Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 22:27, курсовая работа

Краткое описание

Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер свята Гуканне вясны больш ператварылася ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з’яўляліся стваральнікамі свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………..…3-6
Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .
1.1. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны ................7-14
1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята ........................14-19
1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах. ......................................19-22
Глава 2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе
2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi. ..................................22-27
2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны ....................................28-31
Бібліяграфічны спіс........................................................................... ........... 32
Заключэнне................................................................................. ....................32-34
Дадатак................................................................................. .......................... 32-40

Вложенные файлы: 1 файл

курсавая2.doc

— 223.00 Кб (Скачать файл)

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой  спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення – прыроднага і чалавечага – вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.

У аснове гэтага дыялога  ляжалі шматлікія вытворчыя, засцерагальныя абрады, селськагаспадарчыя, земляробчыя і жавёлагадоўчыя рытуалы, абрадавыя песні, замовы, прыкметы і павер'і.

На Беларусі ў розных мясцінах гуканне вясны адбывалася ў розны час. У адрозненне ад пераважнай большасці каляндарных свят, якія маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфічных зонах і нават невялікіх лакальна-рэгіянальных традыцыях у розны час. Амплітуда ваганняў часавой прымеркаванасці была даволі значнай — ад Масленіцы да другога дня Вялікадня. Такі вялікі дыяпазон рухомасці можна патлумачыць двума прычынамі. Па-першае, геаграфічна-кліматычнымі ўмовамі; па-другое, значным уплывам хрысціянскага календара і ўвядзеннем Вялікага посту.

Галоўнае месца ў  вясновых святах, дзе панаваў культ  раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання  вясны.

У поўдзень моладзь збіралася  гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Абстрактнае для старажытных  людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з’яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі.

Вечарам дзяўчаты раскладвалі  вогнішча, спявалі ля яго гукальныя  вяснянкі і вадзілі карагоды, а  таксама, як на Купалле, скакалі праз агонь. Гэтае вогнішча сімвалізавала  канец зімы і ачышчэнне зямлі.

Перш чым вывесці  дзяцей і дарослых на прастору прыроды, трэба даць ім тэарэтычныя звесткі пра вясну як прыродны цыкл у жанрах мастацкай творчасці.

Рэкамендацыі:

- Рэжысёрам варта звяртаць увагу, на рэгіянальныя асаблівасці, пабудову дзей і атмасферу, а таксама на захаванне каларыту свята.

- Установам культуры, трэба праводзіць маштабныя акцыі,

з гульнёвымі элементамі.

   Толькі пры гэтых умовах свята набудзе новыя яскравыя рысы, напоўнецца нацыянальным каларытам, і стане арганічнай сувяззю чалавека і прыроды.

 

Дадатак.

 

Гуканне вясны

Фальклорнае свята

 

Гучыць беларуская народная музыка. Уваходзяць дзеці, апранутыя  ў нацыянальныя касцюмы, разам з  імі – вядучая: бабуля (ці настаўніца).

Бабуля:

- На Беларусі ў мінулым  з надыходам вясны адзначаліся  святы: гуканне вясны, Вялікдзень, Юр’я, тройца, русальны тыдзень.

Сёння раскажу, як раней  вясну гукалі.

Пачынаючы з 1 сакавіка, на “Аўдакею”, людзі пачыналі гукаць, клікаць вясну.

У сакавіку селянін пільна прыглядаўся да з’яў прыроды, імкнуўся вызначыць, ці спрыяльныя будуць умовы  для веснавых работ, якім будзе лета. Ад гэтага залежаў дабрабыт, урэшце, усё жыццё чалавека. Адсюль і мноства прыкмет, якія прыпадалі на гэты месяц і яго асобныя дні. Сачылі, ці нап’ецца 1 сакавіка певень вады з-пад страхі, слухалі, як у гэты час спяваюць сініцы, ці закрычыць каля вёскі жаўна, калі і дзе закукуе зязюля…

Гукаць вясну выходзілі  на высокае месца, палілі агонь, спявалі  загукальныя песні. На пагорак выбіраліся не выпадкова: ён хутчэй вызваляўся ад снегу, адтуль было далёка відаць, песні-гуканні, якія спяваліся там, чулі ўсе.

У “заклічках” чалавек звяртаўся да прыроды з якой-небудзь просьбай. Людзям патрэбны былі сонечнае святло, багаты ўраджай, прыплод жывёлы, сямейнае шчасце. Вясну чакалі ўсе.

 

Вол бушуе

 

 

Вол бушуе  – 

Вясну чуе.

 

Баран бляе – 

У поле хоча.

 

Курка сакоча – 

Несціся хоча.

Дзеўка плача  – 

Замуж хоча.

 

Стары крэхча – 

Пажыць хоча.

 

- Пачыналі абрад з  песні, у якой звятраліся да  старых людзей (ці бога) з просьбай  дазволіць “вясну гукаць”.

 

Благаславіце, старыя людзі,

А й вясну  красну загукаць,

Загукаці жа.

Лютую ж зіму замыкаць,

Замыкаці жа.

Да вясну  красну на вулачку,

На вулачку  ж.

Лютую зіму ў  каморачку,

У каморачку.

 

- Дзяўчаты і жанчыны  ішлі па вуліцы, запрашалі ўсіх  вясну гукаць, да іх далучаліся  аднавяскоўцы. Усе збіраліся на  пагорку.

 

Ой, выйдзем  мы на горку

Ды паклічам бога

Адамкнуць зямліцу,

Выпусціць расіцу.

Будзем зіму замыкаці,

Цёплае лета адмыкаць,

Штоб нам, дзеўкам, цёпла гуляць.

 

- У многіх вяснянках  пачэсны абавязак адмыкання цяпла,  лецечка выконваюць птушкі, пчолкі.

 

Ты, пчолачка ярая

 

Ты, пчолачка ярая,

Ты вылець з-за мора,

Ой, ляло, ляло,

Ты вылець з-за мора.

 

Ты вынесі ключыкі,

Ключыкі залатыя,

Ой, ляло, ляло,

Ключыкі залатыя.

Адамкні лецечка,

Лета цёплае,

Ой, ляло, ляло,

Лета цёплае.

 

Замкні зіманьку,

Зіманьку сцюдзёную,

Ой, ляло, ляло,

Зіму сцюдзёную.

 

- У вяснянках малюецца вясна, якая ўрачыста прыбывае ў карэце, у адрозненне ад зімы, якая адбывае “ў вазочку па белым сняжочку”. (Паяўляецца Вясна)

 

- А ты, вясна,  ты красна,

Што ж ты нам  прынесла?

- А прынесла, прынесла

Цёпла лета, ціхае,

Цёпла лета, ціхае

І цёплую вадзіцу,

І цёплую вадзіцу,

З зямліцы  травіцу,

Старым бабкам па кійку,

А пастушкам  па яйку.

 

Людзі верылі, што прырода  будзе спрыяць ім:

Дай, божа, на жытачка род,

На статачак плод,

Людзям на здароўе.

 

Заклічка “Сонейка”

 

 

Свяці, свяці, сонейка,

Каб нам было цёпленька.

Пад хаткаю седзячы,

Лусту хлеба  дзержачы.

Ай, люлі-люлі,

Люленькі-люлі.

Яечкі качаючы,

Песенькі спяваючы.

Ай, люлі-люлі,

Люленькі-люлі.

 

- Веснавы абрад гукання  вясны ўключаў у сябе і ваджэнне  карагода, “затанцоўванне” вясны.

 

Пасеялі дзеўкі лён

 

 

 

Пасеялі дзеўкі лён,

Дзеўкі лён, дзеўкі лён,

Пасеялі дзеўкі лён.

 

Пасеяўшы, палолі,

Палолі, палолі,

Пасеяўшы, палолі.

 

Белы ручкі  калолі,

Калолі, калолі,

Белы ручкі  калолі.

 

Унадзіўся сівы конь,

Сівы конь, сівы конь,

Унадзіўся сівы конь.

 

Пацёр, памяў  дзеўкін лён,

Дзеўкін лён, дзеўкін лён,

Пацёр, памяў  дзеўкін лён.

