Культовая архитектура и строительство в Гродненской губернии во второй половине XIX века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Декабря 2013 в 19:13, реферат

Краткое описание

Гродненская синагога, памятник архитектуры новорусского стиля. Построенный на границе 19-20 веков в историческом центре Гродно на места древней деревянной синагоги 18 в. Кирпичное трехэтажное квадратное на плане строение покрытое двускатной крышей. Главный фасад фланкированы квадратными в сечения башнями (между ними на 1-м этаже терраса), киле подобными завершениями и 4-х склонными сомкнутыми куполами.

Вложенные файлы: 1 файл

Курсовая работа.docx

— 22.66 Кб (Скачать файл)

Курсовая работа

По теме:

 «Культовая архитектура и  строительство в Гродненской  губерни во второй половине XIX века»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродно

1.Гродненская синагога, памятник архитектуры новорусского стиля. Построенный на границе 19-20 веков в историческом центре Гродно на места древней деревянной синагоги 18 в. Кирпичное трехэтажное квадратное на плане строение покрытое двускатной крышей. Главный фасад фланкированы квадратными в сечения башнями (между ними на 1-м этаже терраса), киле подобными завершениями и 4-х склонными сомкнутыми куполами. Фасады богато декорированы профилевкой, краповкой, киле подобными наличниками лучковых и арочных аконых проемов, рустам. Главный зал с боковыми низкими нефами занимает всю высоту объема. В центры стоит бима, столбы которой  поддерживают крестовые своды с нервюрами. В восточной стене в неглубокой 5-гранной нише - алтарь, вдоль западной - галерея для женщин. Интерьер декорированный лепным акантовым орнаментам в готической трактовке. Используется под художественные мастерские. Это памятник республиканской значимости.

Ліда

1.Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў, помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны у 1797-1825 у Лідзе. На пабудову храма Паевел I ахвяраваў 5000 руб. Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычнымі купалам, завершаны 8-гранным ліхтаром. Да аснавання круглага у аб’ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя у плане аб’ёмы: прытвор з 4-калонным порцікам на галоўным фасадзе і 2-павярховая сакрысція па восі ўсход-захад, невялікія рэзаліты з поўдня на поўнач. У дэкоры фасадаў выкараставаны дарычны ордэр. Порцік і рэзаліты ўвянчаны 3-вугольнымі фантанамі. Вокны прамавугольныя. Унутры па перыметры зала размешчаны 8 пар дарынчх калон. Побач з касцёлам размешчаны 1-павярховы корпус кляштара і 1-ярусная званіца. Кляштар зачынены ў 1832. Квсцёл у 1842 гарэў, у 1863 перароблены ў праваслаўную царкву Міхаіла Архангела, пасля Вялікай Айчыннай вайны быў абствляваны пад планетарый.

Ашмяны

1.Троіцкі касцёл, помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў канцы 18- пачатку 19 стагодзяў на месцы драўлянага касцёла 1650 у вёсцы Мураваная Ашмянка. Паднаўляўсяі  1874. У архітэктуры спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Прамавугольны ў плане, зальнага тыпу, з 3-граннай алтарнай  часткай, трансептам і 2 сакрысціямі. Аснауны аб’ём і крылы трансепта накрыты 2-схільнымі з вальмамі над алтаром, сакрысціі- 1-схільнымі дахамі. Галоўны фасад і тарцы трансепта завяршаюць 3-вугольныя франтоны з цыбулепадобнымі купалкамі на хлухіх барабанах. Сцены гарызантальна ашаляаны, вокны прамавугольныя з простымі ліштвамі. Памяшканні інтэр’ера перакрыты люстэрнымі скляпеннямі. Алтарнае памяшканне адкрываецца ў  залу вялікім прамавугольным, хоры трайным арачным праёмамі. Сцены і столь гарызантальна ашаляваны. Інтэр’ер упрыгожаны выкананай у 2-й палове 19 стагодзя паліхромнай размалёўкай: гірлянды з лістоў вквнта, лілій і стужак з літургічнымі надпісамі, фігуры архангелаў, арнамент з залатых каласоў, зялёных і сініх гронак вінаграду. Тры разныя драўляныя алтары, выкананыя ў стылі ракако. Галоўны алтар на невысокім цокалі, 2-і ярусны з 3-вугольным звяршэннем, упрыгожаны драўляным разным абрамленнем з завіткоў-валют, ракайляў, казачных раслін, паўфігур атлантаў з царскімі каронамі-капітэлямі на галаве і фігурак укленчаных аналёў (фланкіруюць 2-і ярус і наверша алтара). На капітэляхі ракайлях захавалась першапачатковая пазалота. Бакавыя алтары па кампазіцыі нагадваюць галоўны, але меньшыя памерам і больш сціплыя па дэкоры. Каля касцёла стаіць 2-ярусная квадратная ў плане брама-званіца. Ніжнія ярусы зрубны з бакавымі памяшканнямі абапал праходу,  верхні-каркасны, прарэзаны арачнымі праёмамі, прасценкамі паміж якімі аздоблены рустоўкай, завершаны нізкім шатровым дахам, увенчаны шлемападобнай галоўкай на васьміграннай аснове.

Ваўкавыск.

1.Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1874 з цэглы ў цэнтры горада. 8-гранны аснаўны аб’ём з прамавугольнай апсідай і прытворам. На галоўным фасадзе – 2х ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прамавугольны ў плане, другі – 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. Аснаўны аб’ём маепаўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсіда – прамавугольныя з ліштвамі, заершаны шырокім карнізам і фрызам з арачным поясам. Цэнтральная грань апсіды фланкіравана пілястрамі, завершана 3-вугольным франтонам і дэкарыравана арачнай нішай у цэнтры. Інтэр’ер зальны, перакрыцце драўлянае, плоскае. У храме драўляны 2-ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай. Царква дзейнічае.

Шучын.

1.Жалудоўскі каксцёл ушэсця, помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны з бутавага каменю і цэглы ў 1854 г. у гарадскім пасёлке Жалудок (Шучынскі р-н). Храм прамавуголыны ў плане, накрыты 2-схільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе, увенчаны скульптурнымі кампазіцымі. Сцены завершаны развітым антаблементам. Да аснаўнога аб’ёму далучаныпаўкруглая апсіда з сакрысціямі па баках і крылы трансепта. Уваход аформлены масіўным 4-калонным порцікам, да якога вядзе шырокая лесвіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянены шырокімі пілястрамі і паўцыркулярнымі аконнымі праёмамі. Дэкаратыўныя дэталі на фасадах атынкаваны і кантрастуюць з адкрытай муроўкай сцен. Інтэр’ер зальны. Касцёл дзейнічае.

Бераставіцкі район.

1.Эйсмантаўскі касцёл, помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1850 з каменю ў весцы Вялікія Эйсманты пад кіраўніцтвам ксяндза Міхаіла Сезяноўскага. У 1939 адрамантавана (перароблена столь). Аснаўны прамавугольны ў плане аб’ём (выш. 17, даўж. 48, шыр. 19 м) і квадратная алтарная апсіда накрыта агульным 2-схільным дахам. Галоўны фасад аформлены масіўным 4-калонным дарычным порцікам, уваходным парталам і глыбокімі нішамі з паўсферычнымі конхамі па баках, завершаны 3-вугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі вокнамі і простымі прафіляванымі карнізамі. Па баках апсіды – нізкія сакрысціі. Унутраная прастора інтер’ера падзелена на 8 тонкімі слупамі на 3 нефы. Цэнтральны неф з алтарнай апсідай перакрыты агульным цыліндрычным скляпеннем з аркамі, аздобленымі арнаментальнай размалёўкай. Бакавыя нефы маюць плоскую падшыўную столь. Тры розныя алтары дэкарыраваны паліхромнай размалёўкай дэталей. Касцёл дзейнічае.

Дзятлавскі р-н.

1.Дзятлавіцкая Спаса-Праабражэнская царква, помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1823 у в. Дзятлавічы пры манастыры. Будынак адлюстроўвае сінтэз традыцый народнага дойлідства і асобных прыёмаў стыляў барока і класіцызму. Перабудоўвалася ў 1871 і 1896 гг. Да квадратнага ў плане аснаўнога аб’ёму, завершанага 2-ярусным васьмерком на ветразях, прылягаюць прамавугольны бабінец з 2 прыбудовамі абапал  якога і 5-гранны.ю падзелены 2 падоўжнымі сценкамі на 3 апсіды алтарны зуб. Над бакавымі апсідамі і прыбудовамі бабінца – чацверковыя вежачкі з барочнымі галоўкамі на глухіх васмерыках. На галоўным фасадзе паміж вежамі – невял. Трохвуголны франтон, цэнтральны ўваход вылучаны дугападобным казырком.  Сцены завершаны аркатурным фрызам, вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, падзелены тонкім карнізным поясам на 2 ярусы. У царкве быў разны 6-ярусны іканастас з 50 абразамі, рукапіснае евангілле 16 ст. Пад будынкам пахавальня. На поудні ад царквы драўляная 2-ярусная званіца, накрытая шатровым дахам. У 1960-я гады ад удару маланкі цэнтральны купалцарквы загарэўся і зваліўся унутар храма. Царква пасля пажару не аднаўлялася, зараз у аварыйным стане.

Слонім.

1.Касцёл і кляштар Бернардзінцаў, помнік архітэктуры барока. Пвбудаваны на левым беразе р. Шчара ў 17 ст. як апорны пункт сістэмы гарадскіх абарончых збудаванняў. У 1864 пераабсталяваны пад Троцкую царкву. Касцёл – 1-нефавы мураваны храм з выцягнутым прэсбітэрыем, сакрысціямі і паўкруглай алтарнай апсідай, 3-яруснай вежай-званіцай пры ўваходзе (1-ы ярус квадратны ў плане ўмацаваны контрафорсамі, 2 верхнія – 8-гранныя, аздобленыя пілястрамі), накрытай шатровым дахам. У 1668 і 1750 да апсіды прыбудаваны 2 бакавыя квадратныя ў плане капліцы, завершаныя шлемападобнымі купаламі. Сцены касцёла ўмацаваны контрафорсамі, прарэзаны вялікімі вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі. Уваходны партал аформлены ордэрнымі элементамі: паўкалонамі, спрошчаным антаблементам, архівольтамі. Неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Прасценкі умацаваны слупамі пілястрамі. Галоўны і бакавы алтары выкананы ў стылі ракако 1-й паловы 18 стагодзя. З боку ад касцёла знаходзіцца кляштар пабудаваны ў 1749. Гэта 2-павярховы мураваны будынак, глухія сцены якога прарэзаны прамавугольнымі праёмамі, аздоблены пілястрамі і міжпавярховай цягай. Планіроўка галерэйная. У калідорах і памяшканнях захаваліся крыжовыя і цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. У тарцы ўсходнега крыла – шырокая зала. Перакрытая ціліндрычным скляпеннем з люнетамі.


Информация о работе Культовая архитектура и строительство в Гродненской губернии во второй половине XIX века