Тэма па самаадукацыі ў працы школы маладога спецыяліста «Светлавое абсталяванне ў свяце»

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Октября 2014 в 04:07, курсовая работа

Краткое описание

Мастацкае асвятленне свята — адзін з важнейшых кампанентаў у сістэме выразных сродкаў, які непасрэдна звязаны з выяўленчым адлюстраваннем ідэйна-тэматычнай задумы пастаноўкі. З дапамогай света можна утайваць недахопы сцэны, меняць дэкарацыі, выдзяляць артыста сярод удзельнікаў свята.Светлавыя сродкі дазваляюць ствараць на дэкарацыях , планшэце сцэны і ў глядзельнай зале разнастайныя светавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход і заход сонца, панарамы зорнага неба з месяцам.

Содержание

Увоздіны …………………………………………………………………...........3
Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання……………………...6
1.1. Вогненныя дзеі народаў свету ………………………………………………6
1.2. Светлавыя і піратэхнічныя дзеі конных каруселяў………………………..7
Глава II. Светлавое афармленне свята………………………………………9
2.1.пастаноўчае асвятленне свята………………………………………………..9
2.2. вобразна- светлавое вырашэння свята……………………………………..12
Глава III. Тэхнічная характэрыстыка прыбораў светлавога абсталявання на сучасным этапе…………………….....................................15
3.1. лазэрнае шоу………………………………………………………………...15
3.2. пражэктары…………………………………………………………………..17
3.2.1. пражэктар накіраванага светлавога абсталявання………………………19
3.2.2. сачыльны пражэктар……………………………………………………...22
3.3. сканэры………………………………………………………………………23
3.4. галовы (DMX)…………………………………………………………….....25
3.5. колорчэнджэры……………………………………………………………...26
3.6. страбаскопы…………………………………………………………………27
3.7. дзюралайт……………………………………………………………………29
Заключэнне……………………………………………………………………...30
Літаратура……………………………………………………………………….34

Вложенные файлы: 1 файл

Змест.docx

— 3.09 Мб (Скачать файл)

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры

і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама

Установа адукацыі

«Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэма па самаадукацыі ў працы школы маладога спецыяліста

«Светлавое абсталяванне ў свяце»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выканала выкладчык

цыклавой камісіі

народных абрадаў і

святаў:

Ермыкина Т.С.

 

 

 

 

 

 

 

 

Віцебск, 2014г.

 

Змест

Увоздіны …………………………………………………………………...........3

Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання……………………...6

1.1. Вогненныя дзеі народаў свету ………………………………………………6

1.2. Светлавыя і піратэхнічныя  дзеі конных каруселяў………………………..7

Глава II. Светлавое афармленне свята………………………………………9

2.1.пастаноўчае асвятленне свята………………………………………………..9

2.2. вобразна- светлавое вырашэння свята……………………………………..12

Глава III. Тэхнічная характэрыстыка прыбораў светлавога абсталявання на сучасным этапе…………………….....................................15

3.1. лазэрнае шоу………………………………………………………………...15

3.2. пражэктары…………………………………………………………………..17

3.2.1. пражэктар накіраванага светлавога абсталявання………………………19

3.2.2. сачыльны пражэктар……………………………………………………...22

3.3. сканэры………………………………………………………………………23

3.4. галовы (DMX)…………………………………………………………….....25

3.5. колорчэнджэры……………………………………………………………...26

3.6. страбаскопы…………………………………………………………………27

3.7. дзюралайт……………………………………………………………………29

Заключэнне……………………………………………………………………...30

Літаратура……………………………………………………………………….34

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Актуальнасць. Праблематыка выбранай тэмы.

Мастацкае асвятленне свята — адзін з важнейшых кампанентаў у сістэме выразных сродкаў, які непасрэдна звязаны з выяўленчым адлюстраваннем ідэйна-тэматычнай задумы пастаноўкі. З дапамогай света можна утайваць недахопы сцэны, меняць дэкарацыі, выдзяляць артыста сярод удзельнікаў свята.Светлавыя сродкі дазваляюць ствараць на дэкарацыях , планшэце сцэны і ў глядзельнай зале разнастайныя светавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход і заход сонца, панарамы зорнага неба з месяцам.

