Адукацыйная камісія і яе дзейнасць на беларускіх землях у 70−90-я гг. XVIII ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Июня 2012 в 22:06, курсовая работа

Краткое описание

Мэта даследвання – пазнаёміцца з дзейнасцю Адукацыйнай камісіі і сістэмай адукацыі ў часы яе існавання. Для рэалізацыі гэтай мэты было пастаўлена некалькі задач: прааналізаваць асноўныя працы вучоных, што датычацца адукацыі канца XVIII ст.; выявіць прычыны цяжкасцей, якія паўставалі перад кіраўнікамі Адукацыйнай камісіі; паказаць вынікі спробы стварэння першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы.

Содержание

Уводзіны ................................................................................................................3

Глава I. Стварэнне і мэты дзейнасці Адукацыйнай камісіі...........................4-10

Глава II. Рэформы навучальных устаноў і іх дзейнасць
Параграф 1. Вышэйшая адукацыя.................................................11-14
Параграф 2. Сярэдняя адукацыя....................................................14-17
Параграф 3. Ніжэйшая ступень адукацыі.....................................17-19
Параграф 4. Іншыя навучальныя ўстановы..................................19-21


Заключэнне .........................................................................................................22

Спіс літаратуры...........................

Вложенные файлы: 1 файл

Курсовая.doc

— 131.00 Кб (Скачать файл)

      Для таго каб з'явілася новае пакаленне больш схільных да рэформаў шляхціцаў і школьных настаўнікаў, зразумела, патрабаваўся час. З гэтай мэтай Адукацыйная камісія зрабіла шэраг крокаў у напрамку стварэння так званага акадэмічнага (настаўніцкага) саслоўя. Яму, паволе пастановы Камісіі 1790 г., даваўся дазвол на адміністрацыйную і судовую аўтаномію, самакіраванне ў справах унутранага жыцця, свабоду ад дробязнай апекі касцёла. Настаўнікаў рыхтавала семінарыя пры Віленскай акадэміі. Пазней кадры для акадэмічнага саслоўя набіраліся з выпускнікоў акруговых школ. Паступова павялічвалася колькасць свецкіх настаўнікаў.

      Паступова шляхта прызвычайвалася да змен у  галіне адукацыі, Сведчаннем гэтага  было павелічэнне колькасці вучняў акадэмічных школ у канцы 1780 – пачатку 1990-х гг. Так, у Наваградскай школе навучалася у 1782 г. 142 вучні, а ў 1792 г. – 156, у Нясвіжскай - адпаведна 106 і 125, у Менскай 209 і 277, у Пастаўскай – 46 і 107. У цэлым за перыяд 1781 – 1792 гг. колькасць навучэнцаў ва ўсей Літоўскай правінцыі ўзрасла больш чым у два разы6. 

Параграф 3. Ніжэйшая ступень адукацыі

      На  самай ніжэйшай ступені тагачаснай сістэмы адукацыі стаялі парафіяльныя школы, якія ствараліся ў межах каталіцкіх парафій для дзяцей простых саслоўяў. Да 70-х гг. XVIII ст. на такія вучылішчы даводзілася большасць усіх школ Беларусі. Планавалася адкрываць парафіяльныя вучылішчы на сродкі царквы і прыватныя ахвяраванні. Зыходзячы з фінансавых магчымасцей, іх падзялялі на вялікія (2 класы і больш) і малыя (аднакласныя). Нагляд за імі павінны былі ажыццяўляць мясцовыя святары і візітатары з суседніх падакруговых школ. Абавязковым лічылася навучанне дзяцей чытанню, пісьму і лічэнню, але настаўнік па сваім жаданні мог пашырыць кола ведаў. У дапамогу настаўнікам Адукацыйная камісія выдала метадычны дапаможнік і агульны падручнік з практыкаваннямі па польскай граматыцы, арыфметыцы, малым катэхізісе, з лекцыямі па маралі і гігіене. Настаўнікаў для парафіяльных вычылішчаў рыхтавала асобная педагагічная семінарыя, адкрытая ў Вільні ў 1775 г.

      Актыўна дзейнічаў у напрамку стварэння  сеткі парафіяльных школ першы старшыня камісіі І. Масальскі. У канцы 1770 – пачатку 1780-х гг. на абшарах ВКЛ працавала 455 парафіяльных школ, з якіх 265 знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя з такіх школ лічыліся толькі на паперы. Большая частка манаства і памешчыкаў, ад волі якіх залежыла стварэнне і функцыяніраванне парафіяльных школ, адносіліся да неаднаразовых заклікаў Адукацыйнай камісіі засноўваць школы для простага народа абыякава.

