаныя з ім дагаворы з былымі саюзнікамі Германіі. Версальскі мірны дагавор, галоўны дакумент мірнага ўрэгулявання пасля Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг., быў напісаны 28 чэрвеня 1919 г. у Версалі. Дагавор вырашаў тэрытарыяльныя, ваенныя, эканамічныя і іншыя пытанні. Паводле дагавора Германія вяртала Францыі Эльзас і Латарынгію, перадавала Бельгіі акругі Эйпен, Мальмеды і Марэнэ, Даніі – паўночны Шлезвіг, прызнавала незалежнасць Польшчы, Чэхаславакіі і Люксембурга, абавязвалася паважаць належнасць Аўстрыі. Да Чэхаславакіі адыходзіла частка сілезскай тэр-рыі, да Польшчы – асобныя раёны Памераніі, Пазнаншчыны, большая частка Зах. і частка Усх. Прусіі, частка Верхняй Сілезіі. Месца кайзераўскай Германіі заняла Германская рэспубліка. Не стала Аўстра-Венгерскай імперыі. На яе тэр-рыі ўзніклі новыя дзяржавы – Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія. Паўднёваславянскія землі Аўстра-Венгрыі аб`ядноўваліся з Сербіяй і Чарнагорыяй у Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў(з 1929 г. – Югаславія). На некаторых тэр-рыях Расійскай імперыі стварыліся дзяржавы з буржуазным ладам – Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча.

НЭП. Першая сусветная вайна і грамадзянская прывялі да разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Валавая прад-цыя с/г складала толькі 50 % ад даваеннага ўзроўню(1913 г.). Аб`ём валавай прад-цыі прамысловасці складаў толькі 15-20 % ад узроўню 1913 г. Палітыка ваеннага камунізму, складанай часткай якога з`яўлялася харчразвёрстка, панізіла аўтарытэт бальшавікоў у вачах сялян. Пасля вайны сяляне патрабавалі ад бальшавікоў выканання свайго абяцання па аграрнаму пытанню, супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 21 г. па ўсёй савецкай краіне галадала каля 40 млн чал. Пачаліся сялянскія бунты, у выніку чаго Чырвоная армія вымушана была іх падаўляць ваен. сілай. Падаўленнем мецяжоў кіраваў Троцкі. Троцкі унёс прапанову на 10-ым з`ездзе РКП(б) абмежаваць харчразвёрстку і замяніць яе харчпадаткам. Натур. падатак быў менш развёрсткі, аб`яўляўся перад пасяўной і не мог быць павялічанына працягу года. Першапачаткова ён складаў 20 % ад чыстага прадукта, затым быў зменшаны да 10 %, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прад-цыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнагг кааператыўнага і дзярж. гандлю. У адрозненні ад іншых савецк. рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і грашовага землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з`яўл. найбольш c/г. У 20-30-я гг. тут налічвалася 89 % сельскю нас-ва. Асаблівасцю эканам. становішча Беларусі было і тое, што ўвядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У кантэксце НЭПа была праведзена грашовая рэформа(1922 г.), была ўведзена першая грашовая адзінка – савецкі чырвонец(ён раўняўся 10 дарэвалюц. рублям, быў забяспечаны золатам(7, 74 г. чыст. золата або 5,14 долараў ЗША)). У снежні 21 г. у Мінску пачала працаваць усебелар. кантора дзярж. банку, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговым цэнтры. Была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. У выніку рост прадукцыйнасці працы ў 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень у 1,8 раза. Да 27 г. была поўнасцю адноўлена с/г, а прамысловасць Беларусі дасягнула даваен. узроўню. У 1928 г. НЭП згорнута па прычыне хлебанарыхтовак.

43. Грамадска-палітычнае  і культурнае жыццё БССР у  1920-я гг. Удзел БССР у стварэнні  СССР.

Ужо ў першай палове 1920-х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-паліт. сістэмы, якая праіснавала аж д пачатку 1990-х  гг. Аснову яе складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі БССР і СССР. Кіруючая роля адводзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі(ВЛКСМ). “Прывадным пасам”, які злучаў партыю і масы, з`яўляліся прафсаюзы. Афіцыйна аб`яўлялася, што прафсаюзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходкахфактычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з`яўляліся, як і прапаноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзярж. апарату. Савецкую паліт. сістэму дапаўнялі шматлікія грамадскія арганізацыі(маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, але выконвалі адну ф-цыю – выхаванне мас у духу камуністычнай ідыялогіі. А рашэнні 4 і 5 з`ездаў КП(б)Б палажылі пачатак ажыццяўленню палітыкі беларусізацыі. Беларусізацыя – палітыка нацыян.-дзярж. і нацыян.-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 1920-я гг. Пачатак беларусізацыі пачынаецца з сакавіка 1923 г.(7 з`езд КПБ(б), даклад старшыні СНК БССР Чарвякова “Нацыян. моманты ў дзярж. і партыйным будаўніцтве.” Важным дакументам палітыкі беларусізацыі стала “Платформа па нацыян. пытанням”(ліпень 1923 г.)). У платформе ставіліся наступныя задачы: 1. правядзенне пад кантролем ЦКПБ(б) “чысткі” дзярж. і партыйнага апарату ад нацыяналістычных элементаў; 2. перавод дзярж. і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі(бел., яўрэйск., руск., польск.). У месцах кампактнага пражывання асобных нацыянальных меншасцей утвараліся нацыян. Саветы. Да пачатку 28 г. на бел. мову выкладання перайшло да 80 % агульнаадукацыйных школ. У гэтым жа годзе ў цэнтральных партыйных дзярж. прафсаюзных органах бел. мовай валодала 80 % служачых. У адміністрацыйн. органах на пачатку 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51,3 %., гаспадарчых – 30 %. У Чырвонай арміі была сфарміравана 2-ая тэрытарыяльная дэвізія, створана аб`яднаная бел. школа камандзіраў. З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы, у 27 г. 3 выходзілі на бел. мове, 4 – на рускай, па 2 на яўрэйскай і польскай мовах. Аднак у восень 29 г. палітыка беларусізацыі была згорнута па прычыне агульнай дэфармацыі грам.-паліт. і эканам. жыцця ў СССР фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы. У нацыян. палітыуы гэта праявілася разгортваннем кампартыі супраць інтэлегенцыі(барацьба за нацыянал-дэмакратызмам).

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"