Разновидности техник витражного искусства

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Июня 2012 в 16:43, курсовая работа

Краткое описание

Мэта: выканаць народны жаночы касцюм Піншчына пач. XX ст.
Задачы:
1. Прааналізаваць літаратуру на тэму даследавання;
2. Выявіць адметныя рысы жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст.;
3. Распрацаваць комплекс жаночага касцюма Піншчыны.
4. Выканаць у матэрыяле спадніцу, рубаху і фартух.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………….3

1. Адметные рысы народнага жаночага касцюму Піншчыны пач. XX ст.
1.1 Асаблівасці выгляду і крою народнага жаночага касцюма ў Заходнім Палессі ў XI – XX ст.………………………………………………………………..5
1.2. Асаблівасці жаночага аддзення Піншчыны пач. XX ст……………………………..8

2. Кампазіцыя беларускага народнага арнаменту і рытму ў ткацтве і вышыўке
2.1 Арнамент, рытм і семантыка колеру у жаночым народным аддзенні……...11

3. Тэхналогіі выканання народнага жаночага касцюма Піншчыны
пач. XX ст.
3.1. Выкананне асобных складнікоў народнага жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст
………………………………………………………………………………………14

Заключэнне………………………………………………….……..……………...16
Спіс літаратуры…………………………………………………………...……..17
Дадатак…………………………………………………….……………………….

Вложенные файлы: 1 файл

Diplom.doc

— 115.50 Кб (Скачать файл)

     Вынік: на Піншчыне існаваў комплекс касцюма: доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца (буркі або летнікі), фатрух, безрукаука, намітка - рагаты жаночы галаўны ўбор – “галава”. Характэрнай асаблівасцю паліковых кашуль былі багата дэкарыраваныя рукава, а таксама палатняныя кашулі з арнаментальнымі ўзорамі на грудзях, манжэтах, каўняры. Прышыўная на грудзях манішка вышывалася. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

2. Кампазіцыя беларускага  народнага арнаменту  і рытму ў ткацтве  і вышыўке

     2.1 Арнамент, рытм і  семантыка колеру  у жаночым народным  аддзенні 

     Кампазіцыя (лац. compositio - складанне , злучэнне ) - арганізуючый кампанент мастацкай формы, які надае твору адзінства і цэльнасць , супадпарадкоўвае яго элементы адзін аднаму і ўсёй задуме мастака.

     Арнаментацыя, якую данесла да нашага часу традыцыйная вышытая адзежа беларусаў вельмі разнастайная. [5, с. 45]

     Вышыўка ў традыцыйнам беларускім касцюме цесна звязаная з канструкцыяй упрыгожанага прадмета, з яго месцам у комплексе адзення.

     Не  ў меншай меры традыцыйнае размяшчэнне  вышыўкі вызначалася прадстаўленнем аб арнаменце як аб абярэге, здольным абараніць самыя ўразлівыя часткі цела ад злых духаў. Адзенне была покрывам, абаронай чалавечага цела і таму вышыўкай-абярэгам ўпрыгожваліся ўсе яе «ўваходы-выхады»: каўнер, абшэўкі, разрэз пазухі, падол кашулі, ніз фартуха. Вышыты арнамент «ахоўваў» і месцы швоў, якія маглі стаць для чалавека уразлівым месцам у вопратцы. Таму паўсюдна ў жаночых кашулях на Беларусі вышыўка размешчана ў месцы стыку верху рукавы і плечавы ўстаўкі. Арнамент сіметрычна «апаясваў» плечы, рукі падобна таму, як пояс апаясвае стан. Ён ахоўваў рукі, надаваў ім сілу і моц, гэтак неабходныя ў працы селяніну. Не выпадкова размяшчэнне дэкору на плячах кашулі з'яўляецца адной з найбольш характэрных асаблівасцяў беларускага народнага касцюма.

     Кашуля  і фартух складае ў комплексе касцюма адзінае мастацка-стылістычнае цэлае, заўсёды вырашаецца ў адным кампазіційна-арнаментальнам стыле. Вышытыя плоскасці з'яўляюцца арганізуючым пачаткам у дэкаратыўнай, каляровай кампазіцыі ўсяго касцюма, аб'ядноўваюць часткі адзення ў адзінае цэлае. Чырвоныя арнаменты на рукавах і фартухе - галоўныя мастацка-дэкаратыўныя акцэнты ў комплексе жаночай адзення.

     Па  кампазіцыйна-дэкаратыўным афармленні, арнаменту, каляроваму спалучэнню вышыўкі можна было даведацца з якой мясцовасці чалавек, якога роду ён належыць. Аднак нярэдка ў адной і той жа мясцовасці адначасова існавала некалькі кампазіцыйна-арнаментальных тыпаў ўпрыгожвання жаночых кашуль і фартухоў. [6, с. 41-46]

     Арнаментацыі, якую данесла да нашага часу традыцыйнае вышытае адзенне беларусаў, надзвычай разнастайна. Яна складаецца пераважна з геаметрычных і раслінных узораў.

       Характэрным аздабленнем на Піншчыне быў геаметрычны арнамент у склад якога ўваходзілі шматлікія і разнастайныя ромбы простых і складаных форм, крыжы, васмілепестковыя разеткі (“цвет”), ўжыванне лаканічных колераў – насычана бардовага або чырвонага . А таксама падоўжана-паласаты і паласата-геаметрычны арнамент з цемна-чырвоных і чорных нітак. [2, с. 87]

     Разнастайнасць  беларускага вышытага і тканага  арнаменту прадстаўлена рознымі  варыянтамі злучэння асобных геаметрычных матываў ў розныя па структуры і рытму кампазіцыі.

     Рытм і прапорцыі - найважныя элементы арнаментальнай кампазіцыі. Яны вызначаюць яе характар, узмацняюць ці саслабляюць выразнасць, спрыяюць лепшаму глядзельнаму ўспрыманню. [14, с. 117]

     Устойлівае каляровае рашэнне традыцыйнага сялянскага касцюма — спалучэнне белага і чырвонагаз'яўляецца адной з найболей выразных асаблівасцяў этнічнай культуры беларусаў. У дамінантнай каляровай гаме чорны ці сіні мае толькі дадатковую ролю. Перавага белага і чырвонага колеру у адзежы і абрадавых тканінах з'явілася сімвалічным увасабленнем агульных уяўленняў беларускага народа пра космас, сілах дабра і злы, пра жыццё і смерці. Семантыка колеру, яго сімвалічнае значэнне доўгі гістарычны перыяд былі ўніверсальным кодам народнай культуры. [6, с. 56]

     Пры выкананні народнага жаночага касцюма Піншчыны XX ст., я выкарыстоўвала такі варыянт вышытага арнаменту, як бардзюр. Паласа, у якой два матывы паўтараюцца ў вызначаным рытме. Вышытыя бардзюры акцэнтуюць ў беларускіх жаночых кашулях месца злучэння верху рукавоў і полікаў, упрыгожваюць абшэўкі рукавоў і каўняры-стойкі. Арнаментальным бардзюрам завершаны ніз фартуха. Бардзюр ў вертыкальным становішчы, напрыклад на манішках святочнай кашулі, з'яўляецца цэнтрам у дэкаратыўнай кампазіцыі касцюма, прыцягвае да сябе ўвагу ў першую чаргу. Спалучэнне дынамічнай накіраванасці вышытага дэкору на рукавах кашулі і ўстойлівых гарызанталяў на фартуху надае традыцыйнага жаночаму касцюму ўраўнаважанасць, гармонію формаў і агульную завершанасць. 

     Вынік:  вышыўка ў традыцыйнам беларускім касцюме цесна звязаная з канструкцыяй упрыгожанага прадмета, з яго месцам у комплексе адзення. Па кампазіцыйна-дэкаратыўным афармленні, арнаменту, каляроваму спалучэнню вышыўкі можна было даведацца з якой мясцовасці чалавек, якога роду ён належыць. Правільна падобраныя рытм і прапорцыі арнаменту надае традыцыйнага касцюму ўраўнаважанасць, гармонію формаў і агульную завершанасць. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

3. Тэхналогіі выканання народнага жаночага касцюма Піншчыны

пач. XX ст.

3.1. Выкананне асобных складнікоў народнага жаночага касцюма Піншчыны пач. XX ст 

     На  Піншчыне існаваў найбольш просты па складзе частак комплекс касцюма: доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фатрух, намітка.

     Першы этап пры выкананні касцюма – распрацоўка эскізаў арнаменту вышыўкі і рытмў у ткацтве, вывучэннне крою касцюма дадзенага рэгіёна. Для вырабу кашулі мы ўзялі фабрычны лён. Сарочка складаецца з двух полак палатна, з прамымі полікамі і каўняром стойкай. Верх рукавоў, манжэты, каўнер, манішка, падол фартуха упрыгожаны геаметрычным арнаментам, вышытым ніткамі чырвонага колеру з невялікім уключэннем нітак чорнага колеру. Вышыўка крыжом і нацягам.