      Многія  ўладальнікі прыгонных сялян  не ўхвалялі саму ідэю распаўсюджвання асветы сярод сялянства, а сяляне ў сваю чаргу не спяшаліся аддаваць дзяцей у новаствораныя школы, бо не бачылі сэнсу ў адукацыі. Сваю неахвоту вучыць дзяцей яны тлумачылі неабходнасцю трымаць іх дома для дапамогі ў гаспадарцы і недахопам харчавання, неабходнага для ўтрымання сыноў у парафіяльных школах.

      Хаця  Адукацыйная камісія цярпяліва  тлумачыла памешчыкам, што яна  не  мае на мэце выхаваннне з “хлопаў” шляхціцаў, а навучанне ў парафіяльных школах павінна абмяжоўвацца знаёмствам з катэхізісам, пачаткамі арыфметыкі, пісьма і чытання, прыхільнікаў ідэі адукацыі простага люду сярод заможнай шляхты было няшмат. Халопенічскую парафіяльную школу, якую трымалі дамініканцы, субсідзіраваў І. Храптовіч. Намаганнямі А. Чартарыйскага была заснавана школа ў Берасці, дзе выкладалі настаўнікі-базыліяне. Жонка берасцейскага кашталяна М. Быстрыжына ўтрымлівала школу для 20 прыгонных хлопчыкаў і дзяўчынак у Косаве, дзе пачаткі навук яна выкладала сама.

      Манаства  таксама не выказвала энтузіазму ў справе стварэння школ для ніжэйшых саслоўяў7. У Адукацыйнай камісіі, якая цалкам была занята рэфармаваннем шляхецкай адукацыі, на стварэнне сеткі парафіяльных школ не хапала сродкаў, сіл і часу. Гэта прыводзіла да пастаяннага скарачэння парафіяльных вучылішчаў (у 1777 іх было 330, 1781 - 276, 1782 – 251). Для выпраўлення становішча з пачатку 1790-х гг. арганізаваны 23 цывільна-вайсковыя камісіі, якія павінны былі садзейнічаць развіццю сеткі парафіяльных вучылішчаў.

      Але ўсе ж такі многія з заснаваных у пачатку 1770 гг. падобных устаноў, дзе дарэчы навучалася па некалькі сялянскіх, мяшчанскіх і шляхецкіх хлопчыкаў, праіснавалі нядоўга. Візітатары 1880-х гг. ужо не знаходзілі і слядоў існавання многіх з іх8. І ўсе ж ідэя бессаслоўнай адукацыі вельмі марудна, але пранікала ў грамадства. У 1789 г. сярод 218 вучняў акруговай акадэмічнай школы ў Гародні было 28 мяшчанскага саслоўя. Аднак можна зрабіць вынік, што абвешчаны Статутам Адукацыйнай камісіі прынцып бессаслоўнай адукацыі не быў ажыццёўлены. 

Параграф 4. Іншыя навучальныя ўстановы

      Езуіцкія  школы. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, у выніку якога ўсходнія беларускія землі адышлі да Расійскай імперыі, і скасавання езуіцкага ордэна на тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі засталіся 11 езуіцкіх школ, якія перайшлі ў падпараткаванне Адукацыйнай камісіі: у Гародні, Наваградку, Менску, Нясвіжы, Слуцку, Бабруйску, Берасце, Пінску, Драгічыне, Слоніме і Паставах куды была перанесена пасля 1773 г. жодзінская школа. У Вішневе, Ваўкавыску, Халопенічах і Мазыры камісія заснавала новыя школы.

      Піярскія  школы. Са скасаваннем езуіцкага ордэна сапраўдны росквіт перажылі піярскія школы (калегіумы), якім даводзілася канкурыраваць з яго навучальнымі ўстановамі. Піярскую адукацыю падтрымлівалі ўвесь час прагрэсіўныя колы Рэчы Паспалітай, разлічваючы з яе дапамогай аслабіць уплыў езуітаў у краіне. Гэтая дапамога яшчэ больш узрасла з забаронай іх дзейнасці. У піярскіх калегіумах быў устаноўлены 6-гадовы тэрмін навучання. У адрозненне ад іншых навучальных устаноў тут вельмі выразна адчуваўся ўплыў французкай культуры. Нават шэраг прадметаў выкладаўся па-французку, лепшыя выхаванцы накіроўваліся на стажыроўку ў Францыю. Піяры адыгралі вялікую ролю ў рэфармаванні сістэмы асветы краіны ў 1770−80-я гг. Яны падрыхтавалі вялікую колькасць праектаў рэформ, пісалі падручнікі (А. Каменскі, А. Паплаўскі, М. Пракаповіч). За заслугі ў галіне адукацыі піярам было дазволена ў 1775 г. набываць новыя зямельныя ўладанні, у 1783 г. іх школы ў Польшчы вылучаны ў асобную акругу (вучылішча піяраў у ВКЛ увайшлі ў яе склад у 1790 г.). Настаўнікаў для піярскіх школ рыхтавалі Кракаўская і Віленская акадэміі.

      Станоўчы  попыт арганізацыі піярскмі школамі  навучальна-выхаваўчага працэсу ў значнай ступені быў выкарыстаны і далей удасканалены Адукацыцыйнай камісіяй. Яна расшырыла вучэбную праграму піярскіх школ: вучні атрымлівалі больш практычных, карысных звестак (увядзенне выкладання агародніцтва, земляробства, вучэнне аб захаванне здароўя, архітэктуры, гісторыя мастацтваў і рамёстваў). Вучні ў час экскурсій наведвалі рынкі, майстэрні. У школах выкладалася дзяржаўная эканомія, палітыка, міжнароднае права. Значнае месца адводзілася выкладанню маральнасці: у 1 класе вывучаліся абавязкі дзяцей у адносінах да бацькоў, настаўнікаў, таварышчаў; у 2 – гаворка вялася аб адносінах слуг і паноў і паноў да слуг, аб добрых і дрэнных учынках; у 3 – аб асабістых учынках кожнага чалавека.

      Базыліянскія (уніяцкія) школы . Ад моманту заснавання Адукацыйнай камісіі ў яе падпараткаванне перайшлі і бызыліянскія школы. Яны карысталіся падручнікамі і праграмамі, распрацаванымі камісіяй. Педагогі базыліянскіх школ былі знаёмы з дыдактыкай І. Г. Песталоцы, у прыходскіх школах яны часта карысталіся Бел-Ланкастэрскай сістэмай узаемнага навучання. Дзеячы ордэна базыльян выступалі супраць прымянення цялесных пакаранняў у школах. У базыльянскіх школах выкладалі грэчаскую, лацінскую, царкоўнаславянскую, польскую, нямецкую, французкую мовы. Непасрэднае кіраўніцтва гэтымі навучальнымі ўстановамі ажыццяўляў ордэн базыльян. Практычна пры кожным з сваіх кляштароў ён меў падрыхтоўчую ці павышанага тыпу школу. Першая з названых мела мэтай падрыхтоўку моладзі для паступлення на вучобу ў навіцыят. Больш поўныя веды даваліся вучням базыльянскіх школ павышанага тыпу.

      Прафесійная адукацыя. Сталая прыхільнасць беларускай шляхты да школьнай адукацыі, якая перадавалася з пакаленння ў пакаленне, безумоўна, аблягчала дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Мода на замежных гувернёраў, што ахапіла ў часы Асветніцтва Польшчу і Расію, у Беларусі амаль не прыжылася. Замежныя настаўнікі тут працавалі, як правіла, у школах, дзе яны выкладалі замежныя мовы, а таксама ў спецыяльных навучальных установах, мэтай якіх была прафесійная адукацыя навучэнцаў: тэатральная, музычная, балетная, медыцынская, ваеннная.

      Абуджэнне ўвагі да прафесійнага навучання  – характэрная рыса развіцця асветы ў Рэчы Паспалітай і Беларусі ў прыватнасці ў другой палове XVIII ст. Тады ў магнацкіх рэзідэнцыях краю – Нясвіжы, Слуцку, Слоніме – пачалі працаваць тэатральныя, балетныя, музычныя школы, якія рыхтавалі кадры для тэатраў і ўтрымліваліся магнатамі. У гэтых школах навучэнцам, набраным з мясцовых мяшчан і прыгонных сялян, асновы майстэрства выкладалі заходнееўрапейскія прафесіяналы – музыканты, кампазітары, спявакі, балетмайстры, танцоўшчыкі. У Нясвіжы і Альбе за кошт князя Караля Станіслава Радзівіла ўтрымліваліся кадэцкія корпусы.

      У Гародні намаганннямі кіраўніка  гродзенскіх каралеўскіх эканомій графа Антонія Тызенгаўза на каралеўскія  сродкі ў сярэдзіне 1770-х гг. былі заснаваныя кадэцкая, землямерная, бухгалтарская  школы, а таксама медыцынская школа (акадэмія). У гэтых навучальных установах актыўна працавалі запрошаныя Тызенгаўзам замежныя настаўнікі і навукоўцы. У гродзенскіх каралеўскіх навучальных установах, дзе ў 1777 г. навучалася 40 чалавек, у музычных, балетных  і тэатральных школах краю адукацыю не толькі прафесійную, але і агульную, атрымлівалі прадстаўнікі як шляхецкага саслоўя, так і мяшчанскага і сялянскага саслоўяў.  
 
 
 

Заключэнне

      Другая  палова XVIII ст. была для Беларусі часам істотных змен, у тым ліку і ў галіне культуры, калі разбуралася звыклая сармацкая культурная прастора. У свядомасць адукаванага грамадства пачалі пранікаць і ўкараняцца асветніцкія ўяўленні і ідэалы, у тым ліку ідэя ўсемагутнасці асветы і навукі. Значна павысіўся прэстыж адукаванасці і вучонасці, якія перасталі атаясамлівацца з царквой і манаствам. Гэтаму, несумненна, спрыяла рэфарматарская дзейнасць Адукацыйнай камісіі.

      Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што  хоць галоўным напрамкам рэфармавання асветы Адукацыйная камісія абвясціла  секулярызацыю, яна не ўхваляла адхіленне шляхецкай моладзі ад каталіцызму і недобразычліва ставілася да поспехаў, напрыклад, базыліянскіх школ, якія прыцягвалі ў Беларусі да сябе пэўную частку дзяцей-католікаў, і дзе поруч з польскай выкладалася таксама і “руская” (старабеларуская) мова. У часы Асветніцтва, у тым ліку дзякуючы намаганням Адукацыйнай камісіі, у свядомасці беларускай шляхты паняцці адукаванасці і шляхецтва яшчэ мацней асацыіраваліся з каталіцкім веравызнаннем і полькамоўнай культурай. Усё гэта несумненна замаруджвала фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай культуры.

      У пачатку 1790-х гг. навучальныя ўстановы Адукацыйнай камісіі Беларускага  краю працавалі ў складаных умовах. Другі падзел Рэчы Паспалітай 1793 г. і рашэнні Таргавіцкай канфедэрацыі 1794 г. паскорылі скасаванне і роспуск міністэрства народнай асветы краіны. Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай адыходзіла ў гісторыю, пры гэтым пакідала пасля сябе не толькі добрую славу, але і пакаленне шляхецкай моладзі, якая вучылася па праграмах і падручніках камісіі. Гэта пакаленне вітала прыняцце Кансцітуцыі 3 мая 1791 г., удзельнічала ў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, а потым перадало ў спадчыну нашчадкам тое, што трактавалася ўладамі Расійскай імперыі як зацятая шляхецкая апазіцыйнасць. 

Спіс  літаратуры.

  1. Шаронава Т.Р. Адукацыя, школа і развіццё педагагічнай думкі эпохі Асветніцтва ў ХVIII ст. –  Мн., 1993.
  2. Андрэева Е.Г. Асвета на Беларусі ў 1772-1802 гг. –  Мн.,2001.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі –  Т.1. –  Мн. 1993.
  4. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. –  Мн., 1996.
  5. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. –  Мн., 1985.
  6. Крачковский Ю.Ф. Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа за первый период его существования. 1803-1832 гг. –  Ч.I Отдел I −Вильна., 1903.
  7. Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. −С. 211-219
  8. История Вильнюсского университета.− Вильнюс, 1979.
  9. Голубев В.Ф. Школы Белоруссии в последней четверти XVIII в. По материалам Эдукационной Комиссии Речи Посполитой // Из истории науки и техники Белоруссии. − Мн., 1988, − С.17-18.
  10. Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. −Мн., 1972. −С.426
  11. Мысліцелі і асветнікі Беларусі X- XIX стагоддзі: энцыклапед. давед. Мн., 1995.
  12. Кохановский А.Г., Яновский О.А. История Беларуси: полный курс. −Мн., 2006.
  13. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. −Мн., 1998.

Информация о работе Адукацыйная камісія і яе дзейнасць на беларускіх землях у 70−90-я гг. XVIII ст