У сучасных прадстаўленнях і святах на адкрытым паветры знаходзяць шырокае прымяненне розныя вiды святлотэхнiчнага абсталявання: пражэктары, праекцыйныя апараты статычнага i дынамiчнага, мона- i полiэкраннага дзеяння з выкарыстаннем слайдаў, вiдэа- i кiнастужкi, каляровамузычнага жывапiсу, лазернай тэхнiкі, а таксама розных пiратэхнiчных i светлавых эфектаў.

Сiстэма пастановачнага асвятлення любой сцэнiчнай пляцоўкi на свяце павiнна ўключаць унутрысцэнiчнае i вынасное абсталяванне.

Святлотэхнiчнае абсталяванне ўнутранай сцэнiчнай дзеi павiнна забяспечыць верхняе асвятленне (пражэктары, праекцыйныя прыборы, ультрафiялетавыя апрамяняльнiкi); бакавое асвятленне за кошт размяшчэння прыбораў на рознай вышынi ў партальных (бакавых) зонах злева i справа; нiжняе асвятленне (гарызантальная рампа), якое ўсталёўваецца на планшэце сцэны. У групу вынаснога святлотэхнiчнага абсталявання, размешчанага за межамi сцэны, у глядзельнай зале, уваходзяць прыборы верхняга i бакавога асвятлення, якiя трэба замацаваць на спецыяльных стойках рознай вышынi або на зманцiраваных асвятляльных устаноўках; прыборы франтальнага або лабавога асвятлення (апаратура размяшчаецца за межамi глядзельнай залы). Прыборы праекцый на прасвет рэкамендуецца манцiраваць за задняй часткай ар’ерсцэны.

Праблематыкай гэтай тэмы я лічу недахоп інфармацыі, няведанне выразных магчымасцей светлавога абсталявання і недахоп  вопыту ў людзей якія працуюць па гэтай прафесіі. Я спадзяюся, што мае даследванне дапаможа даведацца болей аб светлавым абсталяванні і аб спосабах вобразнага вырашэння свята сродкамі святла. Таксама праблемай з’яўляецца тое, што яшчэ не ўсюды у нашай краіне есць магчымасць працаваць з навейшым светлавым забеспячэннем, каб стварыць свята высокага узроўню.

 

Мэта даследвання: выяўленне накірункаў і спосабаў удасканалення сучасных святаў на аснове выкарыстання светлавых сродкаў.

 

Задачы даследвання:

1) выявіць гісторыю развіцця  светлавога абсталявання;

2) раскрыць спецыфіку  пастаноўчага асвятлення свята;

3)разгледзіць вобразна- светлавое вырашэння свята

4)даць тэхнічную характэрыстыку  прыборам светлавога абсталявання  на сучасным этапе(лазэрнае шоу, пражэктары, сканеры).

Методы даследвання:

1) Аналіз архіўнай літаратуры, навукова-папулярнай, метадычнай літаратуры.

2) Аналіз сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэта;

3) Прагляд і аналіз  фотаздымкаў па светлавому абсталяванню;

4) Размова са светларэжысёрамі,а таксама з педагогамі па рэжысуры святла.

 

Аналіз літаратуры па тэме даследвання:

У вучэбным дапаможніку па тэхналогіі стварэння свята Пятра Адамавіча Гуда расказваецца аб светлавым абсталяванні увогуле.

 

У кніжцы Базанава В.В “Тэхніка і тэхналогія сцэны” я даведалася аб мастацкім асвятленні сцэны, а таксама аб працы рэжысёра над святлом з пункту гледжання мастака-афарміцеля.

У кніжцы Пятра Адамавіча Гуда “Тэхналогія стварэння свята” я даведалася аб пастаноўчым асвятленні свята, як правільна правадзіць рэпетыцыі і якія тэхнічныя сродкі нам сптрэбяцца на рэпетыцыі і ў свяце.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання

1.1 Вогненыя дзеі народаў сусвету

Агонь займаў і займае важнае месца ў жыцці чалавека. Вакол агню праводзілі абрады, паляўнічыя пляскі, яго запальвалі ў гонар важнай падзеі ў жыцці плямён, выкарыстоўвалі ў марской справе ( на маяках, караблях). Яшчэ ў дагістарычныя часы   палаючыя кастры з’яўляліся сродкам баявой піратэхнікі з мэтай перадачы вогненых сігналаў аб набліжэнні ворага, пачатку ваенных паходаў,  баявых дзей.

Тагачасныя людзі абагаўлялі агонь, успрыймалі яго як звышнатуральную сілу і таму не маглі растлумачыць прычын яго паходжання. Гэта з’явілася падставай для з’яўлення міфаў – выдуманых гісторый, якія ў вобразна-паэтычнай форме адлюстроўвалі паходжання розных з’яў прыроды. У Беларусі было распаўсюджана паданне, што агонь на зямлю трапляе з маланкі, а яны выскокваюць з-пад капытоў каня, на якім Пярун імчыцца па небе. Міфы і пісьмовыя крыніцы сцвярджаюць, што Пярун  быў высачэзнага росту, з доўгай барадой, з чорнымі валасамі, велічны, статны. Яго грымучы лук – каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы – гэта маланкі. У гонар уладальніка маланкі і грому ва ўсходняй Еўропе ў гаях пад вялікімі дубамі будавалі капішчы – свяцілішчы, дзе заўсёды гарэў нязгасны агонь – “ зніч. Капішчы Пяруна з’яўляліся першымі культавымі вогнена-светлавымі відовішчамі на тэрыторыі усходніх славян, балтаў і іншых народаў.

Агонь як сімвалічны атрыбут уваходзіў у шматлікія святочныя абрады і рытуалы сонечнага культа, дзе ён атаясамліваўся з падабенствам сонца на зямлі.  У Беларусі культавыя кастры запальвалі ў дні святкавання Каляд, Масленіцы, Гукання вясны, Вялікадня, Юр’я, Сёмухі, але найбольш яркай відовішчнасцю вогненых дзей выдзялялася Купалле – свята летняга сонцастаяння.

Менавіта Купалле стала месцам прымянення першага піратэхнічнага сродка беларусаў – растолчаных у ступе насенняў дзеразы – вечназяленай травяністай расліны накштал імху, якая сцелецца па зямлі.

Даследчыкі лічаць, што адно з першых пісьмовых успамінаў аб прымяненні агню як відовішча датуецца 568 г. да н.э.,  калі рымскі цар Сервій Тулій заснаваў у гонар завяршэння сяўбы свята, у час якога  ў кожнай вёсцы запальвалі вялікі касцёр і  наладжвалі  пляскі, песні, забавы.

Антычная гісторыя захавала звесткі і аб святочных ілюмінацыях з запальваннем вялізнай колькасці свяцільнікаў. Грэкі і рымляне да свята Лампадарыё наладжавалі ілюмінацыі ў гонар багіні Мінеўры – за дастаўку елея, Вулкану – за вынаходніцтва свяцільнікаў. Праметэя ушаноўвалі за тое, што даў агонь людзям. Такія ж ілюмінацыі наладжвалі кожныя пяць год у дзень Фебры – маці Марса. Усе грамадзяне павінны былі мець перад сваімі дамамі запаленыя васковыя свяцільнікі, каб задобрыць багіню і прасіць у яе сына перамогу над ворагам.

Індусы ў часы Аляксандра Македонскага, як сведчаць літаратурныя крыніцы, майстэрскі валодалі мастацтвам упрыгожвання сваіх святаў вогнена-светлавымі эфектамі.

1.2 Светлавыя і піратэхнічныя  дзеі конных каруселяў

Піратэхнічныя вырабы як частка асобнага эпізода або як самостойнае тэматычнае дзеянне знайшлі даволі шырокае прымяненне ў свецкіх забавах беларускай шляхты XVIII ст. і, у прыватнасці, ў конных каруселях.

Каруселі – гэта тэатралізаваныя, касцюміраваныя конна-спартыўныя спаборніцтвы, якія прыйшлі на змену рыцарскім турнірам і ў XVII-XVIII ст.ст. былі папулярныя пры вялікасвецкіх еўрапейскіх дварах.

Піратэхнічныя сродкі ў каруселях прымянялі ў завязцы дзеяння, што аказвала на ўсіх прысутных моцнае эмацыянальнае ўражанне, стварала пэўную напругу ў дзеянні, прываблівала да яе глядачоў і выклікала ў іх павышаную зацікаўленасць у праглядзе астатніх конных практыкаванняў.

Конная карусель уяўляла сабой тыповае паратэатральнае дзеянне, якое ўключала розныя спосабы касцюміравання, аказіянальную архітэктуру, нават “парасцэнаграфію” – т.е. прымяненне прафесійнага дэкарацыйнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У сістэму выразных сродкаў каруселі ўваходзілі і піратэхнічныя дзеі, якія ўжываліся як непасрэдна ў відовішчы (іллюмінаванне манежа і дарогі да яго, правядзенне змаганняў пры свечках, выкарыстоўванне ракет у камічных конных гульнях), так і ў паслякарусельных дзеях – тэатралізаваных застоллях, феерверках. Складаныя піратэхнічныя вырабы паасобку або ў комплексе выкарыстоўвалі ў вузлавых момантах дзеі – завязцы, кульмінацыі, фінале, што дазваляла або адразу зацікавіць гледачоў на прагляд далейшай дзеі, або з’акцэнтаваць найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці дзеяння, або яшчэ раз засяродзіць увагу прысутных на тэматыцы і значнасці адзначаемай падзеі. Каруселі праводзілі па спецыяльна распрацаванаму сцэнарыю з ужываннем розных сродкаў тэатралізацыі, якія патрабавалі прымянення прафесіянальнай рэжысуры і сцэнаграфічнага мастацтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава II. Светлавое афармленне свята

2.1 пастаноўчае асвятленне свята

Сiстэма пастановачнага асвятлення любой сцэнiчнай пляцоўкi на свяце павiнна ўключаць унутрысцэнiчнае i вынасное абсталяванне.

Святлотэхнiчнае абсталяванне ўнутранай сцэнiчнай дзеi павiнна забяспечыць верхняе асвятленне (пражэктары, праекцыйныя прыборы, ультрафiялетавыя апрамяняльнiкi); бакавое асвятленне за кошт размяшчэння прыбораў на рознай вышынi ў партальных (бакавых) зонах злева i справа; нiжняе асвятленне (гарызантальная рампа), якое ўсталёўваецца на планшэце сцэны. У групу вынаснога святлотэхнiчнага абсталявання, размешчанага за межамi сцэны, у глядзельнай зале, уваходзяць прыборы верхняга i бакавога асвятлення, якiя трэба замацаваць на спецыяльных стойках рознай вышынi або на зманцiраваных асвятляльных устаноўках; прыборы франтальнага або лабавога асвятлення (апаратура размяшчаецца за межамi глядзельнай залы). Прыборы праекцый на прасвет рэкамендуецца манцiраваць за задняй часткай ар’ерсцэны.

Часам на святах для пастановачнага асвятлення сцэны ў якасцi агульнага франтальнага асвятлення выкарыстоўваюць пражэктары, якiя даюць агульнае рассеянае святло, а ўнутрысцэнiчнае асвятленне забяспечваюць вынаснымi падсветамi.

Светлавыя сродкi дазваляюць ствараць на дэкарацыях, планшэце сцэны i ў глядзельнай зале разнастайныя светлавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход i захад сонца, панарамы зорнага неба з месяцам. На паравых i дымных аблоках дэманструюць рознакаляровую дынамiку руху лазерных праменяў, а на дэкарацыях — каляровамузычны жывапiс i кiна-, вiдэа-, слайдпраекцыi. Але мастацкае ўздзеянне святла становiцца выяўленчым i выразным толькi ў тым выпадку, калi яно з’яўляецца адлюстраваннем вобразнай сiстэмы дзеяння.

Яшчэ на стадыi эскiзна-праектных работ галоўны мастак свята далучае да распрацоўкi пастановачнага асвятлення сцэны мастака па святлу.

Асновай для поўнага каларыстычнага малюнка святла з’яўляецца жывапiсны эскiз. Аналiзуючы сцэнарый святочнай дзеi i жывапiсны эскiз, галоўны мастак i мастак па святлу загадзя плануюць асноўныя светлавыя пункты, вызначаюць колькасць i характар светлавых праекцый i эфектаў, вымяраюць адлегласць ад месцаў размяшчэння апаратуры да асвятляемых аб’ектаў, а таксама вызначаюць, якiя прыборы для пастановачнага асвятлення ёсць, а якiя трэба набыць або ўзяць у арэнду.

Часам усе тэхнiчныя i арганiзацыйныя пытаннi па асвятленні сцэны ўскладаюцца на спецыяльныя прыватныя арганiзацыi, якiя займаюцца рашэннем падобных задач. З iмi заключаецца працоўнае пагадненне i вядзецца далейшая работа толькi ў творчым кiрунку.

Информация о работе Тэма па самаадукацыі ў працы школы маладога спецыяліста «Светлавое абсталяванне ў свяце»