 

 

 

 

Гульня “А мы проса сеялі”

 

Дзеці, узяўшыся за рукі, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адно да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой – дзяўчынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак і спяваюць:

- А мы проса  сеялі, сеялі! (Ідуць на сваё месца)

Дзяўчынкі паўтараюць гэтыя  ж рухі і таксама спяваюць:

- А мы проса,  вытапчам, вытапчам!

- Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць?

- А мы коней  выпусцім, выпусцім.

- А мы коней пераймем, пераймем!

- Ды чым жа вам пераняць, пераняць?

- А шаўковым  повадам, повадам!

- А мы коней  выкупім, выкупім!

- А чым жа вам выкупіць, выкупіць?

- А мы дадзім  сто рублёў, сто рублёў!

- Нам не  трэба тысячы, тысячы!

- А мы дадзім  дзеўчыну, дзеўчыну.

 

Усе вяртаюцца назад, а адна дзяўчына застаецца.

- А вось  гэта трэба нам, трэба нам!

Хлопчыкі падыходзяць  да дзяўчынкі і становяцца кругам вакол яе. Дзяўчынка танцуе, а  хлопчыкі пляскаюць у далоне, потым  заводзяць песню.

 

 

 

Дударочку

 

Зайграй жа мне, дударочку,

А я патанцую,

Курка яйка мне  знясець,

Табе падарую.

 

Прыпеў:

Тум-тум, тум-та, тум-та,

Тум-та, тум-та, тум-тум.

 

Зайграй жа мне, дударочку,

Як сам разумееш,

Зайграй, сівы галубочак,

Тое, што умееш.

 

Як іграюць  без дуды,

Ходзяць ногі не туды.

А як дуду пачуюць,

Самі ножкі  танцуюць.

 

Гульня “Каноплі”

 

Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў  шарэнгу і бяруцца за рукі. Гаспадар ідзе ўздоўж шарэнгі, спыняецца каля аднаго з ігракоў і пачынае  з ім дыялог:

- Прыходзь  да мяне каноплі палоць.

- Не хачу!

- А кашу  есці?

- Хоць зараз!

- Ах, ты, гультай!  – і бяжыць у любы канец шарэнгі. Адначасова і першы бяжыць у тым жа напрамку, але за спінамі ўдзельнікаў гульні. Хто першы прыбяжыць – гаспадар ці гультай – той і возьме за руку апошняга ў шарэнзе, а ігрок, які спазніўся, займае месца гаспадара.

(Правілы гульні: пасля  слоў “Ах ты, гультай!” гаспадар  можа зрабіць некалькі падманлівых  рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца  з месяца).

Бабуля:

- Дарагія ўнукі і  ўнучанькі, а паслухайце мае загадачкі!

 

1. Мяту, мяту  – не вымету,

Нашу, нашу –  не вынашу,

Як пара прыйдзе  – 

Само яно  выйдзе.

(Сонейка)

 

2. Сівыя бараны  ў небе плаваюць.

(Аблокі)

 

3. Ідзе даўгавяз, у сырую зямлю ўвяз.

(Дождж)

 

4. Залатая  бочачка

Зранку пакацілася –

Ні стукату,

Ні грукату,

Не ўпала,

Не разбілася,

Калі ж накрасавалася  – 

За цемны  лес схавалася.

(Сонца)

 

5. Што нас  корміць, а есці не просіць?

(Зямля)

 

6. Каляровае  карамысла праз рэчку павісла.

(Вясёлка)

 

- Вясной людзі спяшаліся  засеяць поле, пасадзіць агародніну. Працы было вельмі многа, працы нялёгкай. Нездарма народ склаў многа прыказак і прымавак аб працы. Якія вы ведаеце?

 

(Дзе няма  ахвоты – там няма работы.

Зямлю грэе сонца, а чалавека – праца.

Што пасееш –  тое і пажнеш.

Праца не ганіць чалавека, а корміць, поіць і вучыць.

Работы словам не заменіш.)

 

- А зараз я хачу  пачаставаць вас прысмакамі, якія  даўней мы пяклі на свята  “Гуканне вясны”. Вось вам печыва  ў выглядзе птушачак! Падкідайце  птушак уверх, вясну гукайце,  шчасця і радасці адзін аднаму жадайце. Частуйцеся!

Да пабачэння, даражэнькія!

 

 




Информация о работе Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi