Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Января 2013 в 23:51, контрольная работа

Краткое описание

Сярод слаўных старонак, упісаных Беларуссю ў летапіс перамогі савецкага народа над германскіх фашызмам, самая магчыма, значная і здзіўляючая па размаху, бяспрыкладнай мужнасці – трохгадовая барацьба с гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, у якой салдатамі былі, па сутнасці, усе – мужчыны і жанчыны, старыя і падлеткі. Барацьба, якая па ўсім свеце разнесла гераічную славу рэспублікі-партызанкі.

Содержание

Уводзіны
Стварэнне партызанскіх брыгад, іх баявая дзейнасць.Партызанскія зоны.
Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.
Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі.
Заключэнне

Вложенные файлы: 1 файл

Кантрольная работа па гісторыі беларусі.docx

— 41.25 Кб (Скачать файл)

     Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое адбылося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, “Рэйкавая вайна”. Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей.  Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый праціўніка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрцаваў аперацыю “Рэйкавая вайна” Цэнтральны штаб партызанскага руху.  На Беларусі “Рэйкавая вайна” праходзіла ў 3 этапы. Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі – садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. У вызначаны час 74 тыс.  партызан Беларусі нанеслі мноства магутных удараў па чыгуначных камунікацыях праціўніка. У выніку былі поўнасцю выведзены са строю чыгуначныя лініі ў раёне Бабруўска, Жлобін-Калінкавічы, Цімкавічы-Асіповічы; чыгунка на ўчастках Полацк-Маладзечна не дзейнічала 15 дзён, Мінск-Маладзечна – 10 дзён, на лініях Магілёў-Крычаў, Магілёў-Жлобін рух быў спынены на працягу ўсяго жніўня. За час першага этапа партызаны Беларусі пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны і 3 бронепаязды, узарвалі 184 чыгуначныя масты і 556 мастоў на аўтамабільных дарогах, знішчылі 1426 аўтамашын і тэлефонна-тэлеграфных ліній працягласцю 392 кіламетры. Правялі шэраг паспяховых аперацый па разгрому варожых гарнізонаў.

      Другі этап “рэйкавай вайны” пад умоўнай назвай “Канцэрт” праводзіўся  з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. За гэты прамежак часу партызаны падарвалі 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначныя масты. У выніку праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы стратэгічных камунікацый свайго тылу.

     Трэці этап “рэйкавай вайны” быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадошга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі “Багрціён”. На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна узаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40 775), знішчылі 8 чсыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя сыгцначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Аперацыя “Рэйкавая вайна” дапамагла разграміць фашысцкія  войскі на розных участках фронту ў 1943-1944 гг.[1, с. 479-480].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.  Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.

    Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў. Гэта дало магчымасць на базе асобныз атрадаў стварыць буйныя партызанскія фарміраванні – брыгады і злучэнні, баявыя дзеянні якіх каардынаваліся з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К Панамарэнка. Некалькі пазней былі арганізаваны Беларускі, Украінскі і іншыя штабы партзынскага руху.

    Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі. У савецкім тыле была створана спецыяльная школа (Асобы беларускі збор) для падрыхтоўкі падпольшчыкаў і партызан.Важную ролю ва ўмацаванні шэрагаў партызан адыграла “Партызанская прысяга”, тэкст якой быў зацверджаны ЦК КП(б)Б у маі 1942 г.

   У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет, зводак Саўінфармбюро, выданню падпольных газет і ліствоак. У маі 1942 г. мінскія падпольшчыкі выпусцілі першы нумар газеты “Звязда”. У пачатку 1943 г. было адноўлена выданне “Звязды” як цэнтральнага органа КП(б)Б. Усяго ў акупіраванай Беларусі выдавалася больш за 170 падпольных часопісаў і газет. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню партызанскай барацьбы, надавала ёй больш арганізаваны характар [2, с. 246-247].

   На працягу 1941 г. папаўненне партызанскіх атрадаў адбывалася з ліку камуністаў і камсамольцаў, якія апынуліся ў варожым тыле. Пазней узмацніўсяя прыток насельніцтва ў партызаны, гэтаму ў значнай ступені паспрыялі самі акупанты. У сакавіку 1942 г. камадваннем вермахта выдала загад аб выртанні ў лагеры для ваеннапалонных былых савецкіх ваеннаслужачых, якім было дазволена ў зімовы час пражыць у вёсках у сваіх родных і блізкіх. Большасць ваеннапалонных, якія на зімоўку былі адпушчаны з лагераў, пайшлі ў партызанскія атрады, а дзе іх не было, то і самі стваралі гэтыя атрады. Калі на пачатку 1942 г. колькасны склад партызанскіх атрадаў на Беларусі налічваў  каля 3 тыс. чалавек, то ў канцы года ў іх радах было ўжо каля 50 тыс. байцоў. Чвэрць партызанскай арміі складалі кадравыя вайскоўцы з ліку акружэнцаў. Такім чынам, у 1942 г. стварылася арганізацыйнае ядро партызанскага руху на Беларусі, што дазволіла разгарнуць на тэрыторыі рэспублікі сапраўдную народную вайну супраць нямецкіх акупантаў.

   Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся ў лютым 1942 г., калі войскі Калінінскага і Заходняга франтоў на Віцебскім напрамку ўступілі на тэрыторыю Беларусі. Воіны 249-й дывізіі разам з партызанамі вызвалілі дзесяць вёсак Суражскага і Мехаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. 6 лютага 1942 г. Чырвоная Армія на гэтым накірунку перайшла да абароны, аднак на 40-кіламетровым накірунку фронту на стыке пазіцый нямецкіх армейскіх груповак “Поўнач” і “Цэнтр”, што паміж Веліжам і Усвятамі, захаваўся пралом у лініі нямецкай абароны. У выніку ўтварыліся так званыя “Суражскія вароты” партызанскі рух Беларусі папоўніўся больш чым 2 тыс. арганізатарамі і спецыялістамі па вядзенню дыверсій [1, с. 477].

    Партызанам рэспублікі перапраўлялася зброя і боепрыпасы. Праз “Суражскія вароты” партызаны атрымалі 4250 вінтовак, 630 аўтаматаў, 402 кулямёты, 138 супрацьтакнкавых ружжаў (СТР), 280 мінамётаў, 10 860 дыверсійных мін, каля 2 млн. патронаў для зброі, 18 тыс. ручных гранат і 40 тон толу.

    Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы Ў Германію.Так, у адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай 11 сакавіка 1943 г.

    Значную ролю па пераўтварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць іншаземнага нашэсця выканалі падпольныя органы кампартыі рэспублікі, якія карысталіся аўтарытэтам сярод насельніцтва Беларусі. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 2170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпляраў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28,5 млн. лістовак. Падпольны савецкі друк заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць акупантаў. Ён выклікаў у насельніцтва рэспублікі не толькі інфармацыйную цікавасць, але і знаходзіў належны практычны водгук.

    444 тыс. партызан і падпольшчыкаў дзейнічалі на Беларусі. Але гэта далёка не адлюстроўвае ўсяго ўдзелу насельніцтва рэспублікі ў антыфашысцкай барацьбе. Не ўсе жадаючыя змаглі стаць байцамі партызанскіх атрадаў з-за вострага недахору зброі. Камісар Ельскага партызанскага атрада Палескай вобласці, сакратар падпольнага райкома партыі З.Я Чарнашлаз у справаздачы начальніку БШПР П.З. Калініну ад  15 красавіка 1943 г. падкрэсліваў: “Кожны дзень у партызанскі атрад прыходзяць людзі – просяць узяць іх у атрад, але з-за адсутнасці зброі мы іх накіроўваем назад дадому, і яны вымушаны ісці ў партызанскія атрады Украінскай ССР, каторыя знаходзяццв на тэрыторыі нашай вобласці (атрады Сабурава, Фёдарава і Мельнікава)” [1,с. 480-481 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

    На тэрыторыі Заходнняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло больш марудна.  Яно пачалося са стварэння падпольных арганізацый, якія займаліся падборам кадраў і падрыхтоўкай матэрыяльна-тэхнічнай базы для далейшагна разгортвання партызанскай барацьбы. Ядро антыфашысцкага падполля складалі удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі,  з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ, і савецкія вайскоўцы-акружэнцы.

    Летам 1942 г. Брэсцкая абласная падпольная антыфашысцкая арганізацыя стварыла 7 партызанскіх атрадаў у Бярозаўскім, Брэсцкім, Камянецкім, Косаўскім, Пружанскім і Ружанскім раёнах. У пачатку 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 56,7 тыс. партызан, у заходніх жа раёнах рэспублікі, якія да 1939 г. знаходзіліся ў складзе Польшчы, іх налічвалася каля 11 тыс. чалавек.

    Істотныя складанасці і цяжкасці беларускаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі дзейнасць польскага падполля Арміі Краёва (АК) [1, с. 481].

     У лютым 1942 г. на базе “Саюза ўзброенай барацьбы” і іншых сіл па загаду польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва – падпольнае ваеннае фарміраванне знішчанай Польскай дзяржавы, якое дзейнічала на тэрыторыі ўласнай Польшчы, так і Заходняй Беларусі (у раёне гарадоў Ліда, Навагрудак, Ваўкавыск, Ашмяны, Жалудок, Шчучын, Валожын, Гродна, Брэст і г.д.), Заходняй Украіне і Літве [2, с.256].

    Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як супраць нямецкіх акупантаў і мясцовых беларускіх калабарацыяністаў, так і супраць савецкіх партызан і падпольшчыкаў, асабліва пасля разрыву у красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане. За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Асаблівай актыўнасцю адрозінвалася Стаўбцоўскае злучэнне пад камадваннем А.Пільха, якое за адзначаны вышэй час правяло 32 аперацыі і ніводнай супраць немцаў. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб дробных сутычках беларускіх партызан і АК, алеі аб баявых дзеяннях, у якіз удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося узброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя І.Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан.

    Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камадвання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў прыпыненні распачатага ў 1942 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі антыпольскага палітычнага курсу на Беларусі, у забеспячэнні зброяй і амніцыяй злучэнняў АК. Атрыманая зброя і амуніцыя ішлі ў распараджэнне камандуючага Навагрудскай акругі АК палпалкоўніка Я. Праўдзіча-Шласкага. Ёсць матэрыялы, якія сведчаць і аб супрацоўніцтве АК з германскімі ўладамі на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

    Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі “Баграціён” у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс.  салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш 7 тыс. чалавек асабовага складу.

    Легіянерамі Стаўбцоўскага злучэння  АК, - піша ў мемуарах а.Пільх, - са снежня 1943 г. да канца чэрвеня 1944 г. было забіта каля 6 тыс. бальшавікоў, гэта значыць сваякоў савецкіх партызан і прадстаўнікоў нацыянальна свядомай беларускай ірнтэлігенцыі, галоўным чынам, старых, жанчын, дзяцей. Такое ж назіралася і на тэрыторыі Лідска  акругі, дзе за люты-красавік 1944 г. ад рук польскага падполля Арміі Краёвай загінула некалькі тысяч чалавек [1, с.481-483].

    З мэтай спынення супраціўлення Арміі Краёвай у верасні 1944 г. паміж урадам Беларусі і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было заключана пагадненне аб эвакуацыі беларускага насельніцтва з Польшчы ў Беларусь і польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу. Да 1 мая 1945 г. з Польшчы ў Беларусь прыбылі, 25 123 чалавеві, а з Беларусі ў Польшчу – 35 704.

     Аднак гэтая акцыя становішча ў заходніх абласцях Белаусі не палепшыла. Барацьба працягвалася. У судовай справаздачы “Працэсу 16-ці” ў Маскве ў чэрвені 1945 г. гаварылася: “Па няпоўных данных, у выніку тэрарыстычнай дзейнасці Арміі Краёвай з 28 ліпеня па 31 снежня 1944 г. было забіта 277 і паранена 94 байцы і афіцэры Чырвонай Арміі, у тым ліку забіта і паранена афіцэраў – 77, сяржантаў – 87, байцоў – 207. З 1 студзеня па 30 мая 1945 г. забіта 317 і паранена 125 байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі”.

    Такім чынам, у пасляваенны час адзіным спосабам існавання акаўцаў быў прымітыўны  бандытызм, густа афарбаваны нянавісцю да савецкай улады. Армія Краёва была створана кіуючымі коламі Польшчы для абароны палітычных інтарэсаў гэтай дзяржавы [2, с.259].

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Рассекла вайна крывавай зарубкай гісторыю краіны, чалавечыя  лёсы, праглынула больш дваццаці мільёнаў савецкіх людзей… Не абышла яна  бядой і тых, хто перажыў яе, - зрабіла інвалідамі, пазбавіла  самыз блізкіх, нанесла не аднаму пакаленню свае злавесныя меціны.

Непераходзячая жудасная памяць вайны, не сціхае гора, не затуманьваецца слава подзвігу народнага. Жыве сёння  і ад пакалення ў пакаленне  ідзе ў заўтра эстафета гэтай памяці. Становяцца ў ганаровую вахту  да Вечнага агню школьнікі ля помніка  Перамогі ў Мінску. Не спыняецца  людскі паток да Кургана Славы  – помніка арміі вызваліцельніцы  Беларусі. Услаўляюць беззапаветную  мужнасць палпольшчыкаў фанфары  ля абеліска “Мінск – горад-герой”. Застыў у брорнзе накіраваны да перамогі партызан з аўтаматам на высокім пастаменце каля райцэнтра Ушачы Віцебскай вобласці…

Усенародным подзвігам, масавым  гераізмам у бясконцых бітвах здабыты мір і свабода Савецкай Беларусі. Вялікай крывёй абмытая, цяжкімі  ахвярамі азмрочаная яе баявая слава. На ўсёй зямлі нашай – іх магілы, адзіночныя і брацкія. І плыве  над імі жалобны перазвон званоў Хатыні. Далёка, ва ўсім, свеце чуцен  голас, гэты перастук сэрцаў мільёнаў спаленых, расстраляных, павешаных, замардаванных  фашысцкімі катамі жыхароў рэспублікі. Звоняць, звоняць званы, заклікаюць да нашай памяці, зноў і зноў папярэджваючы: такое не можа, не павінна паўтарыцца!

Информация о работе Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны