Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Декабря 2013 в 17:48, практическая работа

Краткое описание

У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусі ўжо вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).
Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ праваслаўе было тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам.

Вложенные файлы: 1 файл

КСР 1 вар.docx

— 41.59 Кб (Скачать файл)

КСР 1 (варыянт 1).

ТЭМА: Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва.

 

Выканаў: Семянчук Яўген (2 группа)

 

Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XIV – XV ст. 

У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусі ўжо вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ праваслаўе было тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам. Гэта выклікала абвастрэн-не супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаў-нымі феадаламі. У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную большасць усходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—XV стст. праваслаўныя вернікі, у т. л. і сярод феадалаў.

 У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы «Белая Русь». Адны з іх звязваюць назву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход. Другія — з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція — з рэлігійным становішчам: белая, значыць, праваслаўная, «чыстая», у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі абставінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Больш верагоднай з'яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некаторых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у складзе ВКЛ.

Барацьба са знешняй пагрозай выклікала будаўніцтва цэлага шэрагу замкаў, якія маюць масіўны і суровы выгляд. Самым старажытным і буйным з'яўляецца Навагрудскі замак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна, пачынаючы з X— XI стст. У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры з'яўляецца Гродзенскі замак. У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага абарончага храма з'яўляецца Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г.. Царква-крэпасць была ўзведзена ў канцы XV — пачатку XVI ст. у в. Сынковічы (Зельвенскі раён). Яна выконвала ролю замка.

Прыкладамі жывапісу XIV—XV стст. з'яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжац- кія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі — роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Беларускія мастакі-жывапісцы  стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з першых, вядомых  сёння твораў — абраз «Маці  Божая Замілаванне» з Маларыты.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з'яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жыровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры (невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабілі з дошак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі зашчапкі, каб кнігу зручна было зашпіліць.

 

Уплыў ідэй Адраджэння на культуру Беларусі ў ХVІ ст. – першай палове ХVІІ ст.

Эпоха Адраджэння (XIV—XVI ст.) на Беларусі —залаты век нашай Бацькаўшчыны, эпоха, якая вызначалася найперш тым, што беларуская мова ў Вялікім княствс Літоўскім была мовай каралёў і кавалёў —дзяржаўнай мовай, на якой была выдадзена першая Канстытуцыя — Статут Вялікага княства Літоўскага (у трох рэдакцыях: 1529, 1566, 1588 гг), а таксама багаты збор дзяржаўных дакументаў — Літоўская метрыка.

Гэта эпоха дала свету  такіх тытанаў беларускай культуры, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, палымяных змагароў за нацыянапьныя традыцыі Мікалая Радзівіла Чорнага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, складальнікаў  першых грунтоўных граматык і слоўнікаў  Мялеція Сматрыцкага і Лаўрэнція  Зізанія. Эпоха Адраджэння характарызавалася  на Беларусі патрыятычным пафасам, ідэямі Асветніцтва і гуманізмам. У літаратурнай творчасці гэтага перыяду напачатку  пераважалі жанры сярэднявечнай  літаратуры, творы царкоўна-рэлігійнага  зместу: асобныя кнігі Бібліі, жыціі  і хаджэнні.

3 жанраў свецкай літаратуры  адначаны летапісы, якія адлюстроўвалі  гістарычныя падзеі, апісвалі жыццё  гістарычных асоб. Летапісы набліжаюцца  да мастацкай літаратуры, бо нярэдка  летапісцы звярталіся і да  вуснапаэтычных крыніц, пераказвалі  цікавыя гісторыі, легенды, паданні.  Самым значным летапісным помнікам  з'яўляецца «Летапіс вялікіх князёў  літоўскіх». У «Беларуска-літоўскім  летапісе 1446 года» змешчана «Пахвала  вялікаму князю Вітаўту» —  панегірык, у якім услаўлялася  палітыка гэтага князя, на-кіраваная  на ўзмацненне і ўзвышэнне  Вялікага княства Літоўскага  як магутнай еўрапейскай дзяржавы. 
Выдатным помнікам летапіснай літаратуры з'яўляецца «Хроніка Быхаўца». Адметная асаблівасць гэтага твора — эмацыянальная, вобразная, займальная форма апісання падзей. У яркіх апавяданнях «Хронікі» расказваецца пра гераічныя паходы і бітвы (бітву пад Грунвальдам у 1410 г. з крыжакамі і ў 1506 пад Клецкам з татарамі). «Хроніка» — твор выразна патрыятычнага гучання, выкліканы быў, відаць па ўсім, глыбокім роздумам аўтара аб лёсе Баць-каўшчыны, калі над ёй навісла пагроза страты самастойнасці і незалежнасці.

«Многія народы Еўропы з  удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор», — так сказаў пра Міколу Гусоўскага і яго геніяльную паэму адзін з яе перакладчыкаў на нямецкую мову. Дзякуючы таму, што напісана яна была не на беларускай, а на лацінскай мове, упершыню ў гісто-рыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго сына напрамую гаварыла з іншымі народамі пра сваё жыццё, сваю гісторыю.

Еўрапейскую славу і прызнанне  вялікі пачынальнік славянскай літаратуры атрымаў толькі праз 500 год: у 1980 годзе  ва ўсім свеце, паводле календара  міжнародных дат ЮНЕСКА, адзначаўся яго паўтысячагадовы юбілей.

Творчую спадчыну М. Гусоўскага складаюць акрамя слыннай паэмы  «Песня пра зубра» (1523) яшчэ дзве («Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі Св.Гіяцынта» (1525)), адзінаццаць вершаў. Менавіта з яго твораў і асабліва з паэмы «Песня пра зубра» і ўзяты звесткі пра жыццё паэта, яго асобу. Мяркуюць, што нарадзіўся Гусоўскі недзе каля 1840 года ў сям'і паляўнічага з дружыны вялікага князя. Жыццё будучага паэта было звязана з лукам, канём, небяспекай палявання: «Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых паходах», «рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму пераплываў я з канём у паходзе за зверам».

Пачатковую адукацыю Мікола набываў дома, на радзіме, на роднай мове: «Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, граматах рускіх кірыліцай пісаных...» Пасля вучыўся ў Польшчы, Італіі. Дасканала валодаў лацінскай мовай, на якой пісаў не толькі свае паэтычныя творы, але і вёў справы на дыпламатычнай службе ў складзе польска-літоўскай місіі ў Ватыкане, калі суправаджаў у Рым палі-тыка і рэлігійнага дзеяча Эразма Вітэліуса, сакратара вялікакняскай канцылярыі.

Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх  традыцый беларускага перашадрукара  Францыска Скарыны стаў выдатны  гуманіст і асветнік, тэолаг і рэлігійны  рэфарматар, філолаг і паэт Сымон  Будны (1530-1593 гг.), які ў чэрвені 1562 г. разам з братамі Л.і М. Кавячынскімі ды прапаведнікам Л. Крышкоўскім  ў Нясвіжскай друкарні выдаў скарынаўскім шрыфтам твор "Катихизисис, то ест  наука стародавняя христианская от светого писма, для простых  людей языка русского, в пытаниях и отказах собрана". У аснову гэтага твора Будны паклаў канспекты тых урокаў, якія ён даваў ў віленскай кальвінісцкай школе, у якой працаваў з 1558 да 1560 года. Будны імкнуўся каб усе людзі, якія хочуць зразумець ісціну звярталіся да гэтай кнігі, а таксама з яе дапамогай вучылі сваіх дзяцей. У кастрычніку таго ж года ў нясвіжскай друкарні яны выдалі другую беларускую кнігу "Об оправдании грешнага человека перед богом".

Таксама ў Нясвіжы Будны  і Крышкоўскі выдалі на польскай мове "Гутарку святога Юсціна, філосафа пакутніка з Трыфанам-Іўдзеем" (1564). Займаўся Сымон Будны і перакладам Бібліі на польскую мову. (гэтая праца была завершана ў 1570 г.). Спачатку Біблія друкавалася ў Нясвіжы, затым ва Уздзе і нарэшце ў 1572 г. у Заслаўі. Праз два гады ў Лоску (Валожыншчына) выходзіць перакладзены С.Будным на польскую мову "Новы Запавет" з прадмовай, заўвагамі і каментарыямі, а ў 1577 г. ён выдаў на гэтай жа мове перакладзены беларускім гуманістам К. Базылікам трактат польскага мысліцеля Анджэя Фрыча Маджэўскага "Аб удасканальванні Рэчі Паспалітай" (выйшаў у 1551 г. у Базелі (Швейцарыя) на лацінскай мове).

У Лоску Будны таксама  выдаў на латыні ў 1574-1576 гг. творы: "Аб дзвюх прыродах Хрыста", "З нагоды аргументаў Сімлера" , "Кароткі  доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька", "Аб найбольш галоўных палажэннях хрысціянскай веры". Апошні твор С.Буднага ў Лоску - "Аб свецкай уладзе" (1583) таксама напісаны па польскай мове.

Сымон Будны не верыў ў  боскае паходжання Ісуса Хрыста, абвяргаў Троіцу і бясмерце душы, існаванне  рая і аду. Будны пражыў пакутлівае жыццё, пабачыў, як "чортава семя" (так называў Будны іезуітаў) паляць на вогнішчы яго творы (1581 г.). Ёсць звесткі, што ў самым канцы жыцця Будны ўвогуле стаў атэістам.

Разам з распаўсюджваннем ідэй Адраджэння і Рэфармаціы ў розных месцах Беларусі хутка ўзнікаюць  друкарані: Брэсцкая (1553-54 гг. ; 1558-61 гг.; 1562-68 гг.) і Нясвіжская (1562-71 гг.), хутка  далучаюцца друкарні ў Цяпіне (каля Лепеля, 1565 г.), Заблудаве(Гродзеншчына, 1568-70 гг.), дзе ў 1569 годзе І.Федаровіч  і П.Мсціславец надрукавалі "Евангелле  вучыцельскае", Лоску (1574-89 гг.), Вільні (1574 г.), Слуцку(1580 г.), Любчы (1612-каля 1656 гг.). У XVII стагоддзі друкарні адчыняюцца ў Ашмяне Мураванай, Магілёве, Менску, Куцейне, Буйнічах, Бялынічах, Гродне, Супрасле, Пінску і іншых.

Адраджэнне і Рэфармацыя. Адраджэнне як радыкальная перабудова еўрапейскай культуры і свядомасці істотна закранула Вялікае Княства  Літоўскае і ў прыватнасці  Беларусь. Яно было абумоўлена крызісам традыцыйнага, сярэднявечна-феадальнага  грамадства, якаснымі зменамі ў эканамічным  і сацыяльна-палітычным стане краін, развіццём гарадоў, зараджэннем  элементаў буржуазных дачыненняў, фармаваннем  нацыянальных дзяржаваў, секулярызацыяй грамадскага і духоўнага жыцця  і г. д. Аплотам новай культуры становяцца гарады, а таксама двары  і маёнткі адукаваных свецкіх  і духоўных феадалаў (у ВКЛ - Радзівілаў, Алелькавічаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў, Заслаўскіх, Гедройцаў і інш.), а  яе выразнікамі - прадстаўнікі інтэлігенцыі, якая нараджалася: пісьменнікі, настаўнікі, кнігавыдаўцы, мастакі, вучоныя, высокаадукаваныя святары, дзяржаўнае чынавенства і  інш. У іх асяродку фармуецца адметны  ад традыцыйна сярэднявечнага рэнесансава-гуманістычны светапогляд, які адлюстроўваў істотныя змены ў стаўленні да Бога, свету, прыроды, грамадства, царквы, чалавека і г. д. У перыяд Адраджэння адбываецца інтэнсіўнае станаўленне нацыянальнай свядомасці і на гэтым грунце - нацыянальнай культуры і мовы

 

Барока ў беларускай культуры.

Барока – стыль, што  панаваў у сакральным мастацтве  ўсяго хрысціянскага свету на працягу двух стагоддзяў – з апошняй  трэці ХVІ ст. і амаль да канца ХVІІІ ст. Духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання стала касцёльная архітэктура. Але мастацкі стыль – гэта не проста ўзаемазвязаная сістэма творчых прыёмаў. У шырокім сэнсе – гэта спосаб сацыяльна-філасофскага мыслення, увасобленага ў формах мастацкай творчасці. Матэрыялізаваны ў творах мастацтва, ён уваходзіць у сацыяльна-гістарычны кантэкст эпохі, служыць яе адлюстраваннем і крыніцай вывучэння. Эпоха барока – адна з самых складаных, шматпланавых і ўдзячных для даследавання ў гісторыі сусветнай культуры.

 Барока ў мастацтве

Барока з аднаго боку цягнулася да ўрачыстага «вялікага стылю», але ў той жа час адлюстроўвала ўяўленьні пра складанасьць, шматстатнасьць, зьменлівасьць сьвету. Барока ўласьцівыя кантраснасьць, напружанасьць, дынамічнасьць выяваў, атэктацыя, імкненьне да велічы і пышнасьці, да сумяшчэньня рэальнасьці і ілюзіі, да зьліцьця мастацтваў (гарадзкія і палацава-паркавыя ансамблі, опэра, культавая музыка); адначасова — тэндэнцыя да аўтаноміі асобных жанраў (саната, сюіта ў інструмэнтальнай музыцы).

Барока ў жывапісе

У жывапісе барока характарызуецца дынамізмам, пышнасьцю формаў, самыя характэрныя рысы барока — кідкая квяцістасьць і дынамічнасьць; яскравы прыклад — Рубэнс, Караваджо. У каталіцкай Фляндрыі мастацтва барока заквітнела ў творчасьці Рубэнса. За межаміІталіі стыль барока пусьціў найглыбейшыя карані ў каталіцкіх краінах, а, напрыклад, у Брытаніі яго ўплыў было малаважным.

Архітэктура барока

Для архітэктуры барока характэрны прасторавы размах, зьлітнасьць, цякучасьць складаных, звычайна крывалінейных формаў. У італьянскай архітэктуры самым бачным прадстаўніком мастацтва барока быў Карла Мадэрна (1556—1629), які парваў з маньерызмам і стварыў свой уласны стыль. Яго галоўнае тварэньне — фасад рымскай царквы Санта-Сусана (1603). Квінтэсэнцыяй барока, уражлівым зьліцьцём жывапісу, скульптуры і архітэктуры лічыцца капэла Каранара ў царкве Санта-Марыя дэлла Вікторыя (1645—1652).

Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва.

У пераходны перыяд ад сярэдневечча да новага часу сфарміраваўся беларускі  тып рэнесанснай культуры, узніклі  перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага  і выяўленчага мастацтваў. Рэнесансная  культура ў рэчышчы еўрапейскага працэсу саступіла месца культуры барока, якая раскрылася на Беларусі ў  дзвюх разнавіднасцях – усходнеславянскай, якая сфарміравалася на аснове сінтэзу  мясцовай культуры і заходнееўрапейскага  ўплыву і чыстай заходнееўрапейскай, носьбітамі якой на Беларусі былі каталіцкія ордэны. Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі  рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.

На мяжы паміж гуманістычным  Адраджэннем і культурай барока сфарміравалася творчасць Сімяона  Полацкага і тэарэтыка літаратуры і красамоўства, новалацінскага польскага  паэта М.Сарбеўскага. У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны  жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад  уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі  з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея, М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў.

Информация о работе Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва