Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г
Контрольная работа, 27 Ноября 2011, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, – усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
Вложенные файлы: 1 файл
Гісторыя - Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г..doc
— 126.00 Кб (Скачать файл)На практыцы ў сістэме кіравання галоўная роля належала не Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, а надзвычайным органам: ваенрэўкомам, камбедам, надзвычайным камісіям, рэвалюцыйным трыбуналам, рознага роду ўпаўнаважаным, камісарам і г. д. На справе гэта азначала адхіленне шырокіх мас ад улады.
Ва ўмовах Беларусі створаныя органы савецкай улады па-свайму складу былі сялянска-салдацкімі. Пераважная большасць у іх належала сялянам і салдатам, якія таксама на 90 % былі сялянамі. Новая ўлада сканцэнтравала сваю ўвагу на ажыццяў ленні агульнадэмакратычных пераўтварэнняў, да якіх у першую чаргу адносіліся мерапрыемствы па выхаду з вайны, правядзенню ў жыццё Дэкрэта аб зямлі, увядзенню 8-гадзіннага працоўнага дня для рабочых і служачых і інш.
З вялікімі цяжкасцямі сутыкнулася савецкая ўлада па арганізацыі дзёйнасці мясцовых органаў кіравання ўсімі бакамі жыцця. Не патрабавалася шмат часу, каб сфарміраваць валасныя, павятовыя і губернскія Саветы і іх, выканаўчыя камітэты. Значна цяжэй было сфарміраваць галіновыя органы ўпраўлення. Сярод рабочых, салдат, сялян не было не толькі кваліфікаваных спецыялістаў, але і практыкау. Неадкладна вырашаць гэту задачу можна было пры ўмове выкарыстання. мясцовымі Саветамі гарадскіх дум і земскіх органаў з іх рознагаліновым кваліфікаваным апаратам. У Беларусі гэта пытанне вырашалася двума шляхамі. Многія Саветы ўключылі ў сваю сістэму існаваўшыя органы самакіравання цалкам, а іншыя расфарміроўвалі іх, уключаючы спецыялістаў у ствараемы новы гаспадарчы апарат.
Першыя
крокі дзейнасці савецкай улады
на Беларусі, паказвалі, што нават
для правядзення ў жыццё задач
атульнадэмакратычнага
Літаратура.
- Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000, 2002. – Ч. 2. ХІХ – ХХ стагоддзі. – 2002. – 656 с.
- Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Падруч. / Я.К. Новік [і інш.]; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: «Выш. шк.», 2003. – Ч. 2. Люты 1917 г. – 2002 г. – 472 с.
- Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р. Казлякоў [і інш.]; Пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мн.: ТАА «ЦІПР», 2003. – 348 с.
- Матэрыялы па гісторыі Беларусі: Давед. дапаможнік. / Склад. Н.С. Шарова. – Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. – 192 с.
- Нарысы гісторыі Беларусі: вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: «Беларусь», 1994, 1995. – Ч. 2. – 1995. – 560 с.