     Ручная  вышыўка выконваецца ніткамі мулінэ. Для выканання вышыўкі крыжом неабходна пралічыць колькасць нітак у палатне і адзначыць сярэдзіну. Выкананне вышыўкі крыжом трэба пачынаць ад сярэдзіны малюнка, па рахунку нітак асновы і ўтка. На вывараце усе шыўкі павінны размяшчацца ў адным кірунку або вертыкальна, або толькі гарызантальна. Канцы нітак запраўляюць на асабовым боку пад крыжыкамі, выкананне вузлоў для замацавання не дапушчаецца. [9, с. 84]

     Вышыўка нацягам мае выгляд арнаментальнай паласы, ўтворанай пэўнай колькасцю  радкоў шва “ўперад іголку”. Нітка  працягваецца по ўсёй даўжыні ўзору паралельна ўтку ці аснове. Малюнак фарміруецца паслядоўным чаргаваннем вонкавых і адваротных шыкоў патрэбнай даўжыні, што пракладваюцца строга па ліку нітак тканіны. Асаблівасцю гэтага прыёму з’яўляецца негатыўнае адлюстраванне вышытага ўзору на адваротным баку палатніны. [13, с. 180-181]

     Фартух  складаецца з адной полкі, прызбіраецца ў стану. Пояс вузкі – 3 см шырыні і такой даўжыні, каб яго можна было завязаць ззаду. Ніз фартуха ўпрыгожаны арнаментальным бардзюрам.

     Спадніца (бурка) складаецца з трох полак, з даматканага палатна. Снаванневажны этап падрыхтоўкі да ткання. Ніткі неабходна прывесці ў вызначаны парадак, які ў далейшым дасць магчымасць атрымаць тканіну. Парадак гэты мяркуе размяшчэнне нітак у адной плоскасці паралельна адзін аднаму з падзелам верхнія і ніжнія ніткі. Палатнянае перапляценне характаразуецца такім чаргаваннем нітак асновы (падоўжаных) і ўтка (папярочных), калі яны перакрываюць адна адну. Паверхня тканіны ў такім перапляценні набывае аднастайную, дробнашашачную структуру, аднолькавую на абодвух баках вырабу.

     Паясы ўжываюцца для аздобы адзення. Вузкі тканы пояс ў падоўжаныя паскі прышываецца да спадніцы. Мастацкая выразнасць падоўжана-паласатага поясу дасягаецца дакладна знойдзенымі суадносінамі памераў палосак, падборам колеру.  Пояс выкананы ў тэхніку на ніту. Падрыхтоўка да ткання на ніту мае наступныя этапы: снаванне асновы, вязанне ніта і пятлі, праборка асновы ў цэны. Працэс ткання на ніту заключаецца ў папераменным перамяшчэнні нітак верхняга і ніжняга слаёў уніз-уверх. Дазягаецца гэта пры дапамозе ніта і пятлі.  

     Вынік: выкананый мной касцюм складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха.  Сарочка складаецца з двух полак палатна, з прамымі полікамі і каўняром стойкай. Фартух складаецца з адной полкі, прызбіраецца ў стану. Спадніца (бурка) складаецца з трох полак, вытканая у тэхніке палатнянага перапляцення, аздоблена поясам. Вышыўка крыжом і нацягам. 
 
 

 

      Заключэнне 

     Спецыялісты сцвяржаюць, што ніводны прадмет, ніякая галіна ці кніга не могуць даць тых сведчанняў аб чалавеке, эпасе, якія дае касцюм. Калі б раптам знікла гістарычная памяць, узнавіць ход развіцця дапамог бы менавіта касцюм.

     Касцюм, як важная частка нацыянальнай культуры, зберагае калектыўную памяць і вопыт  народа, яскрава адлюстроўвае яго  этнічныя, сацыяльна-саслоўныя, узроставыя, рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці.

     У сваю працу я ўключыла звесткі, якія дазваляюць мець ўяўленне аб касцюме з ранніх часоў яго ўзнікнення. Гэта дазваляе аднавіць паслядоўнасць развіцця структуры касцюма, яго форм. Прааналізаваўшы літаратуру па дадзенай тэме, я вылучыла адметныя рысы жаночага касцюма Западнага Палесся. Прыйшла к выснове, што заходнепалескі жаночы касцюм  па цэламу раду істотных асаблівасцей адрозніваецца ад касцюма іншых раенаў Беларусі, але ў межах Палесся есць рад комплексаў, блізкіх ў аснове, але розных у дэталях. Вывучыла этнаграфічную калекцыю Палескага музея горада Пінска, прааналізавала этнаграфічныя матэрыялы гэтага музея. Выявіла адметныя рысы жаночага касцюма Піншчыны кан. XIX - пач. XX ст.

     Вывучаць  беларуский касцюм, яго асаблівасці, адметныя рысы вельмі важна, каб атрыманые веды перадаць наступнаму пакаленню, тым самым зберагчы традыцыйную культуру беларускага народа.

     На  аснове атрыманай інфармацыі выканала  ў матэрыяле беларускі народны  жаночы касцюм Піншчыны пач. XX ст. 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Разновидности техник витражного искусства