Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя
Реферат, 11 Ноября 2012, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Актуальнасць тэмы реферата: гістарычныя падзеі заўсёды аказваюць уплыў на фарміраванне нацыянальнай літаратуры.
Мэтай дадзенай працы аўтар ставіць вызначэнне прычын, якія з'явіліся перадумовамі ўзнікнення новай беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Задачы:
Разгледзець сувязь асноўных гістарычных падзей і развіцця культуры Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
Адзначыць ролю фальклору у першай палове XIX стагоддзя.
Высветліць умовы, якія аказалі ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Вызначыць нацыянальную ідэю твораў беларускіх пісьменнікаў першай паловы XIX стагоддзя.
Содержание
УВОДЗІНЫ 3
Культура Беларусі ў першай палове XIX cтагоддзя 4
Народны фальклор 6
З'яўленне нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 23
Вложенные файлы: 1 файл
реферат по истории.docx
— 73.70 Кб (Скачать файл)Сакрэтны нагляд за Сыракомлем, устаноўлены пасля яго знаходжання за мяжой у 1858, паглыбіў канфлікт з царскімі ўладамі. Таму, калі паэт выступіў у Коўне з чытаннем антыцарскіх вершаў, а пасля здолеў выехаць у Варшаву, яго на зваротным шляху арыштавалі. Амаль месяц Сыракомля знаходзіўся пад арыштам у віленскай турме. Пасля – да заканчэння следства – яму было дазволена жыць пад наглядам паліцыі ў Барэйкаўшчыне, а пазней пераехаць на лячэнне ў Вільню.
15 верасня 1862 ён памёр. Пахаваны на могілках Роса. У фарным касцёле ў Нясвіжы, касцёле святога Яна ў Вільні, а таксама на доме ў Вільні, дзе ён памёр, усталяваны памятныя табліцы. У Нясвіжы і Варшаве ёсць вуліцы, якія носяць яго імя. Імем У. Сыракомлі названа адна з сярэдніх школ у Вільні. Песні на словы паэта напісалі I. Залескі, С. Манюшка. С Грушвіцкі і інш. Паводле паэмы «Маргер» К. Горскім створана аднайменная опера (нядаўна знойдзена ў Санкт-Пецярбурзе). Скульптурны партрэт паэта зрабіў А. Шатэрнік. [1,с. 198]
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Беларуская літаратура першай паловы ХІХ ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культуры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастацкай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове. Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Частка ўраджэнцаў Беларусі працавала на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з’яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Як прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч паўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры.
У першай палове ХІХ ст. з
асяроддзя апалячанай беларускай шляхты
з’яўляюцца паэты і празаікі, якія
ствараюць беларускамоўныя
Такім чынам гістарычныя падзеі першай паловы XIX стагоддзя аказалі ўплыў на фарміраванне новай беларускай літаратуры.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 1: Падруч. Для філал. Фак. ВНУ. – 2-е выд., дапрац. І дап. – Мн.:Выш. Шк., 1989.- 302 с.
- Беларуская літаратура: Падруч. Для 10-га кл. агульнадрук. Шк. З бел. І рус. мовамі навучання / Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка, У.А. Лебедзеў і інш.; Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн.: Маст. Літ., 2002. – 193 с.
- Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000. – 367 с.
- Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992.- 338 с.
- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002.- 496 с.
- Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча. - Баранавічы, БелАніГал, 2011.- 320 с.